Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 187
Перейти на страницу:

Заўважыўшы, што Усяслаў асабліва цёпла пазірае на Войшалка, Міндоўг, падаючы яму руку, сказаў з лёгкім дакорам:

— Хвалаў i твой пястун не хоча быць баявым князем. Ён жадае дабівацца свайго не зброяю, а верай.

— I палітыкай, i дыпламатыяй...— заступіўся за свайго любімца Усяслаў.— А гэта таксама магутная зброя!

— Магутная, але найперш поспех прыносіць во ён,— Міндоўг вольнай рукою прыпадняў меч.— Кал i шмат сілы, дык тады любая твая дыпламатыя i палітыка возьмуць верх.

— Усяк бывае,— прамовіў Усяслаў, хоць добра разумеў, што Міндоўг якраз сілаю захапіў вяршэнства ў Літве, грозны ці патрэбны для суседзяў. З гэтым, канечне, нельга не лічыцца.

— Заехаў, князь, шчыра паспачуваць табе,— Усяслаў пасур'ёзнеў.

Усмешлівы дагэтуль Міндоўг звёў на пераноссі светларыжыя бровы i агладзіў такога ж колеру доўгія вусы i бараду, што амаль сыходзіліся, пакідаючы толькі шчылінку паміж чырванаватымі вуснамі, здаецца, вельмі здзівіўся: чаму спачуваеш, сусед?

— Восем баявых тваіх i налынанскіх князёў страцілі вы,— напомніў Усяслаў нядаўнія літоўскія ахвяры ў паходзе на землі Таржка i Таропца, дзе ix дагнаў i пабіў князь Аляксандр.

— А...— даўмеўся Міндоўг, адпусціў яшную руку. Не засмуціўся, нават нібы абурыўся на нябожчыкаў: — Вояў шмат загубілі, палон не прывялі, амаль усе лупы пакінулі i самі без славы склалі галовы!..

«Шмат на Літве князёў, дык Міндоўг, мусіць, i рады, што ix, супернікаў, крыху паменела».

Пакуль той супіўся, Усяслаў за гэты час паздароўкаўся з Войшалкам i Хвалам-ваяводаю, з якімі нядаўна бачыўся на сваім вяселлі.

— Ну, як з маладою жонкай?— зноў усміхнуўся Міндоўг.— Маладзееш душою?

Усяслаў палічыў нявартым адказваць такім жа тонам перад юным Войшалкам: таму, як i яго маці, хапіла гаркоты з-за Міндоўгавых юру i шалу з іншымі жанчынамі.

— Ды не каюся, князь, што ажаніўся,— усміхнуўся.— Цяпер будзе наш клопат княжыча ажаніць,— i прыхіліў таго да сябе.

— О! — насмешліва махнуў рукой Міндоўг.— Мусіць, яшчэ не нарадзілася тая, якой бы ён захапіўся. Здаецца, абыякавы да жанчын, як i да ваярства. Нават з самымі красунямі вядзе толькі духоўныя размовы.

Усё гэта было якраз так, але Міндоўгу-бацьку не трэба было вось гэтак гаварыць пра свайго сына — ад пачутых слоў Войшалк уміг зачырванеўся, аж да плямін на добра выгаленых шчоках. Каб супакоіць маладога сябрука, Усяслаў падхваліў яго:

— А я вось веру: княжыча чакае вялікі i слаўны лес.

— Дай Бог,— супакоіўся Міндоўг, тут жа зноў ажывіўся: — Хочаш, Усяслаў, наладжу, як крыжакі кажуць, рыттэльтурнэн?[69]

— Калі будзе твая ласка, князь, дык пакажы, якія твае сталыя i маладыя воі, якія хопкія, як умеюць абыходзіцца са зброяй.

— Mo i сам зажадаеш праверыць свае спрыт i сілу ў паядынку з маімі лепшымі воямі? У мяне заявіліся новыя асілкі!

— Паглядзім, князь,— адказаў ён,— хоць мне ўжо i не так лёгка змагацца з маладымі.

— Не хітруй,— па-сяброўску ляпнуў яго па плячы Міндоўг.— Ты i цяпер не збаішся сустрэцца сам-насам з мядзведзем, калі будзеш мець у руках нож!

— Цяпер я ўжо не шукаю такой сустрэчы, князь,— усміхнуўся Усяслаў, бо не раз за апошнія гады дакараў сябе за лішнюю, неразумную адвагу.— Часамі неабдуманая смеласць i дурнота — адно i тое ж.

— Але без смеласці не абысціся, Усяслаў. Яе вельмі баяцца непрыяцелі i ворагі. Найперш з-за смеласці квітнее Літва.

— Ды калі яшчэ яе прыкрыць грудзьмі Полацака, Менска ды Навагародка...— падкузьміў ён.

Міндоўг, ужо ідучы з гэтай да большай, нават агромністай паляны, на хаду прыабняў яго за плечы:

— Наша смеласць i ваяўнічасць ды ваша развага i мужнасць — вялікая рэч, дружа. Шкадую, што ты не ідзеш разам са мной на крыжакоў! Im трэба моцна даць у зубы! Яны, як добра ведаеш, лічацца найперш з ёю.

вернуться

69

Рыцарскую гімнастыку (ням.).

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)