Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другие документальные фильмы » Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]
Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]

Электронная книга - «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]». Краткое содержание книги:

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 153
Перейти на страницу:

Калі казаць зусім коратка, то сутнасць канцэпцыі новай "Крыніцы" была ў тым, каб на нашых старонках натуральным чынам злучыць беларускую літаратуру з сусветнай (найперш з еўрапейскай) у агульны дыскурс - і наадварот. Такога ў нас раней не рабілася. Было ў гэтай канцэпцыі і тое, што яшчэ не рабілася нідзе. Тут найперш маю на ўвазе лексічна цэласную і абсалютна інавацыйную рубрыкацыю.

Мы сядзелі ўдвох з Алесем Разанавым і трудзілі глузды над гэтай самай рубрыкацыяй. Класічны часопісны падзел на прозу, паэзію, літаратурную крытыку і што-кольвек яшчэ ў дадатак намі адпрэчваўся як само сабой зразумелае. Уласныя прыдумкі амаль без абгаворвання таксама касаваліся адна за адной. Усё болей чулася бездапаможнай моўчы і ўсё меней жывых словаў. I тут нехта, здаецца, Алесь Разанаў (бо геній) сказаў:

- Я.

- Ты, - падхапіў я.

- Мы, - працягнуў ён.

I далей навыперадкі: Ён, Яны, Яно, Наш.

Відавочна, тут трэба хоць трохі патлумачыць. Рубрыка "Я" прэзентавала буйную, пераважна мысліўную, фігуру з айчыннага кантэксту (скажам, Кірылу Тураўскага). Пад "Мы" былі мы, гэта значыць тэксты тых, хто рабіў часопіс. Замежныя літаратары і філосафы апыналіся ў рубрыцы "Яны". "Наш" - беларускія літаратары замежжа. Аднак самай актуальнай сталася рубрыка "Ты". Сюды патрапляў адметны сучасны літаратар з сваімі тэкстамі. Акрамя таго з ім рабілася разгорнутая гутарка і ў дадатак шэраг эсэ розных аўтараў, напісаных паводле ягонай творчасці і падзейнага жыцця.

Яшчэ большай праблемай стаўся выбар мовы. На чым нам запыніцца: на цяперашняй школьнай мове ці на "Беларускай граматыцы для школаў", у якой Браніслаў Тарашкевіч упершыню сфармуляваў правапісныя нормы беларускай літаратурнай мовы ("тарашкевіца"). У савецкай Беларусі "тарашкевіца" пратрымалася не лішне доўга. У 1926 годзе быў зацверджаны радыкальна новы правапіс ("наркамаўка"). Вось з ім актывісты новага Адраджэння пачалі апантана змагацца, прапануючы вярнуць "тарашкевіцу".

На пачатку гэтая ідэя мне таксама падабалася, і таму ў "3НО" было вырашана, што кожны аўтар сам выбірае сабе мову (бедныя карэктары). Я і цяпер маю пэўны сантымент да "тарашкевіцы" за яе натуральны філасофскі слоўнік, за яе набліжанасць да нізінных ландшафтаў, у якіх хаваюцца туманы і балоты, за яе метафізічную таемнасць і анталагічную моўчу.

Але калі ў рэдакцыі пачалося галасаванне (паколькі дыскусіі зацягнуліся, а згоды не было), я ўжо выступаў больш "супраць", чым "за". Бо ўжо пачаў адчуваць, што гэтая ініцыятыва паводле сваёй сутвы ёсць вялікай правакацыяй супраць беларускай мовы як такой. 3 іншай пазіцыі не прымаў "тарашкевіцу" і Алесь Разанаў. Ён лічыў, што нават "наркамаўка" залішне мяккая стасоўна натуральнай фанетыкі нашай мовы, а што тады казаць пра "тарашкевіцу" з яе бясконцымі мяккімі знакамі.

Самым зацятым абаронцам "тарашкевіцы" выявіўся Уладзімір Арлоў. Пасля першых адкрытых галасаванняў, якія не вызначылі пераможцу, ён прапанаваў падпольнае галасаванне. Мы нарэзалі паперы, і кожны свой "таемны голас" кінуў у капялюш. Уладзімер спадзяваўся, што праз такі спосаб нехта з баязліўцаў дадасць свой голас на карыць "наркамаўкі". Толькі атрымалася наадварот.

- Продкі вам не даруюць, - сувора сказаў Уладзімір і забраў нашыя паперчыны ў свой архіў.

P.S. Пра Уладзіміра Арлова я яшчэ буду адмыслова апавядаць упаасобку ад "Крыніцы".

***

Яшчэ з часоў "перабудовы" у айчынную палітыку патрапіла ладная сціжма энергічных філолагаў, падмацаваная літаратарамі, журналістамі і проста гуманітарыямі, для якіх лінгвістычныя праблемы выявіліся таксама не чужымі. Толькі ў адрозненне ад іншых краінаў, дзе падобнага тыпу палітыкі хутка выпетрыліся з палітычнага жыцця, у нас яны (верагодна, з прычыны задоўжанай папулярнасці "моўна-этнаграфічнай" канцэпцыі нацыяналізму) затрымаліся на ладны кавалак часу. Адсюль мовазнаўчыя праблемы, як натуральна актуальныя для палітыкаў-філолагаў, праз апазіцыйныя СМІ, суполкі і супольнасці перараслі ў палітычныя. І хаця для бальшыні шараговых валанцёраў апазіцыі і з унармаванай беларускай мовай хапала праблемаў, яны мусілі засвойваць "тарашкевіцу", каб забяспечыць сабе радыкальнай апазіцыйнасцю.

Больш за тое, у пару пад’ёму нацыянал-дэмакратычнага руху, завабленыя паноўнай модай на адраджэнне чаго заўгодна, да "тарашкевіцы" пачалі хіліцца і шэраг дзяржаўных выданняў ("Бярозка", "Мастацтва". "Культура"...). 3давалася, яшчэ трохі, і "тарашкевіца" пераможа "наркамаўку" ды запануе спрэс.

Не запанавала - бо была спароджаная не патрэбамі ўласна соцыўма, а пэўнай палітычнай сітуацыяй. І як толькі сітуацыя перамянілася, палітыкі-філолагі са сваімі філалагічнымі праблемамі апынуліся на самым ускрайку грамадскага жыцця. Праўда, нельга сказаць, што там жа апынулася і "тарашкевіца". За немалы час актуальнага дамінавання апазіцыйнасці, праз яе на беларушчыну навярнулася некалькі генерацыяў маладых людзей, якія ў горадзе іншай роднай мовы, акрамя як арганізаванай правапісам Тарашкевіча, ужо не ведалі (найперш - не чулі). Для іх гэткая беларуская мова была адзіна правільная, тым болей, што ідэолагі адраджэння не ленаваліся раз-пораз падкрэсліваць ейную ісцінную сапраўднасць, нагадваючы пра рэпрэсаваную сутву "наркомаўкі", яе зрусіфікаванасць, засаветаванасць і да т.п.

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)