Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
- Автор: Далідовіч Генрых
- Год: 1996
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 985-02-0003-0
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:
Рэдактар: І. І. Канановіч
Калі я збіраўся па-кавалерску ўзяць яе грацыёзную ручачку, каб далікатна пацалаваць, яна, неяк адразу наструніўшыся i сумеўшыся, нечакана падала мне паперчыну.
— Што гэта? — усміхнуўся я.
— А вы пачытайце.
Разгарнуў лісток: «Дзядзька Толя, шчыры i мілы чалавек, я вас кахаю!»
Я спачатку не зусім зразумеў, што тут i да чаго, бадай, дурасліва запытаў:
— Хто гэта кахае мяне?
— Я.
— Ты? Мяне?
— Я. Вас.
Пільней зірнуў: у яе кіпуча цёмных вачах не толькі звычайная ўзбуджанасць, мяккая цеплыня, але i хваляванне ды разгубленасць, поўненькія шчочкі пунсовыя, нават з чырвонымі плямінамі — значыць, нямала думала i зараз пакутуе за свой крок. Вось цяпер да мяне дайшло: гэтая юная лэдзі, мабыць, молада ўразілася ад нашых шчырых размоў, а таксама ад таго, што я пахвальваю яе, праводжу, цалую ёй руку...
Я сумеўся, нават разгубіўся.
— Валя, — запытаў, — ты жартуеш?
— Хіба можна з такога жартаваць?
Я не ўзяў яе руку, яна не падала яе мне. Бачачы, што я, старэйшы, зніякавеў, прамовіла:
— Падумайце. Колькі хочаце. Але рана-позна павінны сказаць мне сваё слова.
Тут жа мы развіталіся — хапатліва, таропка, саромеючыся пазіраць адно аднаму ў вочы, нібы ўчынілі якісьці вялікі грэх.
Валя перастала прыходзіць у рэдакцыю; я выбіўся з каляіны: мною захапілася маладое дзяўчо. Я дакараў сябе, што часамі чамусьці распускаў, як той певень, крылле, хацеў ёй спадабацца, не прадбачачы, што магу захваляваць маладое дзявочае сэрца, хоць загадзя добра ведаў: не пасягаю i не буду пасягаць на гэтую Валю, якую люблю, як сваю дачку. Ды на табе, выйшла тое, што калі-нікалі здараецца ў нашым жыцці: маладая закахалася ў пажылога. I не ў каго-небудзь, a ў мяне. Не зусім выпадкова дагэтуль яна часта гаварыла, што ёй не падабаюцца равеснікі, амаль усе яны, маўляў, несур'ёзныя i легкадумныя, дык цяжка каму з ix даверыцца. Ёй, казала, больш да спадобы сталыя мужчыны.
— У маладых — маладое, — адказваў я, — дык няможна ўзяць i пераступіць цераз сваю маладосць. Усяму свой час.
— А я вось хачу пераступіць...
Як я, сталы ўжо чалавек, тады не адчуў: гуляю з адмысловым агнём, што для мяне не страшны, бо я ад яго ўжо абаронены, але які можа абпаліць Валіну яшчэ незагартаваную душу. Няўжо — нават насуперак самому сабе — я захапляюся яе маладосцю i красой, а то i тайна кахаю, хачу часта бачыць i чуць?
Не раз i не два пытаўся ў сябе: што рабіць? Валя вясёлая па натуры, але вельмі пачуццёвая, у яе няўлоўная далікатная душэўная тонкасць, што ўсплывае шчырасцю, дабрынёй i пяшчотай, але заадно ёй самой можа прынесці глыбокую capдэчную рану. Прызнаюся, я не знаходзіў слоў, каб сказаць: Валя, між намі не можа нічога быць. Выбачай, мілае дзяўчо, што я міжволі абудзіў тваё першае пачуццё! А тут яшчэ маці, Клара, зусім расхвалявала мяне:
— Замаркоцілася мая юная лэдзі. Здаецца, закахалася. I няўдала.
Чуючы гэта, я не мог падняць на яе вачэй, толькі мармытнуў:
— Што ж, прыйшоў яе час.
—Прыйшоў, — уздыхнула затрывожаная жанчына. — Але не дай Бог, каб трапіўся які нягоднік...
Вось так, падумаў я сам сабе, гэтым мярзотнікам магу стаць я. Але не, не стану. Hi дзеля Валі, ні дзеля яе маці-гаротніцы, што цяпер бачыць сваё шчасце найперш ва ўдалым даччыным лёсе. Як добра кажуць, час — найлешны лекар. Пройдзе месяц-другі — Валя супакоіцца, пакрыху забудзе мяне, a некалі сама будзе з усмешкам успамінаць, як яна ў свой час, лічы, дзіця, закахалася ў дарослага дзядзьку. А я... Мне, канечне ж, будзе сумнавата без яе, але я павінен абарваць наша знаёмства ці сяброўства. Ды Валя не адступілася, аднойчы першая пазваніла.
Дазвання страціў я спакой i развагу, як хлапчук. Ды вельмі здзівіла Валіна маладая настойлівасць:
— Што вы мне скажаце, дзядзька Толя?
— Давай, — кажу, — сустрэнемся, пагаворым.
Сышліся ў Купалавым скверыку, селі ў зацішным месцы на лаўку. Гляджу на Валю i не магу не ўразіцца: каб не выглядаць побач са мной вельмі юнай, адмыслова апранулася. Сядзіць во ў чорных туфліках на шпільках, у строгім сінім касцюме, з гладка зачасанымі i сабранымі на патыліцы ў вялікі вузел валасамі — быццам сталая ўжо жанчына. Ды i на тварыку — сур'ёзнасць, нібы пражыла ўжо доўгае i клопатнае жыццё.
— Валя, — прамовіў, — верыш ці не: я ў адчаі?
— Веру, — адказвае ціха.
— Чаму?
— Бо я — дзяўчына, а вы — старэйшы, сямейны чалавек...
— Ты мяне, Валя, здзіўляеш усё больш i больш...
Апусціла галаву, мне-цісне чорную сумачку, а губы мыляюць-мыляюць. Зусім як у падлетка. Сціснулася сэрца: мала што з трывогай чакала гэтай сустрэчы, першая папрасіла яе, па-свойму апранулася ды строіць з сябе сталую, на самай справе ўсё ж горкае дзіцянё.