Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 209
Перейти на страницу:

Бернацоні халодна засмяяўся:

— Я даўно ўжо зацугляў свайго Амура, і юр ніколі не заглушыць ува мне голасу розуму. Проста гэтая кволая, хворая дзяўчына валодае моцай, якую я не мог знайсці і ў дужых мужчынах. Яна дапамагае мне... у маіх доследах.

— Адладжваць твае чортавы гадзіннікі? — крыва пасміхнуўся Рожа.— Я чуў, што для спраў цемры патрабуецца чыстая душа цнатліўкі. Ніколі не разумеў, чаму князь паблажлівы да чараўнікоў.

Бернацоні рэзка ўзняўся:

— Я не чараўнік, Рожа. Я табе ўжо колькі гаварыў. Я — хрысціянін, проста Бог даў мне болей клёку і ведаў, чым табе. І на дзяўчыне я выпрабоўваю адвар, які, можа, выратуе аднойчы і твой розум ад шаленства. Мае гадзіннікі ахвяраў не выбіраюць, як не выбірае паводка. Таму не пашкодзіць мець ад іх... супрацьяддзе.

Твар Рожы перакрывіла застарэлая нянавісць, але войт стрымаўся.

— Добра. Князь загадаў мне быць з табой у лучнасці і слухацца тваіх парадаў. Я абвяшчу, што дзяўчыны ў вежы няма. А ты паклапаціся, каб мае словы сталіся праўдай. Мяне не тычыцца, як ты гэта зробіш. Тут глыбокія лёхі, у камінах можна распаліць вялікі агонь. Калі цела пасячы...

Бернацоні бліснуў вачыма.

— Я не хачу забіваць яе!

Рожа сціснуў сківіцы.

— А я больш за ўсё хацеў бы паднесці паходню да твайго вогнішча, вядзьмак, бо з-за цябе рызыкую сваім вечным выратаваннем. Тое, што ты зрабіў гэтаму гораду, не можа быць іншым, як справай цемры. І толькі дзеля свайго князя я трываю... Але маё цярпенне не вечнае. Дзяўчыны ў вежы — няма! Ты зразумеў?

Сказаў, нібыта абрынуў магільную пліту — і выйшаў.

...Анэту пабудзіў нечы здзеклівы смех проста над вухам. Яна расплюшчыла вочы і ўскрыкнула: над ёй схіліўся нечы звыродлівы твар. Запалыя шчокі, пакрытыя цёмнай шчэццю, рот, ашчэраны ў дзікай усмешцы, глыбокія вочы... Але не насмешныя, а хутчэй тужлівыя...

— Хе-хе-хе...

Анэта ўскочыла, прыкрываючыся коўдрай.

— Хто вы?

Мужчына ў дзіўнай стракатай адзежы адышоўся ад ложка, але застаўся з нізка схіленай спінай, сагнутай абаранкам.

— Прывітанне, дзяўчына, якая танчыла са смерцю... Хе-хе-хе... А ты смелая, белагаловая...

— Хіба можа чагосьці баяцца той, хто танчыў са смерцю? — Анэта ганарыста зірнула на госця.— Але хто вы?

Прыхадзень, усё гэтак жа не разгінаючыся, галава амаль ля каленяў, дзіўнай падскокваючай хадой прайшоўся ўправа, улева, пазіраючы на дзяўчыну.

— Хто я? Адказаць на гэтае пытанне не так проста, паненка. Кожны з нас у гэтым свеце мае шмат лічынаў. Бачыла, як на карнавале: зараз ты — кароль, праз імгненне — блазан, а пасля — сама смерць... І твая лічына падае ў куфар разам з пунсовай спадніцай акрабаткі і бізуном дзеля змірэння плоці... Я — ніхто, мая панна, і таму я магу быць усім. Хе-хе-хе...

Анэта глядзела на худы твар госця, на якім, нібыта хвалі, мяняўся выраз. Што ён — плача? Смяецца? Гневаецца? Што азначае ягонае прыйсце? Нягледзячы на ганарыстыя словы, страх мімаволі запаўзаў у сэрца, варушыўся вострай ільдзінкай...

— Цябе прыслаў пан Бернацоні?

— Бернацоні? — насмешна перапытаў незнаёмец.— Не, мая даражэнькая. Твой гаспадар толькі думае, што яго вядзьмарства ўсёўладнае... Але і за ім ёсць незаўважныя вочы і вушы. Як за кожным, хто мае хоць маленькую — але ўладу. Цяпер ад мяне засталося мала, паненка. Я — смех, вочы і вушы ўладароў. Але што ўладары — без мяне? Хе-хе-хе!

Анэта гнеўна зірнула на прыхадня.

— Пан Бернацоні не гаспадар мне. Я — вольная шляхцянка!

— Хіба? — іранічна прагаварыў госць.— І ты можаш ісці, куды хочаш? Баюся, што цябе няма больш, чым мяне, ясная паненка.

Вусны дзяўчыны здрыгануліся, нібыта яна стрымлівала плач.

— Калі прыедзе новы войт, я папрашу ў яго абароны!

— Хе-хе-хе! Новы войт ужо прыехаў. Думаю, ён наўрад ці дапаможа табе. Хіба ты не служыш разам з ведзьмаком-лекарам ягонаму цёмнаму гаспадару? Іншаму князю?

Вочы госця спадылба пільна ўглядаліся ў вочы дзяўчыны. Тая з годнасцю сустрэла ягоны пагляд.

— Я ніколі не буду служыць цемры. Хутчэй памру.

— Што ж, магчыма, табе давядзецца адказаць за свае словы, паненка... Магчыма...

Нешта падобнае да шкадавання мільганула ў цёмных вачах мужчыны, ён адвярнуўся... Спіна ягоная ўсё гэтак жа была сагнутая ў крук, і Анэта зразумела, што ён і не можа яе выпрастаць. Дзяўчыне падалося, што незнаёмец зараз знікне гэтак жа таямніча, як і з’явіўся. І яна назаўсёды застанецца ў гэтым пакоі са схаваным дошкамі акном, ва ўладзе страшнага лекара. Анэта адкінула пострах і схапіла прыхадня за кашчавую руку.

— Паслухайце... Малю вас імем Госпада нашага, Ісуса Хрыста... Дапамажыце мне выйсці адсюль. Я магла б адправіцца ў кляштар... Усё роўна мае блізкія памерлі. Я буду маліцца за вас усё жыццё!

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)