Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 125
Перейти на страницу:

Калі мяне прывезьлі на Акрэсьціна, я нават не разумела, што знаходжуся ў Менску. Хоць быў момант, калі людзі пад сьценамі ЦІПу пачалі пляскаць — закралася думка, што я ўсё ж у горадзе. Мне хацелася верыць, што ўсё гэта вось-вось скончыцца, але яно не канчалася. На Акрэсьціна дзяўчат сабралі купкай на вуліцы, хлопцаў разьмеркавалі па пэрымэтры. У той дзень было вельмі холадна, а шмат хто быў лёгка адзеты. Мы прамерзьлі на вуліцы гадзіны дзьве, пакуль ішлі суды. У нейкі момант людзі ў камуфляжнай форме ўсё ж прынесьлі нам падсьцілкі, падобныя на тэнты паходных намётаў. Але толькі дзяўчатам.

Суды скончыліся на гадзіну раней, чым павінны былі. Асудзіць пасьпелі далёка ня ўсіх, але амаль усім, каму пасьпелі, далі суткі — са штрафамі адпусьцілі толькі некалькі чалавек. Нас пагналі на агляд, дзе прымусілі разьдзецца дагала і прысядаць. Потым усіх дзяўчат сабралі ў прагулачнай камэры — зноў на вуліцы, але ўжо бяз тэнтаў. Хтосьці зь міліцыянтаў прынёс абязбольвальныя і бутэльку вады для тых, у каго былі месячныя, са словамі: „Калі даведаюцца, што я гэта зрабіў, мяне прыб’юць“.

Мы згрупаваліся, каб саграваць адна адну, і ў нейкі момант я заснула. Прачнулася ад таго, што ў ЦІП і на вуліцы стаяў гул — мужчын зноў пачалі біць. Ня толькі мяне ў тыя дні затрымалі разам з хлопцам, былі і іншыя дзяўчаты, чые маладыя людзі таксама знаходзіліся на Акрэсьціна — мы сядзелі, слухалі, як іх б’юць, і плакалі.

Празь нейкі час нас пачалі разьмяркоўваць па камэрах у будынку. Я трапіла ў чатырохмясцовую, куды разам са мной пасадзілі яшчэ прыкладна 50-60 дзяўчат. З намі была жанчына, якую затрымалі п’янай. Калі яна працьверазілася, пачалася белая гарачка. І яна ўмудрылася разьбіць у камэры галаву. Дзяўчаты прасілі выклікаць ёй „хуткую“, але канваіры проста кінулі ім бінты. А на астатнія просьбы адказвалі: „Калі вы не заткняцеся, мы вас пусьцім па коле“.

Калі ў камэры многія ўжо спрабавалі паспаць, мяне і яшчэ адну дзяўчыну папрасілі на выхад. Прымусілі падпісаць нейкія паперы (адзінае, што я пасьпела ў іх убачыць — параграф „У выпадку паўторнага затрыманьня будзе крымінальная адказнасьць“) і вывелі на вуліцу. Сказалі апусьціць галаву ўніз, каб мы ня бачылі, як хлопцы праходзяць праз „калідор“ з дубінак. І, калі мы ўжо выйшлі за вароты ЦІПу, да нас падбег хлопец у вайсковай форме, паказаў, дзе стаяць валянтэры, і параіў быць больш акуратнымі. У той момант хацелася яму адказаць:„Сур’ёзна?“

Было каля чатырох гадзін раніцы. Валянтэры адразу далі мне плед і тэлефон, але я ня ведала на памяць ніводнага беларускага нумару, а інтэрнэту тады не было.

Запаліла цыгарэту, але, не пасьпеўшы дакурыць, пачула крыкі: „Амон!“ Усе пачалі ўцякаць, але я бегчы не магла — кульгала. Я ўпала недзе ў кустах, накрылася пледам і малілася, каб мяне не знайшлі.

Калі вакол стала цішэй, вырашыла паспрабаваць дайсьці да праспэкту. Але, як толькі паднялася, за мэтраў 20-50 убачыла „касманаўта“ ў чорным шлеме. І схавалася ў біятуалет, які быў зусім побач. Думала, што прасяджу да сьвітаньня, але пачула, як хлопец, які ішоў міма, нешта гаварыў у тэлефон. І выскачыла з гэтай прыбіральні проста на яго. Ён зноў адвёў мяне да валянтэраў. Яны расказалі, што адзін мужчына, які жыве на Акрэсьціна, аддаў свой дом пад валянтэрскі рух. Яго злавілі і моцна пабілі той ноччу.

Ключоў і дакумэнтаў у мяне не было — усё засталося ў машыне, якую зь месца нашага арышту зьвезьлі сілавікі, таму я папрасіла адвезьці мяне да сяброўкі. Так скончылася маё знаходжаньне ў пастарунку і ЦІП. Майго хлопца і сябра таксама адпусьцілі — хоць іх пасьля Акрэсьціна этапавалі ў Слуцак, дзе нават накармілі і пусьцілі ў душ. Але, у адрозьненьне ад мяне, хлопца пасьпелі асудзіць на 15 сутак, а сябра — на 11.

Мы адразу ж вырашылі, што хочам зьехаць — калі не з краіны, то хаця б зь Менску, таму паспрабавалі ануляваць ягоны прысуд. Хлопец заікаецца, і гэта быў шанец. А яшчэ ў нас быў моцны адвакат, таму ўсё атрымалася — суткі „адмянілі“. Да гэтай гісторыі нашы стасункі можна было апісаць фразай „сябры з бэнэфітамі“.

Але калі ён выйшаў пасьля судовага паседжаньня, адразу ж зрабіў мне прапанову замуж. Сказаў, што калі на Акрэсьціна стаяў на каленях тварам у падлогу, зразумеў, што я „тая самая“.

Мы прабылі ў Беларусі да 27 кастрычніка. Забралі рэчы і машыну — на зьдзіўленьне, нават цэлую. Праўда, з нашых гаманцоў, якія засталіся ў аўтамабілі, зьніклі 300 рублёў. Толькі ў маім партманэце хтосьці ўсё ж вырашыў пакінуць 25 рублёў пяцёрачкамі.

Самае цікавае, за ўвесь гэты час я не атрымала ніякіх позваў. Была ўпэўненая, што пра мяне проста забыліся, ажно не. У сьнежні дадому ў Менск прыйшоў ліст з фразай „Вырашаецца пытаньне аб ануляваньні ВНЖ“. Я патэлефанавала ў міграцыйную службу, там сказалі, што я парушыла грамадзкі парадак паводле артыкулу 23:34.

1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)