Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Вялікія дарогі [пра мінулае]
Вялікія дарогі [пра мінулае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вялікія дарогі [пра мінулае]

Электронная книга - «Вялікія дарогі [пра мінулае]». Краткое содержание книги:

Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная вуліца, што збочыла ад шумлівасьці людзкое сумятні й гармідару ў гэты спакой за колькі крокаў ад водгаласу трамвайнага скрыгату, і абмыты запозьнена-халодным, як для траўня, дажджом брук, і зацісьнены каменнымі панэлямі, але мацнейшы за ўсе штучныя перашкоды, рост маёвае сьвежа-зялёнае траўкі, што прабівалася праз найменшыя шчыліны, нясучы доказ няспыннага росту ўсяго жывога, і тая адзіная жанчына, твар якой зьверху трэцяга паверху нельга было бачыць — усё тварыля ўяву раптам адроджанага жыцьця.
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 77
Перейти на страницу:

- Даражэнькая, што здарылася, чаму вы гэтак нядобра выглядаеце? - спытаў Альгерд.

Заместа адказу яна павяла Альгерда ў сярэдзіну гасподы, усадзіла ў крэсла.

- Няма ўжо майго Франака! Учора пахавалі. Адыйшоў у лепшы сьвет мой даражэнькі Франучок! Злыя людзі без пары зьвялі яго ў магілу.

І яна залілася горкімі сьлязамі. Ёй цяжка было гаварыць далей. Колькі часінаў прайшло ў маўчаньні. Чуваць было, як стукаў насьценны гадзіньнік. Наплакаўшыся жанчына пачала выкладаць сумныя падзеі апошніх дзён. Трэцяга сакавіка ўвечары драматург, як звычайна, сядзеў пры сваім пісьмовым стале. Ён пісаў далей свае ўспаміны «Страшны год». Нішто, здаецца, не прадракала бяды. Жонка прывыкла да такіх ціхіх гадзінаў творчае працы мужа. Яна часта сядзела каля яго й вязала, або чытала адну са старых польскіх кніг, якімі была ўстаўлена доўгая паліца ў тым пакоі. Яна ўжо адлажыла кнігу, каб ісьці спачываць, як раптам пачула стук у дзьверы. Яна падышла да выхаду й запыталася, хто там. Незнаёмы чалавек назваўся «беларусам». Даверлівы Франьцішак загадаў жонцы ўпусьціць незнаёмага.

Высокі мужчына, у шапцы, з вусамі сьветлага колеру, як увайшоў, адразу падаўся на запросіны гаспадара ў рабочы пакой. Франьцішак прапанаваў яму крэсла. Жонка засталася ў гасьцінай. Раптам яна пачула гучны стрэл. Затым з пакою выбег той-жа чалавек з рэвальвэрам напагатове. Ён скіраваў яго на бездапаможную жанчыну і валявым тонам загадаў:

- Маўчы! А не, дык і табе будзе тое самае!

Ён прабег каля аслупянелай кабеты і ў момант зьнік за дзьвярыма ў цемені ночы. Спадарыня Аляхновіч кінулася ў пакой і ўбачыла Франука ў крэсьле з цурком крыві, што бегла па твары й дасягала ўжо падбародка. Асунуўшыся на крэсьле, Франьцішак яшчэ пасьпеў вымавіць:

- Звані ў паліцыю!

Гэта былі апошнія словы Франьцішка Аляхновіча. За момант твар яго зрабіўся васкова-бледным і нерухомым.

На гэтым сьвеце ня стала выдатнага беларускага драматурга. На пісьмовым стале засталіся раскіданымі лісткі паперы. Гэта былі чарговыя разьдзелы яго ўспамінаў пра страшны год. Беларускі тэатр страціў у яго асобе аднаго са старэйшых дзеячоў, энтузіястага першых тэатральных пачынаньняў яшчэ нашаніўскае пары. Гэта быў беларускі Мальер у поўным сэньсе гэтага слова. Разам з тым, ён быў і першым гісторыкам беларускага тэатру, аўтарам працы «Беларускі тэатр», што была выдадзена ў Вільні ў 1924 г.

З болем у сэрцы Альгерд Собаль памог тады спадарыні Аляхновіч сабраць раскіданыя лісткі тых апошніх успамінаў. Разам з апошнімі рукапісамі Франьцішка Аляхновіча Альгерд прывёз у Рыгу вельмі сумную трагічную навіну...

17. ПАД БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫМ КОЛЕРАМ

За два гады працы ў Рызе Кастусю прышлося запазнацца з рознымі людзьмі. Сярод беларусаў Латвіі вылучаўся сваёй імпазантнай фігурай палкоўнік Касьян Елізараў, ведамы яшчэ з часоў кароткатрывалай незалежнай Беларусі, калі ён у Менску прамаўляў на Першым Усебеларускім Кангрэсе й быў адным з арганізатараў Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе. Сталы дыпляматычны прадстаўнік БНР, Касьян Елізараў быў актыўным арганізатарам беларускага культурнага жыцьця ў Латвіі і стаяў на чале Рыскае беларускае гімназіі. Гэта ён прапанаваў на працу ў рэдакцыю Сокала, колішняга беларускага паэта ў Латвіі, які вельмі прыдаўся рэдакцыі. Але ён-жа параіў і тога сьвятара, які хутка выявіў сябе даношчыкам. Елізараў меў назапашаныя за гады багата беларускіх кніг, выпісваў і захоўваў беларускія часапісы. Таму ён быў даволі карысны для рэдакцыі чалавекам. Але знаходзіліся й пустасловы, якія наведвалі час-ад-часу рэдакцыю й крытыкавалі, што і гэта ня так, як трэба, і тое, што друкавалася, нікуды не варта. Быў адзін такі беларускі настаўнік, паважны на выгляд чалавек. Паглядзець на яго, дык іначай, як акадэмікам ці прафэсарам не назавеш. Акуляры на носе, гаварыў, як прарок, што выказвае векавечную мудрасьць. У нейкім часе ён да таго ўнадзіўся хадзіць у рэдакцыю з крытыкай, што ня было адбою. І тады Кастусь рашыў выкарыстаць выпрабаваны мэтад змаганьня. Аднае раніцы, калі той крытыкан якраз быў на вышыні свае чарговае балбатні, Кастусь сказаў яму:

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)