Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 139
Перейти на страницу:

Шасцёра змучаных, агаладалых рудабельцаў, абмінаючы бальшакі і вялікія сёлы, ішлі ў свой лясны край.

ЧАСТКА ДРУГАЯ

1...

Лёд на рацэ папралізвала вада. У прамыінах віравала чорная плынь і знікала пад парудзелым лёдам. Толькі яшчэ трымаўся прыцярушаны саломаю і гноем зімнік, але і па ім ужо не адважваліся ездзіць — на самай сярэдзіне яго пратачыла вада, паадставалі закрайкі, парудзеў і набрыняў каля берагоў снег. Ды і куды паедзеш, калі на тым баку ў панскіх маёнтках дымяць паходныя кухні, па сёлах гарцуюць легіянеры — забіраюць у мужыкоў апошняе сена, трусяць кожную хату, выграбаюць са свірнаў насенне, рэжуць цялушак, страляюць падсвінкаў і паласуюць шампаламі кожнага, хто спрабуе што-небудзь схаваць або не даць салдатам мяцежнага корпуса.

Ціхая падталая Пціч, нібы граніца, падзяліла вёскі: у Бярозаўцы, Катцы, Харомцах, Халопенічах і ў Глуску стаяць легіянеры, а за ракою, над Рудабельскім валрэўкомам, трапеча на ветры чырвоны сцяг. Мікодым Гошка з Параскаю ламаюць галовы і спрачаюцца, як лепей падзяліць панскую і шляхецкую землі, чым памагчы ўдовам і сіротам. Салавей з Ляўковым лазяць па шляхецкіх хутарах — шукаюць на гарышчах вінтовак, абрэзаў і патронаў, забіраюць бярданкі і дубальтоўкі. Цяпер кожны патрон, жменька пораху, старая ламанка даражэй за хлеб: не сёння-заўтра прыйдзецца біцца, можа памерці на беразе Пцічы, але не здацца, не пусціць ворага ў воласць, не аддаць назад панам зямлі, якую яшчэ так і не паспеў калупнуць сваім плугам рудабельскі хлебароб. Ён чакае вясны, спадзяецца мець свой надзел, верыць у сілу дэкрэта аб зямлі і міры. А ў яго хочуць зноў адабраць гэта права, зноў скруціць мужыка ў бараноў рог. Не, панове, будзем біцца, будзем стаяць на сваім, пакуль трываюць рукі, пакуль бачаць вочы. А памерці прыйдзецца — дзецям аддамо свае стрэбы — няхай бароняць зямлю і чырвоны сцяг над рэўкомам. Хопіць! Хто сам вылузаўся з ярма, таго назад не загоніш.

У воласці рабілася ўсё трывожней і трывожней: так-сяк з Асіповіч прыбіліся Салаўёвы пасланцы. Прыйшлі і расказалі рэўкомаўцам, што нібыта легіянеры ўжо ў Мінску, што пайшлі ў наступленне кайзераўскія дывізіі: немцы займаюць гарады і мястэчкі, асталёўваюцца грунтоўна і, відаць, надоўга. А з-за ракі легіянеры гатовы кожную хвіліну ўдарыць па воласці. І, мабыць, хутка ўдараць. Генерал не даруе рудабельцам раззброеных у Ратміравічах «жалнежаў», не забыўся ён і на бронецягнік. Не сцерпіць, што ў палескіх сёлах, як на маленькім астраўку, жыве савецкая ўлада.

Гэта ўсё разумеў, пра ўсё гэта думаў Салавей са сваімі сябрамі. Вечарам яны сабраліся ў Кавалях, у хаце Максіма Ляўкова. Гарэла газнічка, трашчаў за печчу цвыркун, пахла паранкаю і падгарэлаю бульбай. На печы, звесіўшы босыя ногі, сядзеў чорнабароды Максімаў бацька Архіп, курыў падмарожаны самасад, слухаў, а часам і ўстаўляў слова:

— Акапацца трэба, хлопчыкі. Пазіцыя, яна на акопах дзяржыцца. Зямля чалавека ратуе. Корміць і поіць яго і ад смерці беражэ. Давайце на гарэлым балоце, якраз проці моста, акапаемся. Другое дарогі ў іх няма. У раку не палезуць. Пусцім у пастку і стукнем з трох бакоў. От пабачыце — мая праўда.

Салавей слухаў старога салдата японскай вайны і крэмзаў нешта на сіняй вокладцы вучнёўскага сшытка.

— А бацька праўду кажа. Глядзіце, хлопцы. От мост. Справа і злева залягуць два атрады, трэці перарэжа дарогу. Як толькі яны ўлезуць у гэты мех,— Салавей абвёў алоўкам тры бакі квадрата,— мы яго і завяжам. Уцякаць адна дарога — на мост. Тут мы ім дамо пытлю.

— Як пабягуць, каб з таго боку хоць пара гранат шарахнула па мосце,— сказаў Максім,— тады мех і завяжацца.

— Разумна. Падумаем і пра гэта. А заўтра досвіткам выводзьце свае атрады з рыдлёўкамі ў алешнік, няхай акопваюцца. Як, дзядзька Архіп, па зімніку яшчэ можна прайсці?

— Конна наўрад. А пехатою перабярэшся: снег зляжаўся і ўмёрз,— адказаў Салаўю стары.

...Назаўтра досвіткам, сігаючы праз выбоіны, поўныя вады, па зімніку на той бок Пцічы перабіраліся Раман Салавей з дачкою Марылькай. За плячамі яны неслі па ношцы грэчкі. Калі і запыняць часам палякі, скажуць, што ідуць на крупадзёрку.

Але ніхто іх не запыніў. Легіянерам было не да таго. Яны ад'ядаліся на дармовых харчах у халопеніцкай пані, насілі з бровара свежанькі спірт, збіраліся вясёлымі кампаніямі, пілі, маркотна спявалі:

Вруць Ясеньку з тэй военкі, вруць...

Не хацелася ім падстаўляць галовы пад мужыцкія кулі, рызыкаваць жыццём, бо ніхто з іх толкам не ведаў, за што яны мусяць ваяваць. Сцерагчы панскія маёнткі яны ўмеюць. І пажыць на ўсім гатовым кожны ласы. Вечарамі ў прасторную залу панскага палаца афіцэры прывозілі маладых дзябёлых шляхцянак з суседніх хутароў і засценкаў, шчоўкалі перад імі абцасамі наваксаваных ботаў, звінелі шпорамі, аж да раніцы круцілі ў мазурках і вальсах расчырванелых шыракаклубых часовых нявест і паненак. На ноч выстаўлялі варту вакол маёнтка і спакойна адсыпаліся. Афіцэры — у панскіх пакоях і флігелях, салдаты — у афіцынах і парабкоўскіх стадолах.

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)