Вялікія дарогі [пра мінулае]
- Автор: Глыбінны Уладзімер
- Год: 1997
- Язык: белорусский
- Год: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вялікія дарогі [пра мінулае]». Краткое содержание книги:
- Мы едзем у Саўт-Рывэр, - абвясьціў Юльян нам. А наразе трэба выехаць зь Нью-Ёрка тунэлем у Нью-Джэрзі. Там яшчэ гадзіны трэба выехаць зь Нью-Ёрк тунэлем у штат Нью-Джэрзі. Там яшчэ гадзіны паўтары дарогі.
Мігцелі ў вачох агні начнога Нью-Ёрку, міналі зырка асьветленыя піўныя й рэстараны. Кастусь думаў аб тым, што вось, ён, нарэшце, у новым сьвеце, на зямлі Вашынгтона, адкуль можна паслаць апошняе «Дабранач» далёкай цяпер Эўропе.
Галіна сядзела ўпрытык да Зосі, якая даволі ўтамілася за гэты тыдзень на акіяне й якой быў патрэбны неадкладны адпачынак.
Што-ж чакала Кастуся заўтра? Чым спаткае яго будучыня? Што прыдзецца яму рабіць, каб зарабляць на хлеб? Ён сумняваўся, што інтэлектуальнай працай ён зможа пракарміць сям'ю. Прыдзецца, відаць, брацца за любую працу, каб утрымацца на паверхні й не пайсьці на дно жыцьця. Ён-жа вытрываў цяжкое канцлягернае жыцьцё, пратрымаўся й пасьля яго, не загінуў ва ўмовах акупаванага краю, выжыў за межамі сваёй зямлі ў Нямеччыне, - чаму-ж яму гінуць цяпер у багатай краіне зь бязьмежнымі магчымасьцямі?..
Так пачаўся новы пэрыяд у жыцьці Кастуся. Скончыўся першы том ягонай жыцьцёвай эпапэі й пачаўся другі...