Кліч роднага звона
- Автор: Далідовіч Генрых
- Год: 1997
- Язык: белорусский
- Год: Юнацтва
- ISBN: 985-05-0142-1
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:
Пасля, выцершы рукавом жупана пот з лоба, Усяслаў моцна, па-сяброўску ляпнуў па плечуку валынца, якога паважаў, нават любіў за кавальскую дбайнасць i вясёлы нораў, за душэўна-шчымлівыя песні. A калі азірнуўся вакол i нечакана ўбачыў ужо тут цівуна, каржакаватага i жывацістага баярына ажно з разанскай зямлі, Андрэя, які — чырвоны, нават азызлаваты — падладжваўся пад усіхны добры настрой i намагаўся лісліва зазірнуць у ягоныя вочы, рэзка i ca злосцю ткнуў таму ў рукі цяжкі молат:
— На!
Баярын Андрэй скінуў з сябе паношанае, але ўсё роўна яшчэ шыкоўнае сабалінае футра, схапіў молат i пачаў ляпаць па новым ярка-жоўтым жалезным кавалку — ды i нямоцна i не зусім у лад з напарнікам.
Ніхто з кавалёў, хоць многія з ix не любілі цівуна ўжо толькі за тое, што ён цівун, не хмыкнуў i не ўсміхнуўся з Андрэевай няўдаласці: кавалі — людзі цярплівыя, спаважлівыя i найчасцей маўклівыя, таксама ахвотныя да выпіўкі. A калі таўстун-цівун хутка змарыўся, дык яго тут жа падратаваў адзін з тутэйшых кавалёў, забраўшы з ягоных рук молат: жалеза хутка астывала, чырванела i пакрывалася шэра-цёмнай плеўчыыаю-луской.
— Якія маеце скаргі, просьбы, варшчыкі i кавалі? — калі ў гэтай кузні заціхла i пачалі ўжо ляпаць, рассякаючы жалеза на меншыя кавалкі ў суседняй, запытаў у прыціхлых ужо людзей Усяслаў. Ён добра ведаў, што дворскі Андрэй мала клапаціўся пра тых, хто здабываў для княства хлеб, мяса, мёд, воск ці лён, нават абіраў тых i не дазваляў скардзіцца, люта караў за «крамолу», але ён, Усяслаў, стараўся падуладны яму люд не крыўдзіць.— Не бойцеся, гаварыце мне ўсё.
Усе, нават тутэйшыя, пера вял i позіркі на самага смел ага, на ягонага любімца, Міраслава, ведаючы, што цівун Андрэй не асмеліцца пасля, кал i ён, Усяслаў, ад'едзе адгэтуль, нават пальцам зачапіць таго за нраўду.
— Нуждаемся, баярын,— прамовіў той затурбавана.
— Якая ваша нястача?
— Нам трэба болей хліба, м'яса, взуцця[68]. Нам жэ, сам бачів, трэба сілы багато. A всі, бачыш, як у вас кажуць, вярнідубы! Дак i харчів всім трэба багато.
— Што яшчэ?
— I сімійнікі нашы ў етым нуждаюцца, баярын.
— Чу у? — i пры ўсіх Усяслаў грозна зірнуў на цівуна Адрэя.
— Слышал, воевода,— апусціў той галаву.
— Што— я вам мала абутку, апраткі, хлеба i мяса даю? Хоць раз сказаў табе, што гэтага ў нас мала, што нашы варшчыкі, кавалі мусяць недаядаць, хадзіць паўбосыя i паўголыя?
— Не.
— Дык не павінны калець i галець!
— Понял, воевода. Добавим всего.
— I не табе, a ім ад мяне па нядзелях па кварце медавухі!
— Как прикажешь, воевода.
— Спасыба, ваявода,— пачціва падзякаваў яму нізкім наклонам Міраслаў.— Ты — наш заступнык. Многія з нас найпэрш дзеля тэбэ тут задэржуваліся.
— Строг, но справедлив и милосерд, господине,— закланяўся Гаўрыла — высокі, светлавалосы, плячысты, з расхрыстанай кашуляй на грудзіне, на якой на аборачцы вісеў драўляны крыжык.
У гэтых Міраслава, Гаўрылы i ў іншых, у таго ж баярына Андрэя нялёгкі лёс: гадоў сем — пяць таму манголы разрабавалі, спалілі іхнія гарады i вёскі, a сямейнікаў ці пабілі, ці звялі ў палон, дык яны, параненыя, ацалелыя ў адзіноце ці ў баярскай ахове, павінны былі ўцякаць з бацькоўшчыны i шукаць паратунку ажно тут. Праўда, многія, калі Батый адвалокся з Еўропы i папоўз да Іціля, падаліся адгэтуль дадому, але некаторыя, не знайшоўшы там на дзесяткі вёрст ні жылля, ні жывой душы, зноў вярнуліся сюды, каб асесці ўжо тут, у ацалелым i хлебным краі. Той-сёй ужо нават завёў тут новую сям'ю, мае дзяцей.
— Скажу шчыра,— Усяслаў прыклаў руку да грудзіны.— Я шкадаваў бы, каб мы страцілі такіх майстроў, як вы. Але таго, хто не палонны, не даўжнік, а вольны чалавек, я не магу няволіць. Ды, як самі бачыце, мы i палонных рана-позна адпускаем ці аблягчаем ім няволю.
— Спасибо за хлеб и кров,— зноў схіліў галаву Гаўрыла.— Будь, воевода, во здравии долгом, в силе большой, а мы поможем уж тебе для ратного дела.
— Ды ўжо разам павінны аберагаць наш край. Ад любога непрыяцеля, якімі б няўкорнымі, а на самай справе хіжымі намерамі ён не прыкрываўся б.
— Истинные слова,— згадзіўся Гаўрыла.— Есть ли угроза нам, воевода?
— Можа быць. З усіх бакоў.
— Давай знак, воевода. Все как один, мечи и копья в руки возьмем, край защитим. Хотя,— Гаўрыла перажагнаўся,— не доведи господь, чтобы сюда ринулись мунгалы. Злы и люты, аки дикие псы. Сами махонькие, лошадки ихние маленькие, но их тьма-тьмущая. Их не сдержать, все озверевшие, страшные, лезут и лезут друг за другом, бьют без пощады здорового и раненого, потом все расхватывают, жгут, арканят и тянут в полон, после них — попелища и мертвая земля... Русь Великую опрокинули!.. Теперь всех уцелевших держат в узде: и князьев, и бояр, и челедина. Всех душат за непослушание...
68
Абутку (укр.).