Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 139
Перейти на страницу:

— Анупрэй добра ўрэзаў з кулямёта, яны так і пасыпаліся,— успаміналі партызаны нядаўні бой.

— А шкода: маладзенькія ўсе, Дурненькія і недзе маткі чакаюць,— уздыхнула Параска.

— Паглядзела б, як бы яны цябе пашкадавалі,— стогнучы, бурчэў Дзяніс.

3...

Пасля бою партызаны не разыходзіліся з воласці — сядзелі ў зборні, курылі і гаманілі.

— Максім як пальнуў, гэты афіцэрьік так і звіўся.

— Каторы Максім? — дапытваўся Цярэшка, не выпускаючы з рук доўгай стрэльбы. Світка падпяразана брызентавым паляўнічым патранташам, шапка заліхвацкі збіта на вуха.

— А ты, дзед, ці не соллю толькі страляў,— пакепліваў высокі, як шула, і заўсёды спакойны Максім Ус.— Як усмаліш, гляджу — панкі толькі клубамі круцяць ды на той бок уцякаюць.

Усе зарагаталі. Але Цярэшка не разгубіўся.

— Гэта яны ад страху, а ў мяне па дзве дранкулькi ў кожным патроне. Як урэжу, так з капытоў далоў. Скалцы ты мне, Максіме, хто гэта з таго боку бонбы на мост кідаў? Куды яны дзеліся, тыя людзі?

— Усё будзеш ведаць, хутка пастарэеш.— Ус павярнуўся і пайшоў у бакоўку да Салаўя.

У цесным пакойчыку на лаўках, на сталах і падваенні сядзелі камандзіры атрадаў і рэўкомаўцы.

— Яшчэ адзін такі бой, а там прыйдзецца адбівацца каменнямі і доўбнямі,— гаварыў Аляксандр.— Патронаў мала, вінтовак на ўсіх не хапае. Што будзем рабіць, хлопцы?

— Каб расстарацца хоць бы яшчэ пару кулямётаў і скрынак пяць патронаў,— пачаў Драпеза.

— Можа пазычыць у пана Доўбар-Мусніцкага? — сур'ёзна запытаў Максім Ляўкоў. Ён і жартаваў, не ўсміхаючыся.

— Смех смехам, а з Бабруйскам звязацца трэба. Павятовы камітэт хоць і ў падполлі, а паможа.— Салавей чакаў, што скажуць рэўкомаўцы.

Дзверы адчыніліся, і з дзвюма вялікімі торбамі, перакінутымі цераз плячо, увайшоў Іван Мазалеўскі, яшчэ болей зарослы і разбрынялы. Ён скінуў каля дзвярэй клункі, з усімі павітаўся, сеў на краёчку лавы, дастаў бляшаную маслёнку з-пад ружэйнага масла, адкруціў вечка, натрос накрышанага самасаду і закурыў. Усе моўчкі глядзелі на яго.

— Жаліцца прыйшоў, таварыш Салавей,— пачаў глускі шавец.— Самі тут ваюеце, а я шэршняў абшываю, чаравічкі з высокімі халяўкамі шляхцянкам падганяю. Хіба ж я дзеля таго ішоў сюды?

— О, дык гэта ніштаватая работа, абы халяўкі даўжэйшыя былі,— пажартаваў Нічыпар Званковіч.

Хлопцы пырснулі смехам. Быццам не было нядаўняга бою з легіянерамі, быццам не па іх стралялі з карабінаў. Салавей падняўся з-за стала.

— Тут толькі свае, усе бальшавікі,— камандзіры і члены рэўкома. Так што можаш не апасацца. Расказвай, што там на хутарах. А наваявацца яшчэ паспееш.

Мазалеўскі шчыльней прычыніў дзверы, падумаў, як лепш пачаць.

— Лічы, уся засцянковая шляхта — бандзюкі. Добра, што хеўра Казіка Ермаліцкага не стукнула вам па патыліцы. Відаць, сюды патыкацца яшчэ не адважваюцца, а ў Ляскавічах разагналі рэўком, старшыню Анікея Ходку застрэлілі каля воласці. Шчасце яшчэ, што жонка з дзецьмі схавалася, дык яны, гады, хату спалілі.

Усе панура слухалі сумныя навіны партызанскага разведчыка. Ён доўга жыў у кулацкіх засценках. Пераходзіў з хутара на хутар, шыў боты, падбіваў падноскі, спаў у закутках за печчу, моўчкі сёрбаў зацірку на сваім варштаце. Што б ні гаварылі, ён прыкідваўся глухім.

«Што? Га? — перапытваў.— Гаварыце мацней, нічога не чую». І яму крычалі ў самае вуха. Тады ён ківаў галавою, часам усміхаўся, нібы ад радасці, што пачуў, зноў набіраў губамі бярозавыя шпількі і жалезныя цвічкі і маўчаў. Шляхцянкі пакеплівалі з яго. Скажа каторая: «Іван, ідзі есці»,— а ён і не зварухнецца, ляскае сабе малатком, шмаруе варам дратву і вухам не вядзе. «От глухі цецярук»,— кпілі з яго.

А Іван лавіў кожнае слова, кожны гук, прыслухоўваўся і прыглядаўся, што рабілася на двары, у сенцах і ў клеці. Ноччу хроп і мармытаў «у сне», але чуў, пра што шэпчуцца гаспадары ў каморы, па ціхім стуку ў шыбіну пазнаваў начных гасцей.

Яны прыязджалі па авёс, забіралі абрэзы, тупалі і гаманілі ў сенцах, пілі самагонку. Гаспадар, ківаючы на запечча, супакойваў іх: «Не бойцеся. Глухі, як пень. От дашые боты і — з богам...»

З тыдзень абшываў Іван Андрэя Ермаліцкага. І не сам хадзіў набівацца — людзі нараілі гаспадару добрага шаўца, што зграбна шые і дзешава бярэ. Наказаў Андрэй, каб прыходзіў на ягоны хутар. Іван і пайшоў.

Дома былі толькі старыя. Анэта ўсё вохкала і пазірала ў акно, ці не ідзе дачка, хрысцілася на абразы і шморгала мокрым носам. Андрэй болей маўчаў, цэлымі днямі корпаўся ў аборы і свірне, некуды знікаў і з'яўляўся толькі к ночы.

1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)