Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Вялікія дарогі [пра мінулае]
Вялікія дарогі [пра мінулае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вялікія дарогі [пра мінулае]

Электронная книга - «Вялікія дарогі [пра мінулае]». Краткое содержание книги:

Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная вуліца, што збочыла ад шумлівасьці людзкое сумятні й гармідару ў гэты спакой за колькі крокаў ад водгаласу трамвайнага скрыгату, і абмыты запозьнена-халодным, як для траўня, дажджом брук, і зацісьнены каменнымі панэлямі, але мацнейшы за ўсе штучныя перашкоды, рост маёвае сьвежа-зялёнае траўкі, што прабівалася праз найменшыя шчыліны, нясучы доказ няспыннага росту ўсяго жывога, і тая адзіная жанчына, твар якой зьверху трэцяга паверху нельга было бачыць — усё тварыля ўяву раптам адроджанага жыцьця.
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 77
Перейти на страницу:

Патрэбны быў памочнік з добрым веданьнем мовы. Аднаго чалавека з ліку скончыўшых беларускую гімназію ў Рызе было мала, бо той пераважна займаўся карэктурай і ломкай набранага тэксту. Прышлося ўзяць рэкамэндаванага чалавека з выпусьнікоў той-жа беларускай гімназіі. Ён меў годнасьць сьвятара, гаварыў няблага пабеларуску. Але хутка выявілася, што ён досыць няпісьменны, робіць вялікую колькасьць памылак, ды яшчэ займеў намер выціснуць Кастуся з рэдагаваньня часапісу. А дзеля гэтага пачаў пісаць даносы ў вышэйшае кіраўніцтва войскаў Цэнтру, якое зьмяшчалася ў той-жа Рызе, што, маўляў, у часапісе і гэтае няправільнае, і тое памылковае. У Цэнтры не разьбіраліся ў беларускіх справах, і пасьля кажнага даносу сталі прыходзіць адпаведныя лісты ў нямецкі аддзел, які выдаваў часапіс. Пачаліся выклікі да начальства, прышлося тлумачыць, што ўсё зусім ня гэтак, як выглядае з даносу.

Неўзабаве Кастусь прывёз зь Менску новага працаўніка, маладога паэту й добрага знаўцу мовы, Альгерда Собаля. Удалося ўладзіць яго ў рэдакцыі. Але малады сьвятар хутка напісаў яшчэ адзін данос. На гэты раз ён пастанавіў скампрамэтаваць новага супрацоўніка. А.Собаль напісаў для часапіса апавяданьне. Дзеяньне ў ім адбывалася ў Менску яшчэ за савецкімі часамі, у нейкай рэдакцыі, дзе працваў чалавек, што жыў адно даносамі й з гэтае актыўнасьці меў вялікую асалоду. Супраць яго ў апавяданьні Собаля выступае другі чалавек. Канфлікт павернуты так, што даношчык пазбаўляецца пасады й з трэскам выкідаецца з рэдакцыі. Малады сьвятар палічыў, што гэта апавяданьне, - намёк на ягоную даношчыцкую дзейнасьць. Ён схапіў рукапіс і пабег да начальства. Што ён там уводзіў ў ягоныя вушы, нямаведама. Але прыйшоў прыказ: апавяданьне не друкаваць. Кастусь з Альгердам Собалем пастанавілі скіраваць тое апавяданьне ў Менск, дзе яно неўзабаве й было надрукавана.

Аднак гэтае змаганьне ў рэдакцыі ня скочылася. Паступіў новы данос. Але нямецкае начальства ўжо ведала, хто піша. Кастуся паклікаў шэф аддзелу й запытаўся, што той сьвятар робіць у рэдакцыі й ці патрэбен ён ёй. Шэф, відаць, чакаў, што Кастусь будзе рады нагодзе выказацца адмоўна аб тым даношчыку. Але пачуў іншае.

- Хоць прафэсыйнай падрыхтоўкі ён ня мае, але нешта робіць. Калі іншай пасады няма, няхай працуе й далей.

- Я падумаю, - быў адказ.

Але шэф ужо ведаў цану даношчыку, які ўзяўся не за свае справы, і хутка перакінуў яго на працу ў расейскую рэдакцыю падобнага часапісу.

Гэтае ачышчэньне Аўгіевых канюшняў пайшло надта на карысьць справы. З дапамогаю Альгерда Собаля ўсе дружна ўзяліся за працу. Хацелася выдаваць беларускі часапіс, але заходне-эўрапэйскага тыпу. Замест нямецкай прапаганды друкаваліся лірычныя вершы самога Альгерда. Знайшлі на яго балонках мейсца забароненыя ў Менску вершы Ўладзіміра Дудзіцкага «Мы ня хочам быць белымі нэграмі». Былі надрукаваны лірычныя вершы Сяргея Пяюна, Вольгі Таполі і іншых паэтаў. У часопісе была апублікавана скіраваная супраць усялякіх акупантаў Беларусі п'еса Франьцішка Аляхновіча «Круці ня круці - трэба памярці». Часапіс выдаў п'есу й асобай кнігай, тым самым выступаючы супраць забароны беларускіх друкаў у Менску. Не дазволеная для паказу ў Менскім гарадзкім тэатры п'еса Міровіча «Кастусь Каліноўскі» пабачыла сьвет таксама на балонках часапісу. З нумара ў нумар друкаваў тут Франьцішак Аляхновіч свае ўспаміны «Страшны год», у якіх апісаў, як ён хаваўся ад вока акупанта ў Вільні ў 1940-1941 гадох, калі прышлося выдаваць сябе за старога, працаваць на розных фізычных працах і жыць пад іншым прозьвішчам.

Ад Кастуся патрабавалася асаблівых высілкаў, каб ва ўмовах фашыстоўскага тэрору зрабіць часапіс карысным беларускаму адраджэньню. Болей таго, дзякуючы сваёй энэргіі й вынаходлівасьці, ён ператварыў часапіс у зброю супраціву акупантам. Дарма, што яму пагражала сьмерць або высылка ў канцэнтрацыйныя лягеры. Кастусь не баяўся ў прыхованай форме дэманстраваць антынямецкія настроі. Тэматыка часапісу ня мела нічога агульнага з варожай ідэялёгіяй. Ідэямі культурнага адраджэньня былі прасякнуты ягоныя артыкулы пра беларускіх кампазытараў, народную музыку, танцы, мастакоў, тэатр, асьвету. Зьмяшчаў Кастусь артыкулы пра паэзію Ўладзіміра Жылкі, Вацлава Ластоўскага, Уладыслава Галубка, Максіма Багдановіча. Замест недасьціпнага нямецкага гумару часапіс уводзіў народныя беларускія жарты, прыпеўкі, ілюстраваныя мастакамі. Прапагандовы матэрыял паступова быў выціснуты службай роднаму краю, адраджэньню роднай культуры.

1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)