Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
З людзьмі і сам-насам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

З людзьмі і сам-насам

Электронная книга - «З людзьмі і сам-насам». Краткое содержание книги:

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.
1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 92
Перейти на страницу:

* * *

Сем гадзін раніцы, а яшчэ такі прыцемак, што я свае злёгку «дымчатыя» акуляры зняў, нясу ў руцэ, каб весялей бачыць дарогу, якая ідзе перада мною святлейшай паласой. Сёння цяплей. Сустрэчны вецер амаль ірвануў нечакана, аднак i лагодна азваўшыся прыціхлым шумам. А шум гэты пачуўся зверху, з вышыні значна гучней — ад сілуэтаў рэдкіх i высокіх дрэў, прыдарожных ад поля. Хвілінаў праз дваццаць, вяртаючыся з пасёлка, калі ўжо выразней павіднела, я паглядзеў на ix, зрэшты, даўно знаёмых,— на двухствольную з аднаго пня меднакарыстую сасну i яліну з рэдкім лапнікам, але таксама высокую, як суседка. Такія вось — пад ветрам — музычныя інструменты.

Дзень ад'езду. Па апошняе малако я пайшоў раней звычайнага, бо гаспадыня ўчора сказала, што сёння раненька паедзе ў млын. Таго, з кім яна паедзе на грузавіку, яшчэ не было, i мы, стоячы на дварэ, крыху пагаварылі.

Яна здавала ўчора сваю другую, старэйшую карову на мясакамбінат. Ужо i пазаўчора, гаворачы мне пра гэты намер, ледзь не расплакалася, а сёння — тым больш не вытрымала, бо ўжо i момант зусім адпаведны. Яе разумная, ласкавая Рабіна (першы раз чую такое імя), ідучы ў рагатай чарадзе на смерць, пазнала сярод людзей на абочыне сваю гаспадыню i — «паверце!» — замўкала...

Дзякуючы пажылой, адзінокай жанчыне,— дзеці ж усе па свеце,— за ўсю яе людскасць, пацалаваў вясковую нястомную руку з цёплым «дэмакратычным» адчуваннем...

* * *

На нядаўняй сустрэчы з настаўнікамі i навучэнцамі гуманітарнага ліцэя. Сярод запісак-пытанняў было i такое: «Ці лічыце вы сябе пісьменнікам, які адбыўся, ці вашы галоўныя творы наперадзе?»

Перш чым з усёй старэчай шчырасцю адказаць на шчырасць юную, я ўспомніў пазалеташнюю сустрэчу з выкладчыкамі i студэнтамі педуніверсітэта i запіску з гарэзлівай, а то i з'едлівай маладою калючасцю: «Ці лічыце вы сябе вялікім пісьменнікам?»

«Лічу,— адказаў я спакойна, вытрымаў пэўную паўзу, як мне здалося, пад недаўменнае маўчанне, i дадаў: — I ўсё жыццё ад гэтага пакутую. Метр восемдзесят сем сантыметраў і, у сярэднім, сто пяць кілаграмаў. Hi вопраткі гатовай, ні абутку не знайсді...» Тут мяне спынілі смехам i воплескамі.

Было падобнае i ў ліцэі, калі я расказаў пра тую колішнюю пісульку.

* * *

Газета «Rzeczpospolita» за 31.Х — І.ХІ, у рубрыцы «Odeszli» (памерлі), паміж двума «Днямі задушнымі», леташнім i сёлетнім, паведаміла, што сярод іншых знатных палякаў памёр i Жукроўскі. Высокіх слоў пра Войцеха, як i пра кожнага ў пераліку, няма,— некалькі скупых, дэмакратычна аб'ектыўных радкоў: пісьменнік i сцэнарыст, аўтар чатырох найбольш вядомых твораў Да слова аб'ектыўных я спераду дадаў дэмакратычна, успомніўшы пра сучасную, ужо i дзесяцігадовую апалу аднаго з лепшых празаікаў былой Народнай Польшчы. «Źukrowski nie jest obecnie u nas lubiany»,— сказаў мне пазалетась у Карэлічах, на Міцкевічавым свяце, адзін з салідных польскіх літаратуразнаўцаў.

У лістападзе 1983-га, ужо не памятаю выразна, у Хэлме ранняй раніцай, калі мы ўдвух з Жукроўскім праходжваліся па ціхіх яшчэ вуліцах, ці ў Познані, калі ўжо ўтрох з Алесем Адамовічам няспешна блукалі па вуліцах, па-начному апусцелых, раней звычайна вясёлы, іранічны Войтак сумнавата расказваў, як у пачатку ваеннага становішча Ярузэльскі доўга i не першы раз угаворваў яго ўзначаліць Саюз літаратараў. А нарэшце, страціўшы цярплівасць, прэзідэнт вырашыў справу па-генеральску: «Палкоўнік Жукроўскі — бачносць! Пачынаючы з сённяшняга дня вы займаеце названую пасаду! Што, да халеры яснай, я павінен усё рабіць адзін?!» Так ён, свабодны пісьменнік Войцех Жукроўскі, i апынуўся паміж двух агнёў — немалым варшаўскім i непараўнана большим ватыканскім. Таму што,— як гэта ў нас не вельмі вядома,— падпаручнік артылерыі ў абароннай вайне 1939 года ў дні гітлераўскай акупацыі працаваў каля Кракава ў каменяломнях разам з маладзейшым на чатыры гады падпольным духоўным семінарыстам Каралем Вайтылам, сёння — Янам Паўлам II. Расказваў Войтак i пра тое, як ён пісаў каханаму Каралю то з асабістай ахвоты, а то i па-традыцыйнаму pro publico bono — дзеля агульнага дабра, i як перапіска тая не надта ў ix клеілася...

У адной з кніг Святога Айца, перакладзеных Хрысцінай Лялько, у вялікім нарысе «Дар i Таямніца», цікавым аўтабіяграфічнасцю, хоць i крыху залішне стрыманай, мне было добра прачытаць, як папа згадвае i Войцеха, з яго малодшым братам Антонім, ix сумеснае паднявольнае мадзенне.

Апошні раз я быў у Варшаве ў лістападзе 1987-га, але мы не пабачыліся, бо Войцех некуды надаўжэй паехаў. Пазней я паслаў яму другое выданне перакладзенай мною з жонкай яго займальна-вясёлай аповесці-казкі «Прыгоды ў Цюцюрліетане», а ён праз нейкі час прыслаў працяг тых прыгодаў, пад назвай «На троне ў Блябоне», аповесці-казкі больш сатырычнай, але i слабейшай, i наогул не для дзяцей, так што я ўстрымаўся ад перакладу, пра што i напісаў аўтару па-сяброўску.

1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)