Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 150
Перейти на страницу:

Паверыце ці не, але сярод маіх рэдкіх сяброў — наша рэдакцыйная машыністка Клара (Валіна маці), на два ці тры гады старэйшая жанчына. Той-сёй не верыць, што мы проста таварышкуем, лічыць: у нас штосьці большае. Бачыце, з маладзіцай свайго веку можа быць альбо раман, альбо непрыязь. У мяне ж з Кларай, кажу шчыра, няма ні любошчаў, ні варожасці.

Гэтая Клара — цікавая кабета. Яна яшчэ i цяпер — а ёй недзе пад пяцьдзесят ужо — стройная, заўсёды модна апранутая, непадступная. Не толькі радавыя журналісты, але i намеснікі галоўнага рэдактара, нават сам «шэф» павінны быць з ёй толькі на «вы», а то яшчэ i ліслівіць: у свой час яе муж працаваў загадчыкам сектара друку ЦК, меў сам i даваў доступ ёй да лечкамісіі, у элітныя санаторыі i стол заказаў.

Праўда, пазней усё ў Кларыным жыцці раптоўна перавярнулася: яе мужа за выпіўку ў сваім кабінеце збылі з ЦК у «шэрую» газету, дык ён там зусім запіў. Неўзабаве яго патурылі i адтуль. Ён стаў валацужным п'яніцам, дайшоў да таго, што краў дома грошы i рэчы, а пасля пачаў хадзіць па рэдакцыях i вымольваць капейкі на віно.

Клара перастала быць у «эліце», зблажэла ад нэндзы i нястач, але не здалася, захавала i свой гонар, i свой, як мы казалі, «імідж». Нават i тады, калі развялася з мужам i пачала адна гадаваць дачку.

Мабыць, мы з ёй пасябравалі таму, што я спачуваў ёй, пачаў раіць яе як добрую машыністку знаёмым празаікам, спрыяючы зарабіць неблагую капейчыну. Ды мы з ёй сталі заядлымі дачнікамі, памагалі адно аднаму парадамі, насеннем ці расадай, а яшчэ я стаў яе «асабістым садоўнікам».

На маіх вачах звычайнела, пакрыху старэла Клара i падымалася яе дачка — тая часта, калі маці занядужвала i мусіла працаваць дома, прыносіла нам у рэдакцыю (найчасцей мне) надрукаванае на машынцы, а то мы часта бачыліся на дачы. Дзяўчынка хораша ўзяла ад бацькоў усё лепшае: ад маці — гонкасць, грацыёзнасць i далікатныя рысы ва ўсім абліччы, ад бацькі — цёмны колер валасоў i вачэй, жвавасць. Спачатку яна была нясмелая, нават сарамлівая, бянтэжылася перада мной — як падлетак, а пазней як дзяўчынка, у якой досыць рана з неадольнай сілай пачала праяўляцца жаноцкасць: паволі знікала яе худзізна, сутуласць, круглелі клубы i большалі грудзі. Затым, як заўважаў я, яе дзіцячая скаванасць змянілася радасным інтарэсам да жыцця, да ягоных тайнаў, нейкім хвалюючым узбуджэннем, а яшчэ пазней — i жаночым какецтвам, какецтвам той, што пазнала ўжо цану маладосці i красы, хоча i ўмее падабацца мужчынам. У васемнаццаць гадоў яна, гэтая Валя, паўстала ўжо красуняй.

— Мая юная лэдзі — самае дарагое, што ў мяне ёсць, — аднойчы з радасцю i матчынай уцехай сказала мне Клара. — Самы вялікі мой ізумруд. Калi яна, не дай Бог, будзе гэткая нешчаслівая, як i я, то не вытрываю, зайдуся з гора...

Што да мяне (а мы з Валяй, бывала, падоўгу, як я лічу, шчыра гаварылі пра яе школу i равеснікаў, пра мае i іншых літаратараў кнігі альбо пра новыя фільмы, а пазней я памагаў ёй паступіць на філфак), дык мне, скажу шчыра, было не толькі прыемна, але вельмі радасна бачыць гэтую юную лэдзі — яе зграбненькі стан, лёгкую i прыгожую, як у балерыны, хаду, прадаўгаваты тварык з роўным носікам, святло i чароўнасць, што сыходзілі ад яе сардэчнасці, яе цёплы i даверлівы позірк. Я яе нават палюбіў — не, не пакахаў, як кахае мужчына жанчыну, а якраз адчуў да яе чалавечую любоў. Як да маладой, чыстай i абаяльнай душы.

— Валечка, — неяк, любуючыся, сказаў я ёй, лічы, па-бацькоўску, — сталей, вучыся, а я за гэты час знайду табе сярод журналістаў альбо маладых пісьменнікаў добрага хлопца. Ты павінна ашчаслівіць сваёй красой іменна нашага брата.

— Добра, дзядзька Толя, — з жартам, а то нават i какетліва адказала яна, але крыху пазней, калі я аднойчы па-сяброўску выйшаў з рэдакцыі правесці яе да метро, мала сказаць збянтэжыла — можа, нават перавярнула ўсё мае жыццё.

1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)