Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Золата князёўны - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Золата князёўны

Электронная книга - «Золата князёўны». Краткое содержание книги:

“Золата князёўны” – чарговая кніга пісьменніка, перакладчыка, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. У зборнік увайшлі апавяданні і байкі. Большасць апавяданняў – гэта гісторыі з уласна перажытага, перадуманага. Аўтар, былы паводнік добра ведае і доўгае расстанне з домам, і сум па бацькоўскай хаце, і радасці вяртання, і шчаслівыя моманты сяброўскіх, сямейных сустрэч. Апавяданні, сабраныя ў зборніку, рознапланавыя, рознаколерныя і шматкультурныя. Кожнае з іх – гэта іншая часапрастора, але ўсе разам спалучае добрае пяро аўтара, яго здольнасць назіраць за чалавечымі паводзінамі, уменне разумець захаванні і парывы душы кожнага са сваіх персанажаў. Невялікія па аб’ёме творы нясуць у сабе багаты арсенал інфармацыі, пачуццяў, планаў.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 44
Перейти на страницу:

Празь некаторы час, уладкаваўшыся на канапе, вы ўглядаецеся ў экран тэлевізара, але галава ваша цяжка хіліцца на падушку, павекі закрываюцца і перад вамі лятуць і лятуць качкі. Вас агортвае глыбокі сон, і там вы зноў на беразе, сэрца ваша расьпірае ад радасьці, вы ціхі і шчасьліва ўсьміхаецеся…

1993

Золата князёўны

Сонца, як сабака высалупіла язык і цяжка дыхала. Мурзатыя босыя падлеткі, падымаючы воблакі гарачага пылу, гулялі ў “пікара”. На званьніцы, што адначасова была і брамай, мітусіўся званар, склікаючы праваслаўных на абедню. Звон, цягучы і густы як мёд, расьцякаўся над Ракавам, над ракою, над навакольнымі лясамі, перасякаў дзяржаўную мяжу. Быў чуцён аж у Вялікім Сяле, якое навісала над мястэчкам, бо разьмяшчалася на сьхіле Менскага ўзвышша. Вялікае Сяло было “пад Саветамі” і землі вялікасельскага калгасу прымыкалі амаль да агорожы з калючага дроту. Нягледзячы на нядзелю, на калгасных палетках працавалі. Тым ракаўцам, што жылі бліжэй да мяжы, на левым беразе Іслачы, было чуваць, як галосяць велікасельскія бабы. Яны таксама хацелі аддаць сёмы дзень тыдня Богу, але ім не дазвалялі.

Міхоль Пупкін, які з-за малога росту меў сярод местачковых яўрэяў мянушку “Дзі Фэртэле” – “чвартка” – сядзеў на вынесеным зэдліку у цяньку ля сьцяны сваёй хаты. Хата адначасова служыла і крамай, таму мела ганак з трох прыступак, які без усялякіх там сенцаў і тамбураў проста ад ходніка вёў да ўваходу. Над уваходам вісела шыльда, вохрай па чорным – “Sprzedaz komisowa. M. Pupkin”.

Па твары Міхоля сьцякаў пот, і ён раз-пораз сьціраў яго ручніком, што вісеў на шыі. Абыякавым позіркам праводзіў людзей, якія накіроўвалія ў царкву, ведаў – пакуль не скончыцца літургія, кліентаў у краме не будзе. Міхоль сварыўся з жонкай.

- Міхоль, гэта ж аферысты, як ды дазволіў сябе абдурыць, - магутным басам крычала з разяўленых дзьвярэй крамы Фіра, вусатая кабета грэнадзёрскага росту. – І гэта соль? Яна ж чорная, як маё жыцьцё з табой! І за няшчасныя сто фунтаў ты аддаў гэтым пагромшчыкам пяць злотых! Ай вэй! Які ты дурны! Не дарэмна мая мама, хай яе душы будзе лёгка, казала, - глядзі Фіра, ён пусьціць цябе і тваіх дзяцей жабраваць!

- (Ха! Яна будзе мяне вучыць гэшэфту…) Фіра, золата маё! Ну чаго ты сярдуеш! Пра якое жабрацтва ты кажаш? Ці не твае сыны вучацца ў Валожыне ў ешыбоце. І да іх будуць зьвяртацца “рэбэ”… Ці не я сяджу ў сінагозе разам з грэйсэ балебацім – тварам да ўсіх астатніх? Ну што табе гэтыя сто фунтаў солі! Гэтыя кантрабандысты ня хочуць хадзіць на той бок таньней. Фірачка, можа ты хочаш каб я сам пайшоў ноччу ў гэтую Траскоўшчыну? Можа ты захацела пабыць удавой? (…А каб ты ведала, колькі я яшчэ плачу гэтаму кацапу, што “не заўважае” маіх людзей…). Фіра, а можа ў цябе няма шчупакоў, і ты не можаш прыгатаваць да шабату фіш?…

Пупкін змоўк. Грукочачы па бруку коламі набліжаўся лёгкі вазок на рэсорах, запрэжаны белым канём. Вазок параўняўся зь Міхолем і спыніўся. Той борзьдзенька ўскочыў і падаў руку: адтуль ступіла маладая прыгожая жанчына ў доўгай , да пят, белай шаўковай сукенцы і саламяным капялюшыку, абвязаным як хусткай белым шалікам. Пазнаў дачку князя Друцка-Любецкага, летні маёнтак якога быў тут непадалёк, у Новым Полі. Лецішча князёў засталося на тым баку, у “таварышаў”.

- Дзень добры, дзень добры, панна Канстанцыя! Як я рады бачыць такую гжэчную панну ў нашых палестынах! Як здароўе ягамосьці князя, вашага таты, хай Бог падорыць яму дзьвесьце гадоў. Прошэ, прошэ – заходзьце! Ах, як вы вырасьлі! Сапраўдная нявеста! Ай вэй, які шчасьлівы будзе той, хто мецьме гонар узяць вашу руку і сэрца! Праходзьце, праходзьце ў залу. Тут няма чаго купіць для высакароднай панны. Які там наш гандаль! Сьлёзы! Усе хочуць падмануць беднага жыда! Каб знайсьці нейкі тавар, прыходзіцца гойсаць што той сабака. То ў Вільню, то ў Варшаву. І ніхто не скажа слова падзякі, кожны называе скурадзёрам. А каб жа яны ведалі, як лёгка ў наш час займацца гэшэфтам! Якія гэта расходы! А дзеці? Чым большыя дзеці, тым большыя клопаты…

- Добра, добра, пан Пупкін. – зь мяккай усьмешкай перарвала струмень словаў князёўна. – Не прыбядняйцеся.

Яны ўвайшлі ў вялікі задні пакой, што месьціўся далей па калідору за “крамным”. Вялікі дубовы буфет зь медным сямісьвечнікам ля процілеглай сьцяны, масіўны стол з моранага дуба, мясцовай работы, цьвёрдыя крэслы з высокімі сьпінкамі вакол стала.

- Сядайце, калі ласка, панна Канстанцыя. Можа што зьясьцё? Праўда у нас усё па-простаму…, мы – бедныя жыды…

- Не турбуйцеся, пан Пупкін. Кавы, калі ласка.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 44
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)