Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Вялікія дарогі [пра мінулае]
Вялікія дарогі [пра мінулае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вялікія дарогі [пра мінулае]

Электронная книга - «Вялікія дарогі [пра мінулае]». Краткое содержание книги:

Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная вуліца, што збочыла ад шумлівасьці людзкое сумятні й гармідару ў гэты спакой за колькі крокаў ад водгаласу трамвайнага скрыгату, і абмыты запозьнена-халодным, як для траўня, дажджом брук, і зацісьнены каменнымі панэлямі, але мацнейшы за ўсе штучныя перашкоды, рост маёвае сьвежа-зялёнае траўкі, што прабівалася праз найменшыя шчыліны, нясучы доказ няспыннага росту ўсяго жывога, і тая адзіная жанчына, твар якой зьверху трэцяга паверху нельга было бачыць — усё тварыля ўяву раптам адроджанага жыцьця.
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 77
Перейти на страницу:

Радаслаў Астроўскі скончыў сваю прамову й сышоў з трыбуны. Пачаліся выступы з ацэнкаю дзейнасьці Рады. Закончылася абмеркаваньне апрабатаю дзейнасьці Рады й выбарам на чале яе Радаслава Астроўскага. Бурныя воплескі пацьвердзілі аднагалоснае галасаваньне. У канцы дзённага паседжаньня дэлегаты заслухалі рэфэрат аб расейска-польскіх дагаворах аб Беларусі й аб неабходнасьці іх скасаваньня. Рыскі трактат 1921 году быў раскрытыкаваны, як найвялікшае злачынства ў дачыненьні да беларускага народу. Дагаворы й пастановы, зробленыя чужымі рукамі, абвяшчаліся «праўнымі» ланцугамі на целе Беларусі.

На другім паседжаньні быў заслуханы рэфэрат аб канчальным разрыве Беларусі з Масквою. Нарэшце, прымаецца рэзалюцыя Другога Ўсебеларускага Кангрэсу. Яна вызначыла правільнай гістарычную пастанову Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якая на сваім сходзе 25 Сакавіка 1918 г. Трэцяй Устаўной Граматай вырашыла аб канчальным разрыве Беларусі з Масквою й расейскай дзяржавай у ва ўсіх яе формах. Рэзалюцыя пацьвярджала, што Беларускі народ ніколі ня вызнаваў, ня вызнае і ніколі ня прызнае ў будучыні за форму сваёй дзяржаўнасьці накіненую яму форму БССР.

Рэзалюцыя таксама паведамляла ўсім народам і ўрадам, што голас Масквы й СССР у беларускіх справах ня мае праўнай сілы й што створаныя Масквой нібыта беларускія ўрады ня маюць ніякіх праўных кампэтэнцыяў, бо не вызнаюцца Беларускім народам. Таму ўсе ўмовы ці аднабаковыя пастановы ўрадаў СССР, былой Польшчы й эміграцыйнага ўраду Польшчы, што датычаць тэрыторыі Беларусі й беларускага народу, якія былі зробленыя раней або будуць зробленыя ў будучыні, - усе яны Другім Усебеларускім Кангрэсам абвяшчаюцца ня маючымі ніякай праўнай сілы. Ня будуць мець сілы й усялякія іншыя спробы падзелу Беларусі з боку іншых дзяржаваў і народаў.

Пасьля перапынку, Кангрэс ушаноўвае памяць беларусаў, што аддалі жыцьцё за вызваленьне Бацькаўшчыны. Усе прапяялі гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» пад акампанімэнт аркестра. Прэзыдэнт Кангрэсу прамаўляе разьвітальную прамову. Ён заканчвае воклічам: «Жыве Беларусь!» Гучным рэхам прагучаў голас больш тысячы дэлегатаў, якія, як адзін, адказалі голасна: «Жыве Беларусь!»

З прыўзьнятым настроем вяртаўся Кастусь з Кангрэсу да дому сваёй маці ў Менску. Яму падабалася, што на Кангрэсе ўсе гаварылі толькі на роднай мове. Ад аднаго ўдзельніка Першага Кангрэсу ён чуў, што тады многія дэлегаты гутарылі і выступалі па-расейску. А цяпер была чутна адно беларуская мова і ў выступленьнях, і ў гаворках у кулуарах.

Кастусь, як і ўсе дэлегаты, ведаў, што ўтрымацца перад наступам Савецкае Арміі не ўдасца ні немцам, ні тымбольш Беларускай Краёвай Абароне. Дні Менску пад сьцягам бел-чырвона-белага колеру былі ўжо зьлічаны. Але важна было выкарыстаць нагоду яшчэ раз пацьвердзіць сходам прадстаўнікоў народу правільнасьць і жывучасьць пастановаў Першага Ўсебеларускага Кангрэсу. Пэўна-ж, так думаў і Радаслаў Астроўскі, прымаючы перад гэтым кіраўніцтва Рады толькі часова. Нездарма-ж, немцы не адразу дазволілі склікаць Другі Кангрэс, як вышэйшы голас беларускага народу. А Кангрэс ясна даў зразумець, што акупанты не кампэтэнтныя вырашаць пытаньне, хто і ў якой форме будзе кіраваць Беларусьсю й што гэта - справа выключна беларускага народу. Другі Кангрэс, бязумоўна выклікаў уздым нацыянальнае сьведамасьці й абудзіў надзеі на адраджэньне беларускай дзяржаўнасьці.

Па дарозе дахаты Кастусь сустрэў свайго знаёмага, да вайны настаўніка, а некалі яшчэ ўдзельніка літаратурнае студыі пры «Маладняку» ў Доме пісьменьнікаў. Цяпер яго было амаль не пазнаць. Яго высокую статную фігуру прыгожа аблягаў вайсковы мундзір. На плячох пагоны афіцэра, а на жоўта-зялёных рукавох кідаліся ў вочы знакі Беларускай Краёвай Абароны. На пытаньне, што ён будзе рабіць, калі сюды прыйдуць чырвоныя, ён упэўнена адказаў, што з боем пойдзе на Захад. І тады Кастусю сталася зусім адчувальнай тая сіла, якая пры іншых умовах магла-б тварыць цуд. Сіла гэтая - адданасьць свайму народу, усьведамленьне абавязку перад Бацькаўшчынай.

18. БЫВАЙ, РОДНЫ МЕНСК!

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)