Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Вялікія дарогі [пра мінулае]
Вялікія дарогі [пра мінулае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вялікія дарогі [пра мінулае]

Электронная книга - «Вялікія дарогі [пра мінулае]». Краткое содержание книги:

Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная вуліца, што збочыла ад шумлівасьці людзкое сумятні й гармідару ў гэты спакой за колькі крокаў ад водгаласу трамвайнага скрыгату, і абмыты запозьнена-халодным, як для траўня, дажджом брук, і зацісьнены каменнымі панэлямі, але мацнейшы за ўсе штучныя перашкоды, рост маёвае сьвежа-зялёнае траўкі, што прабівалася праз найменшыя шчыліны, нясучы доказ няспыннага росту ўсяго жывога, і тая адзіная жанчына, твар якой зьверху трэцяга паверху нельга было бачыць — усё тварыля ўяву раптам адроджанага жыцьця.
1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 77
Перейти на страницу:

Ведаючы посьпех Аляхновічавых п'есаў, дырэктар тэатру станоўча паставіўся да прапановы рэдакцыі «Беларускай газэты» паказаць п'есу таго-ж аўтара «Пан Міністар». Напісаная яшчэ ў сярэдзіне дваццатых гадоў у Вільні, камэдыя насіла характар сатыры ў адрас усіх прэтэндэнтаў на пасаду беларускага міністра. Падказаная жывымі фактамі з жыцьця беларускае Вільні ў дваццатых гадох, п'еса «Пан Міністар», як ні трэба лепш цэліла свае стрэлы ў сучасных падобных пратэндэнтаў. Характары й іх паводзіны на сцэне змушалі менскага гледача згадваць рэальных асобаў на менскім гарызоньце ды шчыра сьмяяцца зь іх камэдыйнасьці. Гледачу было асабліва пацешна пазнаваць у пэрсанажах сатыры некаторых палітычных дзеячоў тых ваенных гадоў...

Кастусь няраз у часе спэктаклю наглядаў за тым, якое ўражаньне робіць паказ «Пана Міністра» на гледачоў. Ён шчыра цешыўся, што ў такі жахлівы ваенны час мянчанін знаходзіць задавальненьне й як-бы прадуху ад усіх нягодаў, што выпалі на ягоную долю...

15. МІНА І ВІЛЬГЕЛЬМ КУБЭ

У Генэральным Камісарыяце Беларусі сярод урадоўцаў панавала нязгода. Прыехалі сюды розныя людзі, якія пераважна шукалі лёгкай нажывы. Было многа балтыйцаў. Яны лічыліся знаўцамі Беларусі й яе народу. Былі яны людзьмі пераважна расейскае арыентацыі. Немцы-балтыйцы Гільдэбрандт ды Шульц занялі высокія пасады. Яны не любілі карэнных немцаў Штэтэра й др. Курца. Быў тут яшчэ й Юрда ды яго хутка выгрызьлі за нейкія правіны. Гэтыя людзі кіравалі культурнымі справамі Беларусі. На пачатку цэнзарам быў Гэрцаг, чалавек вайсковай выпраўкі й энтузіяст розных рамёстваў. Ён хваліў Матусэвіча за артыкул у «Беларускай газэце» пра кавальства. Пазьней замяніў яго Сэпп Сівіца, які таксама стаўся дарадцам у культурных пытаньнях. Сівіца ў свой час скончыў Львоўскі ўнівэрсытэт і добра валодаў польскаю моваю. У Менску Сівіца сачыў за беларускім друкам.

Быў у Камісарыяце яшчэ немец з Латвіі - Штэрнбэрг, які некалі скончыў беларускую гімназію ў Рызе. Трэба зазначыць, што карэнныя й балтыйскія немцы зжываліся ў Менску даволі цяжка.

Вільгэльм Кубэ быў прызначаны Генэральным Камісарам Беларусі яшчэ да вайны ў 1941 годзе. Але гаўляйтэр з упаўнаважаньнямі Гітлера прыехаў у Менск і распачаў сваю дзейнасьць недзе ў верасьні 1941 году.

Пасяліўся В.Кубэ ў доме на вуліцы Энгельса на другім паверсе. Тры кварталы, што адлучалі яго дом ад будынку Генэральнага Камісарыяту, ён любіў нетаропка праходзіць пехатою пад аховаю жаўнераў. Ягоную напалеонаўскую фігуру можна было сустрэць па дарозе ў Генэральны Камісарыят каля Пляцу Волі. Вільгэльм Кубэ быў адзіным гаўляйтэрам, які падпарадкоўваўся беспасрэдна самому Гітлеру, а не камісару ўсяго Ўсходу ў Рызе. Давер правадыра рабіў яго ў Беларусі асабліва важным. Сваім часам Кубэ пісаў вершаваныя драмы на рамантычныя тэмы нямецкае гісторыі. Нават Менскі гарадзкі Тэатр ставіў адну ягоную драму перакладзеную на беларускую мову.

Жонкаю В.Кубэ была прыгожая бляндынка з арыстакратычнымі рысамі, казалі нядрэнная жанчына. Хадзілі чуткі, што ў маладосьці В.Кубэ любіў завіхацца ля маладзіцаў. У Менску-ж ён быў пад відавочным уплывам жонкі...

Абшар Генэральнага Камісарыяту Беларусі быў абрэзаны, бо ня ўходзілі ў яго ні Берасьцейшчына, ні Беласточчына, ні Горадзеншчына. Смаленшчына, Магілёўшчына й Гомельшчына падначальваліся вайсковаму кіраўніцтву. В.Кубэ адчуваў сябе ў разадранай Беларусі поўнапраўным каралём. Трэба зазначыць, што ён стараўся быць прыхільнікам беларусаў. Паклікаў ён Раду Даверу зь беларускага актыву, дазволіў арганізацыю Саюзу Беларускае Моладзі, не пярэчыў існаваньню самааховы ў вёсках. Дазволіў арганізацыю беларускага пачатковага й прафэсыйнага школьніцтва... В.Кубэ, на дзіва сваіх памагатых, наведваў раённыя цэнтры бяз большае асабістае аховы. Нават невялікая добра падрыхтаваная партызанская група магла лёгка зрабіць замах на гаўляйтэра. Але чамусьці партызаны былі бязрадныя...

1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)