Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другие документальные фильмы » Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]
Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]

Электронная книга - «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]». Краткое содержание книги:

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 153
Перейти на страницу:

Мяне іх пыхлівае гы-гы-гы напяла нечым нядобрым данельга. 3вычайна на падобнае я мала звяртаў увагі, але ж гэта былі дзве асобы сярод найбольш знаных у нашай культуры. І вось цяпер яны прылюдна ганарыліся сваёй несусветнай інтэлектуальнай тупасцю. У той момант мне нечакана зноў згадалася, як мы на выспе ля кальцавой слухалі выступы Зянона Пазняка і Уладзімера Арлова, а пасля на нас насунулася чорная сцяна карнікаў, і я ў адначассе зразумеў, што пакуль мы не раструшчым гэтую сцяну ў друз і пыл, датуль не мецьмем людскага жыцця.

Ясна ўсведамляю, што злучыць у адзін шэраг амапаўцаў з нацыянальна заангажаванымі як бы дэмакратамі - гэта ўжо залішне. Толькі за наступным, па-за палітычным, кантэкстам, і тыя, хто ахоўваў вычварныя скажэнні былога амапаўскімі дубінкамі, і тыя, хто абараняў іх сваім, ужо даўно састарэлым слоўнікам і выцвілай пыхай, былі паплечнікамі.

Падчас гэтага кароткага сумоўя я колькі разоў зірнуў у бок Някляева - ён сумна пасміхаўся з сваіх быццам бы сяброў.

***

Як на мяне, дык у тым першым нумары "Крыніцы" было шмат новага і сэнсоўнага. Хаця я не меў сумневу, што паэма "Гліна" Алеся Разанава вылучалася з усяго астатняга "эпахальна" (так любяць казаць літаратары пра штосьці выключнае).

Я ўжо ведаў, што гэта першая з трох паэм ("Гліна", "Камень", "Жалеза"), якія паэт мяркуе стварыць у жанры фундаментальнай анталогіі быцця. Прынамсі такім агулам я пазначаў гэты глабальны праект.

Няма чаго і казаць, што ён мне моцна падабаўся. Паэзія Разанава ўвогуле была наскрозь філасафічная і таму заўсёды блізкая маім метафізічным вярэдам. Толькі раней яна ўся была ўблытаная ў лакальнасці і аблытаная лакальнасцямі. А я чакаў ад яго большага, нечага блізкага да геніальнай паэмы Парменіда "Аб прыродзе". (Цікава, што дакладна з такой назвай ёсць паэмы ў Анаксімандра, Ксенафана, Эмпедокла, Анаксагора, Анцісфена і г.д.)

З "Глінай" звязаны яшчэ адзін глыбока схаваны эпізод у творчай біяграфіі паэта. На тую пару Алесь Разанаў ужо даўно быў не толькі бясспрэчным класікам для не лішне шырокага кола яго заўзятараў, але і абсалютна дасканалым майстрам паэтычнага пісьма для ўсіх. Скласці ўзорны верш яму было гэтак жа проста, як мне выпаліць цыгарэту. Толькі вершапісанне само паводле сябе - гэта яшчэ не паэзія. Ну зусім яшчэ не паэзія...

Кожны малады творца найперш шукае самога сябе ў творчасці, а як знойдзе, дык распрацоўвае знойдзенае, што тую "залатаносную жылу". Зразумела, рана ці позна яна спусташаецца дарэшты. А той усё махае і махае кайлом, пусты грукат уважаючы за плён...

Раней я пісаў, што ў Разанава "геніяльнае вуха", і таму яно не магло не расчуць, як у яго паэзіі ўсё болей становіцца пустога паветра паміж прамоўленымі словамі. І тады ён спыніўся. І пачаў наноў шукаць сябе ў заблытаных нетрах гукаў, рытмаў, цьмяных пакуль сэнсаў і чаго там яшчэ.

Магчыма, яго прыход у "Крыніцу" і быў абумоўлены пошукамі новага самога сябе. Паэма "Гліна" засведчыла - знайшоў. І далей зноў усё будзе добра. Натуральна, да пары.

Пра значнасць гэтай знаходкі для самога аўтара, бадай, кажа і такая драбніца, як надпіс на кніжцы "Гліна. Камень. Жалеза", выдадзенай на нямецкай і беларускай мовах аж ў 2013 годзе: "Таму, хто "Гліну" чытаў яшчэ ў чарнавіку: Валянціну Акудовічу - Алесь Разанаў". Так з аднаго боку. А з другога, калі ў 1997 годзе я падбіраў тэксты дзеля калектыўнай рэфлексіі на аддзяленні філасофія/літаратура Беларускага калегіума, то сярод першых была вылучаная паэма "Гліна". І з той пары ўжо дваццаць год кожны новы набор навучэнцаў рэфлексуе і спрачаецца вакол ейных вартасцяў і сэнсаў.

***

Прыходзілі мы на працу а другой гадзіне, сыходзілі а шостай (калі сыходзілі). Хаця ніхто нас не кантраляваў. Проста ў рэдакцыі было больш цікава, чым дзе яшчэ. Калі ты сядзіш у адным пакоі з Алесем Асташонкам (пасля ўцёкаў на Украіну яго змяніў Леанід Галубовіч), а праз сценку ў сваім невялічкім катуху крэмзае аўтарскія рукапісы Алесь Разанаў, а праз калідор размаўляе з бясконцымі тытульнымі наведнікамі Уладзімір Някляеў, а праз гадзіну-другую сюды зазіраюць "паўставачнікі" Уладзімір Арлоў ці Леанід Дранько-Майсюк, а да падвячорка тут збярэцца ладная гурма славутасцяў рознага чыну (сярод палітычных лідэраў найбольш запомніліся прыходы Генадзя Карпенкі), і ўсё гэта з спрэчкамі, ідэямі, праектамі, тэкстамі, то навошта табе яшчэ некуды хадзіць?

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)