Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 187
Перейти на страницу:

— Ім, канечне, трэба адбіць ахвоту зырыцца сюды, на вашы i нашы землі. Але...— уздыхнуў Усяслаў.— Я не магу цяпер надоўга пакінуць князя.

— Іншым разам, скажу шчыра, падумаў бы, што выкручваешся ісці з намі, язычнікамі, на хрысціян, але цяпер ведаю: ты не павінен рызыкаваць сваім жыццём. Не трэба вельмі радаваць «цэсара» з Холма!..

— Я таксама толькі што падумаў пра таго, князь,— сказаў Усяслаў.— Яму прыйшоў ад Батыгі грозны загад...

— Які?— Міндоўг ад такой навіны ажио не толькі запыніўся, a прысеў, як абстраляны стралой заяц, залытальна ўперыў позірк у яго вочы.

Бачачы гэта, Усяслаў адразу ж прызнаўся ў тым, што ўведаў:

— Загад вельмі кароткі: «Аддай Галіч».

Як i ён на днях, так цяпер i Міндоўг ашаламіўся, найперш, канечне, падумаўшы пра сябе.

— Батыгавы i крыжацкія клешчы сціскаюцца...— Пасля той уголас выказаў свае думкі.— Ну, а што Даніла?

— Думае, абхапіўшы аберуч галаву.

— Ганца да вас не прыслаў?

— Не.

— I да мяне — не. Значыць, абараняцца не збіраецца,— зноў уголас паразважаў Міндоўг.— Тады — адно з двух: альбо яму пакорліва аддаць сваю вотчыну, каб яе ўручылі каму-небудзь іншаму, альбо самому ехаць да Батыгі i станавіцца на калені.

— Відаць, князь, ведаеш: паехалі да Батыгі Міхаіл Чарнігаўскі, Аляксандр з Ноўгарада, а яго бацька, Яраслаў з Уладзіміра, падаўся на паклон ажно ў Каракорум.

Міндоўг, па-рысінаму прыжмурыўшыся, скасіў вочы на Хвала: чаму я ўсяго гэтага не ведаю?

Нібы не заўважыўшы гэтага, Усяслаў дадаў:

— Значыць, Данілу застаецца толькі адно: імчацца ўслед, каб не запазніцца...

— Даніла будзе гандлявацца i вамі...— пахітаў галавою Міндоўг.

— Будзе.

— Дык, можа, мне не ісці на крыжакоў, прыберагчы сілу?

— Ідзі,— сказаў Усяслаў.— Хоць з аднаго боку, але не давай самкнуцца кляшчам. Гэты паход — не проста набег. Ён для нас i для нашых суседзяў — абарона i паратунак: ты апярэдзіш іхні паход сюды. Як ты добра сказаў, вось тут той выпадак, калі трэба ўжыць палітыку i дыпламатыю праз сілу.

— Пайду,— цвёрда прамовіў Міндоўг.— Сіла тут павінна даць яшчэ іншую палітыку i дыпламатыю: аб'яднаць вакол Літвы ўсіх язычнікаў, умацаваць там мае вяршэнства.

— Ёсць яшчэ i іншы ход,— нарэшце падаў гол ас маўклівы Войшалк,— трэба ахрысціць Літву, язычнікаў-суседзяў. Вераю ад Усходу. Каб наш люд быў яшчэ бліжэй да навагародскага. А пачнем з таго, што манастыр паблізу, каля Немана, паставім.

Міндоўг, канечне ж, не раз ужо чуючы гэта ад сына (таму пра гэта ўкладвалі ў вушы князь Ізяслаў i ён, Усяслаў), ажно пыхнуў незадаволенасцю, але прамовіў ціха, скрозь зубы:

— Мой дзед, бацька, я, княгіня, ты — хрысціяне. Але хто — ты дакажаш іншым нашым князям i кунігасам, баярам, простаму люду, што старажытная язычніцкая вера горшыя за хрысціянскую? Што трэба не шмат багоў, кожны з якіх беражэ сваё — ці то лес, раку, звера, рыбу, кожную кузюрку, ці то дом i іхні лад,— а патрэбен адзін? Заваюеш давер i любоў, што новую веру будзеш уводзіць сілаю? Ды калі новай верай пачнеш разбураць сваю даўніну, свае звычаі? Калі пачнеш траціць сваё аблічча?

— Адзін Бог, Творца i Уладар,— як i часта было раней, мяккі i сарамлівы Войшалк загаварыў непахісна i жорстка,— умацуе тваю вярхоўную ўладу, што будзе ад Яго! Мунгалы заваявалі паўсвета, а то i ўвесь свет, апроч нас i нашых суседзяў, цяпер пад імі, але самі ідуць пад аднаго Бога. Што да хрысціянства, дык яно, як відаць па Навагародку не знішчае старую веру, a ўбірае яе ў сябе. Ды трэба мысліць цвяроза: наш язычніцкі астравок не ацалее, ранапозна яго ахрысціяняць. Калі не дыпламатыяй i палітыкай, дык мячом.

Міндоўг адвёў позірк ад сына, перавёў яго на Усяслава, але зірнуў ужо мякка:

— Скажы шчыра, суседзе дарагі, наша хрышчэнне па веры Усходу запыніць крыжацкую агрэсію? Запыняе яе на вашы, хрысціянскія, землі?

— Нe,— шчыра адказаў ён.

— А што, суседзе дарагі, будзе значыць хрышчэнне па веры крыжакоў?

— Нянавісць праслаўнага свету i крыжацкая альбо рыма-каталіцкая няволя.

— Чуеш?— Міндоўг рэзка павярнуўся да сына.— Я не меней цябе ведаю, што рана-позна будзем змушаныя хрысціць язычніцкія землі, але пакуль што рабіць гэтага не трэба. Мае ворагі ўміг спажывуць гэта: глядзіце, Міндоўг руйнуе бацькоўскія веру i звычаі! Уладу ў Літве, вяршэнства над усімі язычнікамі нацкаваны на нас люд перадасць Даспрункавым сынам, а нас з табой ці зарэжуць, ці выганяць... Ці не так, Усяслаў?

— А кажаш, што найперш вой, а не дыпламат i палітык! — усміхнуўся ён.— Страціг! Адзін з буйнейшых у нашым часе!

Гэта, хоць i сказанае паўжартам, не магло не ўсцешыць самалюбнага i ўладнага Міндоўга. Ды хто не любіць пахвалы, нават часамі i ад нягоднага чалавека?! Ды, заўважыў, гэтая пахвала не зусім спадабалася Войшалку: той, як вядома, з бацькам чужаватыя адно аднаму.

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)