Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 139
Перейти на страницу:

Калі паны яшчэ спалі, Раман Салавей зайшоў у кузню да Яніса Гайліса. Стары латыш звекаваў і аглух у панскіх кузнях, увагнуўся ад цяжкага молата, ссівелі галава і вусы ад клопатаў і нястач, і толькі вочы былі ясныя і добрыя, як у дзіцяці. Яніс ведаў Рамана з маладых год: яны разам парабкавалі ў маёнтку Іваненкі, па суседству карчавалі ляды і абодва некалі прыглядаліся да прыгожай вясёлай Луізы. А калі яна не паслухалася бацьку і пайшла замуж за Салаўя, Яніс не раз хацеў сустрэць камлюкаватага Рамана на вузкай лясной сцежцы, але ўсё ніяк не выпадала. Хацеў і пазбягаў гэтых сустрэч. Ён сцішыўся толькі, калі ажаніўся сам. І вось Луізы даўно няма на свеце. Павырасталі Раманавы і Янкавы дзеці. Цяпер у кожнага сваё гора. Раманаў Косцік уцякаў з румынскага палону, дапоўз да сваіх акопаў і загінуў у першым жа баі, а Янісаў Данат склаў галаву пад Перамышлем. Стрэнуцца старыя, пабядуюць, паўздыхаюць і разыдуцца. А цяпер не вельмі і сустрэнешся: Яніс — пад палякамі, а Раман на тым баку, у бальшавікоў, дзе ўсім камандуе яго большы сын.

Таму і здзівіўся Яніс, убачыўшы на парозе кузні Салаўя з Марылькаю.

— Лабдзіен,— абое прывіталіся па-латышску, скінулі свае невялічкія ношкі ў парозе. Раман паціснуў чорную шурпатую кавальскую далонь і адразу ўзяўся за абшмуляны сотнямі мужыцкіх рук кіёк, пачаў раздзімаць вялікі скураны мех. Загуў горан. Яніс ласкава паглядзеў на невысокую зграбную Марыльку. Яна была трошкі цямнейшая за маці, а так — вылітая Луіза. Насупіў бровы і запытаўся ў Рамана:

— Чаго гэта вас прынесла нялёгкая? Убачаць легіянеры і ўсыплюць па «двадзесце пенць».

— Ты ж можа не падтыкнеш, адкуль мы? А на лбе ні ў кога не напісана, які ён: чырвоны ці белы. Маршчакі і світкі — адна хворма і тут і там... Гэта ж падгрэблі ў засеку трохі грэчкі ды ў крупадзёрку прынеслі.

Яніс глядзеў на Салаўя і ўсміхаўся ў жоўтыя пракураныя вусы.

— Ты мне, Раман, хоць цяпер галаву не дуры. Мы ўжо старыя, і дзяліць нам няма чаго.

Ён узяў мяшэчак. Ледзьве падняў яго і паважыў у руцэ. Пакруціў галавою і засмяяўся.

Марылька трывожна сачыла за кавалём.

Яніс моўчкі шуфлем разгроб кучу вугалю.

— Усё, што трэба, можаш схаваць тут, а грэчку нясі на крупадзёрку.

Ён узяў гаечны ключ, выйшаў на двор, пачаў прыкручваць гайкі на старым возе і паглядаць на ўсе бакі.

Раман з дачкою дасталі з мяшэчка восем гранат, усе іх склалі ў адзін мех, зверху прысыпалі грэчкаю, завязалі і прыгрэблі вугалем. Убачыўшы ў акно, што ўсё гатова, у кузню ўвайшоў Яніс.

— Кажы, што далей рабіць.

— Прыйдзе да цябе чалавек з ключом на гэты замочак,— Раман дастаў з кішэні невялічкі замок ад куфэрка,— яму і аддасі. От і ўся твая работа. Ключ падыдзе, значыць, ён.

Салавей аддаў дачцэ ключ і памог ускінуць мяшэчак. Марыля выйшла з кузні і падалася ў суседнюю вёску.

Раман счакаў трохі, падзьмуў яшчэ ў мех, з дзвярэй паглядзеў на ўсе бакі і падышоў да каваля.

— Дзякую табе, Яніс.

— А ты не дзякуй. Не табе ж ласку раблю. Ды якая там ласка? Ну ідзі.— І стары Гайліс не то абняў, не то штурхануў у плячук Рамана.-— Калі запыняць, кажы, што быў у жончынага сваяка.

Раман, унурыўшы галаву, пайшоў да зімніка.

2...

Начамі і досвіткамі капалі партызаны акопчыкі і ямкі ў хвойніку каля моста. Уздоўж рэчкі, за альховымі і ракітавымі кустамі мяняліся каравулы. На грудку свежай зямлі ўстанавілі кулямёт, адбіты ў легіянераў бярозаўскімі хлопцамі.

Усе атрады сабраліся ў Карпілаўцы і чакалі загаду Салаўя.

— Чаго нам сядзець? Наскочым на Халопенічы ноччу, і ўсе гэтыя жоўтыя «канарэйкі» аж заляскацяць,— патрабавалі самыя няўрымслівыя. Салавей супакойваў іх, казаў, што няма чаго без дай прычыны падстаўляць галовы пад кулі, пераконваў, што трэба драпежніка заманіць у пастку і даць яму так, каб і дарогу сюды забыўся.

Калі з-за ракі вярнулася Марылька і расказала, што ў Харомцы, Катку і Касарычы падыходзяць новыя атрады легіянераў, старшыня рэўкома сабраў усіх партызан каля воласці, ускочыў на пачарнелыя бярвенні, што ляжалі ля суседняй хаты, падняў руку, спакойна і цвёрда загаварыў:

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)