Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 125
Перейти на страницу:

Туды пад’ехаў сіні бус. За стырном сядзеў мужчына ў чорнай масцы і чорнай майцы, побач мужчына з банданай на шыі і барадой. Адчыніліся бакавыя дзьверы. Там сядзелі трое ці чацьвёра ў чорным зь пісталетам на рамяні. Спачатку кінулі таго мужчыну і пачалі біць. Мяне таксама кінулі на падлогу, пачалі біць кулакамі па нырках, лаяліся, абражалі.

Дзьверы зачыніліся. Адзін зь іх узяў дручок і пачаў малаціць мяне па ягадзіцах і левым сьцягне. Безупынна мяне білі, пакуль мы не даехалі. Куды мы ехалі, я ня ведаў. Думаў, што едуць закопваць, бо так, як нас білі, я думаў, што наўрад ці адпусьцяць.

Той, які сядзеў, біў мяне рукой па галаве, па корпусе, па нырках. Той, які стаяў, біў дручком. Казалі: „Мы вас усіх, вырадкаў, перастраляем“. Запыталіся, кім працую. Сказаў, што праграміст. Гэта прывяло іх у яшчэ большае шаленства. Сказалі: „Што табе, х...ва тут жывецца? Вольнасьці захацеў“. Гэта ўсё суправаджалася ўдарамі. Потым пачалі пытацца, колькі мне заплацілі. Я сказаў, што ніколькі. За гэта сталі біць яшчэ мацней. Той, хто біў дручком, сказаў, што ня спыніцца, пакуль я не назаву суму. Было жудасна балюча. Я сказаў, што мне заплацілі тысячу даляраў. Тады ён спыніўся.

Пасьля я ўбачыў будынак Ленінскага РАУС. Падумаў, што хіба забіваць ня будуць.

Потым мне размалявалі галаву, твар, рукі чорным маркерам, туга зацягнулі рукі плястыкавай сьцяжкай, завялі ў РАУС. Там мяне яшчэ раз ударылі, завялі ў пакой, пасадзілі на лаву. Вокны былі адчыненыя. Я ўбачыў, як зноў пад’ехаў гэты бус, я пазнаў, што там мае калегі. Я чуў, як іх заводзілі і білі. Чуў гукі моцных удараў і крыкі ад болю.

Мне дзіка пачаў балець бок, у мяне праблемы з ныркамі. Я папрасіў таблетку або выклікаць лекара. Потым прыйшоў супрацоўнік, сказаў мне ісьці ў спартовую залю. Я паспрабаваў устаць і ўпаў. Ён мяне хацеў падняць і пацягнуць, я зноў упаў. Тады яны вырашылі выклікаць „хуткую“. Накідалі пратакол, далі расьпісацца. Лекары паклалі мяне на насілкі і завезьлі ў шпіталь.

Калі мне давядзецца ехаць у будынак Ленінскага РАУС, то я ня ведаю, як, бо мне страшна дагэтуль. Яшчэ большы страх таму, што гэта міліцыя.

Уладзімер, 32 гады, праграміст, Горадня:

— Мы яшчэ з трыма паплечнікамі 12 жніўня прыйшлі на плошчу Леніна з партрэтам дзяўчынкі, якая пацярпела ў аварыі з вайсковай тэхнікай. Перад намі на гэтым жа месцы затрымалі калегу Аляксея з падобным плякатам. Сталі на калені, паднялі плякаты з фатаздымкам дзяўчынкі. Падышоў супрацоўнік ДАІ, сказаў, што ён вымушаны далажыць.

Прыехаў сіні бус Ford. Вылезьлі гопнікі ў масках, нас пагрузілі ў мікрааўтобус — і стала адбывацца самае страшнае, што са мной было за ўсё маё жыцьцё. Нам надзелі плястыкавыя кайданкі, паставілі на калені ў праход аднаго за адным. Білі па шыі, задавалі пытаньні „Колькі заплацілі?“, абражалі. Калі даведаліся, што мы праграмісты і колькі зарабляем (у сярэднім 1700 даляраў), зразумелі, што за тысячу даляраў рызыкаваць сваёй дупай вельмі сьмешна.

Калі нас прывезьлі і выгрузілі з буса, добра пабілі дручком. Пацэлілі ў калена, потым каленам кінулі аб бэтон. У Ленінскім РАУС нас выводзілі па адным. Я быў другім. Я пачуў дзікі крык свайго паплечніка, яго аддубасілі дручкамі, 5-7 разоў дакладна. Потым выгрузілі мяне, пабілі. Нас павялі ў спартовую залю. Сказалі: „Любіце на каленях стаяць — і тут будзеце стаяць, толькі мордай у падлогу“. Так мы ў кайданках на каленях і стаялі. Калі паварушысься, адразу б’юць. На той момант я разумеў, што страшна, але болю не адчувалася.

Мае калегі-праграмісты пыталіся культурна і ветліва, ці можна памяняць позу, бо зацяклі ногі. Ніхто не хаміў, не грубіяніў, нікога не абражаў. На што чулі: „Не“.

Пляснулі нам да сьпіны нашыя плякаты. Сказалі, калі спадуць — атрымаем дручкамі. 

Праз гадзіну-паўтары павялі на допыт. Калі мяне паднялі, я зразумеў, што з нагой нешта зусім ня тое. Я яе выпрастаць нармальна ня мог, бо дзіка балела. Так я дачыкільгаў на трэці паверх, рука заламаная, „мордай у падлогу“. Лава там была, але шпурнулі на падлогу да шафы. Пачалі складаць паперы, высьвятляць асобу. Тут мне пачало прылятаць за Tiguan, а машыну забралі за тое, што сыгналіў падчас акцыі салідарнасьці, за ўсе патрабаваньні. Зачытвалі кожнае і білі. Абяцалі, што запішуць відэа і выкладуць у сеціва, што я супрацоўнічаю са спэцслужбамі.

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)