Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 125
Перейти на страницу:

„Гарачая вада зьнікла толькі ў нас“

— Цягам трынаццаці дзён на Акрэсьціна мы спалі без матрацаў і пасьцельнай бялізны, якую ў нас забралі. У камэры зьнікла гарачая вада і перастаў змывацца туалет. Першая рэакцыя была такая: можа быць, мы чагосьці ня ведаем, нешта адбылося ці мы дзесьці завінаваціліся? Ці вада прапала толькі ў нас ці ўва ўсіх? Калі ў камэру прыносілі сьняданак, абед ці вячэру, то адчынялі спэцыяльнае вакенца, якое часам не да канца зачынялася. Я ўзяла кніжку, напісала на вокладцы: „Ці ёсьць у вас гарачая вада?“, прасунула яе ў шчыліну і пастаралася зрабіць так, каб хлопцы насупраць убачылі і адказалі нам. Урэшце яны прачыталі і кіўнулі: „Так, у нас ёсьць“. Тады мы ўжо пачалі разумець, што ніякае гэта не зьнікненьне гарачай вады ці адключэньне ўва ўсім ЦІП, а нешта ня тое канкрэтна ў нашай камэры.

„Бяздомнікаў мянялі“

— На Акрэсьціна нас трымалі ў адзіночным карцары памерам 1,5 на 3 м — чатыры асобы. Я трапіў туды прамоклы. Хтосьці быў у шортах і майцы. Гэтак давялося сядзець 10 дзён. У карцары ўвесь час гарэла яркае сьвятло. Вады ў кране і ўнітазе не было, змыць экскрэмэнты далі толькі празь дзень — прынесьлі вядро вады. Прышпілены да сьцяны ложак не апускалі цягам усяго побыту, ад чаго даводзілася спаць на голым бэтоне. Усе моцна празябіліся, хтосьці застудзіў ныркі, нават высмаркацца не было ўва што, бо не было нават туалетнай паперы. Бяздомнікаў мянялі: адзін абгадзіўся, яго выводзілі мыцца, прыводзілі новага. У камэру залівалі вядро хлёркі, паўдня было балота. Яны самі да нас баяліся заходзіць, бо смурод стаяў. 

„Праверка са сталіцы“

— Першы дзень у Баранавічах умовы былі прымальныя: дазволілі пайсьці памыцца, у камэры можна было курыць, перадачы — штодня. Давалі паперу, асадкі, крыжаванкі, выводзілі на прагулку. Аднак на наступны дзень прыехала праверка са сталіцы. Нам толькі сказалі, што сур’ёзная праверка зь Менску, трэба прызначыць дзяжурнага па камэры. І ўсё, на наступны дзень усё памянялася. Забралі асадкі, забаранілі курыць, ляжаць і сядзець на матрацах. Перасталі сьвятло выключаць. Перадачы толькі па чацьвяргах.

„Каранавірусны п’е апошнім“

— У Жодзіне адзін мужчына сказаў, што ён кантакт першага ўзроўню — хварэе яго мама, якая зь ім жыве. Нам выдалі маскі. Спыталі, ці патрэбна вада. Далі адну бутэльку на ўсіх. Меры засьцярогі былі такія — каранавірусны п’е апошнім. 

„Там быў «Рамштайн»?“

— Пакуль мы разьдзяваліся, нашы рэчы абшуквалі. Ззаду нас я бачыў два пакеты: адзін вялікі з тканіны, другі маленькі цэляфанавы. Я падумаў, няўжо нас тут заб’юць, а пакеты — для трупаў? У мяне ва ўнутранай кішэні джынсавай курткі знайшлі бранзалет з фэстывалю Lolapolooza ў Бэрліне. Адразу спыталі: „Гэта што?“ Адказаў. Далей рэпліка: „Крута. Там быў «Рамштайн»?“. Я сказаў, не было, а былі Imagine Dragons. „Клас!“ — чую ў адказ. Ад хоць якога чалавечага стаўленьня і размоваў там сэрца радуецца і напаўняецца надзеяй, што ня ўсё страчана, калі там могуць быць нармальныя хлопцы. Пасьля гэтай размовы я адагнаў думкі пра гібель. 

„Пацук Джэры“

— Праз шчыліну ў камэры атрымліваецца перагаворвацца з хлопцамі з суседняй. У нейкі момант яны агаломшваюць тым, што да іх заходзіў у госьці пацук. Назвалі Джэры. Што ж, мы так ужо сумуем па жывых істотах, што і самі былі б радыя Джэры.

„Расьпісаліся ў СІЗА“

— Гэта была мая ідэя. Для гэтага спачатку бярэш дазвол у сьледчага. Калі ён дазваляе, то ідзеш у ЗАГС, паказваеш гэтую паперу. Там адзін блянк запаўняеш сама, другі вязеш у СІЗА. Плаціш мыта — і пасьля „выязная рэгістрацыя“ празь некалькі дзён. У дзень шлюбу я заехала ў ЗАГС па работніцу, прыехалі ў СІЗА. Там у невялікім пакоі ўсё і адбылося. Жанчына зачытала свае цырыманіяльныя словы, мы з Ромам паставілі подпісы — і ўсё. Сьведак не было. Прысутнічалі толькі мы, тая жанчына з ЗАГСу і двое канвойных. Нельга было зрабіць нават фота — тэлефон жа ў СІЗА не пранясеш. Таксама не дазволілі адзець Раману шлюбны пярсьцёнак, нават хаця б на пару сэкундаў. Мы абняліся — і Рому павялі. Спатканьня ніякага не далі. Цяпер будзем чакаць суду. Атрымліваецца, буду жонкай палітвязьня. 

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)