Кліч роднага звона
- Автор: Далідовіч Генрых
- Год: 1997
- Язык: белорусский
- Год: Юнацтва
- ISBN: 985-05-0142-1
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:
— Будзем, Гаўрыла, абараняцца i супраць гэтай дзікай i страшнай навалы,— прамовіў ён.
— Будем, господине.
Затым, калі ўднелай раніцай, пад нізкім няцёплым, але яркім сонцам, што вызяленьвала вакольны лес i высветліла вёску з чорнымі ад дыму саламянымі i абкладзенымі дзірваном стрэхамі, ішлі ўдвух з цівуном, Усяслаў не мог не абурыцца:
— Дзе тваё баярскае слова, Андрэй? На Радзе, перад самім князем Ізяславам кляўся не напівацца без меры, працаваць на моц зямлі нашай, але слова сваё парушаеш. Гэта — вялікая правіна i ганьба.
— Извини, воевода,— хмурна павініўся той, ідучы поплеч i раз за разам выціраючы рукавом футра халодны пот з лоба.— Уныние большое на душе, а бес тут как тут...
— Я разумею, што ты хочаш сказаць. Тое ж, што нядаўна добра сказаў Гаўрыла,— мякчэй прамовіў Усяслаў.— Кожнаму мілы той куток, дзе яму рэзалі пупок. Так?
— Может, и глубже...
— Кажу ж, разумею ўсё, але хіба табе, тваёй сям'і, людзям тваім тут кепскі прытулак? Вы ж для нас — не госці, адзінаверныя браты. Усе. Баяры i смерды. Здаровыя i параненыя. Старыя i малыя. Ты — княскі цівун над столькімі паселішчамі! Ты даеш жалеза! Зброю! Моц! Мы кажам табе: дзякуй вялікі!
— Так, воевода. Все так. Но, поверь, одолевает грусть. Я хочу в свою Русь!
— Тут табе зусім чужая Русь?
— Не чужая, близкая, но здесь, извини, все же другая Русь. Со своей стариной, со своими обычаями, со своим говором,— горача загаварыў Андрэй.— Поверь, у нас там другое раздолье полей, другое небо, солнце, другие морозы и вьюги, иначе хлеба растут, иначе женщины одеваются и поют! Другие игрища, шалости, удальство, ухарство, боевая потеха, дабы не только душу, но и кровь взыграть! Остановить пятерку-шестерку за колесо... Быка за рога одолеть... Итиль в лодке в ледоход переехать... Бои оглоблями, кулаками или стенка на стенку... Пить на спор, кто первый замертво упадет... Зазнобу-отраду у мужа украсть...— Супакоіўся, уздыхнуў.— Поверь, для меня все дорого, даже какие-то вздор, нелепица! Я вот за десятки верст езживал, дабы знаменитого враля послушать, дабы с гром-бабой, что мужиков ложила на лопатки, схватиться крест-накрест! А у вас все более умеренно, спокойно. Есть игры забавные, но... не дерзкие и не отчаянные...
— Які край, такі i звычай,— сказаў Усяслаў.— Але калі мусіш быць тут, дык, будзь ласкаў, не нарушай наш лад, не сей заганы i хібы. На жаль вялікі, усё, што праціўна праўдзе i дабру, плодзіцца хутка i моцна. Хоць па веры сваёй мы павінны не паддавацца на зміевы спакусы, адмольваць грахі.
— Все так, воевода.
— Але мала слоў тваіх, Андрэй. Я табе казаў ужо i яшчэ раз паўтару: каб твая баярыня была не цяжарная, дык я даў бы табе коней, хлеба, апратку, ахову з тваіх людзей i адправіў бы з вачэй. Едзь куды хочаш, шукай больш цярплівых i зычлівых! Але не будзь злоўжытны, Андрэй! Спагада мая не без межаў! Чуеш?
— Чюю,— вінавата пагадзіўся той.— Извини, пожалуйста.— А потым паддобрыўся: — Может, зайдешь позавтракать?
— Хочаш, каб жонка падала не толькі мне, але i табе медавухі? — па кпі ў ён.
— Нет.
— Іншым разам, Андрэй, можа, i зайшоў бы, уважыў тваю добрую гаспадыню. Сёння — не, каб не спакушаць яе гасціннасць. Ды з раніцы i ў буднія дні не п'ю. А ты лячыся зваранай кіслай капустаю, «горячими щями», як вы кажаце. Добра выганяе хмельную смагу i пакуту!
6
Сціпла, але ўсмак паснедаўшы i заадно папалуднаваўшы ўсім поеным у тутэйшага знаёмага папа, а потым пакінуўшы вёску варшчыкаў жалеза i кавалёў, Усяслаў не мог не збочыць са сваёй дарогі, каб зазірнуць на бліжэйшае «такавішча», дзе, як яму сказалі яшныя пушчанскія дазорцы, сусед Міндоўг правярае i навучае свае дружьшы перад хуткім паходам на крыжакоў. Што гэта так неўзабаве i пачулася: па лесе пакацілася рэха шматгалосага гулу i жалезнага ляску. Як i трэба, Усяслава з вартаю вось затрымаў літоўскі пост. Старшы, дзесяцкі, адразу ж пазнаў яго, павыбачаўся за затрымку i па ела ў тут жа ганца на кані ў Міндоўгаў лагер. Ганец хутка вярнуўся, з паклонам запрасіў гасцей да свайго князя, потым жвава прывёў ix да невялікай зацішнай i ярка асвечанай сонцам палянкі, да паходнага, абкладзенага выдубленымі скурамі шатра, дзе яго сустрэлі рослыя Міндоўг, ваявода Хвал i еярэдняга росту Войшалк.
Літоўскі валадар, Міндоўг, пры сонцы яшчэ болей агніста рыжы, быў у бліскучым, вызалачаным унізе стужкаю i ўквечаным бурштынам i іншымі каштоўнымі камянямі шлеме-шышаку з навушнікамі з завостранымі металічнымі ахоўнікамі i металічным нашыйнікам, у скураных латах з металічнымі завостранымі нагруднікамі, пры шырокім скураным, упрыгожаным залатымі бляшкамі поясе, з якога звісаў меч, у цёплых шарсцяных, паалееных на каленях .скураю штанах i ў мяккіх жаўтаватых ботах, быў кідка ваяўнічы i грозны для таго, хто яго не ведае. У гэткія ж баявыя даспехі апрануўся i светла-жаўтаваты на бровах i на вусах ды барадзе Хвал, толькі ўпрыгожанне на ім было найбольш са срэбра. Войшалк — а ён, сапраўды, болей надобны на маці нейкай адной белізною, вялікімі вачыма i з сумам-пакутаю ці з манаскім спакоем у ix — стаяў у лісінай, акаймаванай гарнастаем магерцы, у лісіным наўкажушку i ў такіх жа, як i ў бацькі, ботах. Значыць, ён у па ход на крыжакоў не збіраўся. Нават, можа, знаходзіцца тут не па сваёй, а па бацькавай волі.