Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 125
Перейти на страницу:

Прымушалі адказваць, за каго я галасаваў. Мне таіць няма чаго. Я галасаваў за Ціханоўскую. Што ні адказвай, гэта бескарысна. Асабліва ніхто ня слухае. Прыйшоў амонавец ува ўсім рыштунку з мылам і збаночкам. Пырснуў ёду на лоб і сказаў умывацца. Я зразумеў, да чаго ідзе, паглядзеў, што гэта ня мыла, сказаў: „Самі ўмывайцеся“.

Мне зрэзалі кайданкі і павялі падпісваць пратакол. Ударылі ў жывот, калі я папрасіў адваката. Я культурна сябе паводзіў. Я стаяў нахіліўшыся, падпісваў дакумэнты. Мне прылятае збоку. Я падумаў, што ўсё. Білі да таго моманту, пакуль я не дадумаўся сказаць: „Зразумеў, зразумеў“. Сем разоў ён мне прабіў у жывот. У вачах дваілася. Дыхаць было капітальна цяжка. Балеў увесь правы бок. Нагі я зусім не адчуваў.

У роўнай бойцы ты мог бы, прынамсі, адказаць. Тут што б ты ні зрабіў, будуць біць. Ты на гэта ня можаш зусім ніяк адказаць. Прычым перад табой чалавек, у якога вісіць табэльная зброя.

Мяне прывялі, паклалі асобна, бо, відаць, зразумелі, што перастараліся. Недзе гадзіну я так ляжаў, пакуль не прыйшоў хіба начальнік. Запытаўся, ці выклікаць „хуткую“. Прыехала „хуткая“, і мяне забралі з падазрэньнем на разрыў. Лекар казаў расслабіць жывот — а я ня мог, і нагу выпрастаць ня мог. На шчасьце, нічога не пацьвердзілася, толькі ўдары па рэбрах, па жываце, нага ў гіпсе. На азадку сядзець балюча.

„Ня веру, што ён мог скончыць жыцьцё самагубствам“

Алена, жонка Мікіты Крыўцова, Маладэчна:

— 23 жніўня я падала ў Сьледчы камітэт заяву на завядзеньне крымінальнай справы па факце сьмерці мужа: ня веру, што ён мог скончыць жыцьцё самагубствам.

Ён быў вельмі жывы, любіў жыцьцё і па-чалавечы ня быў такім дужым, каб сябе забіць. Яшчэ ён меў вялікі пляны на далейшае жыцьцё, не зьбіраўся яго заканчваць. Гэта зусім на яго не падобна, што ён засіліўся. 

Гады два ў нас ужо праблемы ў шлюбе, мы сапраўды абмяркоўвалі будучы развод, але гэта не было для яго стрэсам, мы спакойна пра гэта гаварылі. Мы думалі, што недзе пасьля верасьня падамо заяву, але пэўнай даты не прызначалі. Мікіта працаваў, працягваў захапляцца футболам — жыў паўнавартасным жыцьцём. Пра такі канец ён дакладна ня думаў і мне не казаў.

Да нядаўняга часу я ня ведала, ці ўдзельнічаў ён у акцыях пратэсту. А калі сёньня пабачыла відэа, дзе ён стаіць перад шэрагам амону зь бел-чырвона-белым сьцягам, думаю, што такое бывала і раней.

Ён актыўны, баявы, не баіцца паказаць свае погляды. Гэта так.

Ня ведаю, ці знайду сілы на апазнаньне. Будзе бацька ягоны, гэта дакладна. Нам сказалі, што яшчэ ідзе анатамаваньне, таму нельга пабачыць цела. У выніку пакуль яго ніхто ня бачыў. Ані я, ані бацькі — не паказалі. Мяне апыталі. Магчыма, паведамяць заўтра, дзе і калі будзе апазнаньне.

Адвакат Віктар:

— Апазнаньня ня будзе. 25 жніўня бацька Мікіты Крыўцова ў прысутнасьці незалежнага судова-мэдычнага экспэрта і маёй агледзеў цела сына ў моргу. Паводле нашага экспэрта, трэба дачакацца вынікаў дасьледаваньняў, найперш гісталягічных. Цела за гэты час моцна зьмянілася. Бацьку вельмі цяжка было на гэта глядзець. Экспэрт сказаў, што адбыліся выразныя гніласныя зьмены мяккіх тканак цела, паказаліся косьці.

28-гадовы фанат футбольнай каманды „Маладэчна“ Мікіта Крыўцоў зьнік 12 жніўня. Паводле сваякоў, раніцай гэтага дня ён паехаў на працу ў пасёлак Каралёў Стан пад Менскам. Цела Мікіты Крыўцова было знойдзена 22 жніўня ў лесапаласе ў межах Менску. Паводле паведамленьня Сьледчага камітэту, Мікіта Крыўцоў задушыўся, сьлядоў крымінальнага характару на целе не было.

У турме

„Прымушаюць маліцца і малоцяць дубінкамі“

„Мужчыну-мэдыку машынкай выстрыглі на галаве крыж“

„Па зламанай назе білі дубінкамі, берцамі, нагамі…“

„Я травы з-пад ног напхаў сабе ў нос, каб хоць неяк спыніць кроў“

„Зэкі з нараў падскочылі ад жаху“

„Я асабіста бачыла ў яе на грудзях апёкі ад цыгарэт“

„Пасадзілі на 15 дзён, каб раны пасьпелі загаіцца“

„Да канца тэрміну на вірус перахварэла паўкамэры“

„Такая дзяржава ня вартая мяне“

— Пакуль мы там стаялі, я думаў: як так адбываецца, што людзі з адукацыяй і інтэлектам ніжэй сярэдняга б’юць і зьдзекуюцца зь мяне, чалавека з вышэйшай адукацыяй, з 11-гадовым досьведам працы юрыста і на кіроўных пасадах, які гаворыць на чатырох мовах? Такая дзяржава проста ня вартая мяне. Як так атрымалася? Да мяне прыйшла думка, і я выказаў яе хлопцам уголас, што цяпер для ўлады мы горшыя за бандытаў, забойцаў і самых заўзятых ліхадзеяў. Таму лепш не абурацца, а годна моўчкі прымаць свой лёс.

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)