Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 150
Перейти на страницу:

— Вась, каб ты ведаў, як я яго ненавіджу, колькі разоў хацела накінуць яму, п'янаму, на твар падушку i задушыць! Сама не ведаю, чаму я ўсё цярплю, не кідаю яго i не бягу адсюль у свет божы? Ён загубіў дзіця, маю i сваю маладосць, ужо наперад атруціў кожны мой дзень. Мне трыццаць першы год, а я ўжо, здаецца, зусім старая, у маёй душы ўсё перагарэла. Там адзін попел... Твая Ірынка — аднагодка мне, у адзін год разам у школу пайшлі, але хіба цяпер параўнаеш яе i мяне? Яна здаровая, поўная, як кажуць, кроў з малаком, а я... Я ж гадоў сем ужо спакойна не сплю, усмак не ем, весела не ўсміхаюся. Я заўсёды нібы пад зямлёй, не магу адкрыта зірнуць людзям у вочы.

Што так, то так. Каму-каму, a Жэні дастаецца нашмат больш, чым іншай якой жанчыне. Хоць кажуць, што мужчынскае сэрца не вельмі мяккае ды чуллівае, нават эгаістычнае, але маё цяпер зашчымела ад шкадобы. Не ведаў i не ведаю, браце, чаму, але ступіў да яе, паспачуваў:

— Трымайся, Жэнечка.

Мала таго што прамовіў якраз вось так спагадліва, але яшчэ легка прытуліў — праўда, як брат альбо сябра, i яна, шукаючы спачування, з даверам падалася да мяне па-сястрынску, здаецца, яшчэ болей жалобна заліваючыся слязьмі. Я супакойліва пагладзіў яе па худаватых плячах, а пасля легка пацалаваў яе салёныя ад слёз шчокі. Але калі міжволі сустрэліся нашы вусны, дык яны нечакана былі не самкнутыя, a паўраскрытыя. Наш пацалунак выйшаў захоплены, ад яго пайшоў-пабег па целе цёплы ток, i мы мацней прытуліліся адно да аднаго. Я абняў яе, як жонку, i яна падалася да мяне выгнутым станам, як да мужа; мы пацалаваліся ўжо як саўдзельнікі; у мяне раптоўна закружылася галава, i я настойліва скрануў яе з месца і, зусім легка перагінаючы, апусціў на блізкую знаёмую канапу. Наш пацалунак стаў ужо слодычны, узбудзіў плоць, i мы моўчкі зблізіліся. Праўда, неўзабаве нам стала замінаць наша напаўскінутая апратка; я цярпеў, а вось Жэня, перастаўшы плакаць i ўздрыгваць, пазмоўніцку прашаптала:

— Давай, Васька, раскладзём канапу.

Праз хвіліну-другую, калі яна вызвалілася ад туфель i ніжняга адзення, а я, адчуваючы лёгкую дрыготку ў руках, расклаў канапу, мы зноў, але ўжо вольна, леглі i прыпалі адно да аднаго.

Браце мой, я не верыў сам сабе, што маю вось такое з Жэняй: як казаў, дагэтуль я мроіў пра каханне з красунямі, а тут трымаў у абдымку нешчаслівую i, можна сказаць, несамавітую аднавяскоўку — невысокую, бадай, нават малога росту, па-ўсходняму з вузкаватымі вачыма i выпуклаватымі шчокамі, як здавалася, з упалымі грудзямі, заўсёды сціпла, а то i бедна апранутую, — але зусім нечакана гэтая несамавітая жанчына не толькі тулілася ды лашчылася. Яна імкнулася да мяне ўсім целам, трымцела і, паволі ўзгарачаючыся, вабіла мяне ўсё больш i больш, i я ўжо зусім забыў, што з Жэняю, нырнуў у мора жаданай страсці.

— Вась, не спяшайся, — прашаптала яна. Я паслухаў, i мы ўжо абое паплылі-паплылі па чароўным моры, а з яго глыбіні чуўся мне ўзнёслы шэпт: — Вась, мілы, харошы! Як я цябе адчуваю!

Пасля яе стогн змяніўся на ўсклікі, плач, а то i на маленне, просьбу не губіць яе, — яна, маўляў, знемагае, нават памірае, але хто зважаў на гэта — наадварот, яшчэ болей палымнеў сам і, канечне, змушаў быць у полымі i яе.

Калі праз нейкі час мне стала зусім невыносна, але калі ўсё ж з апошніх сіл паспрабаваў быць па-мужчынску абачлівым, Жэня адразу ж адчула гэта i яшчэ мацней стуліла рукі на маёй шыі ды цясней прытулілася. Заміраючы ад найвышэйшай уцехі, мы сталі нібы адным целам i, моцна цалуючыся, дыхаючы адным паветрам, аддана слухалі мой часты пульс. Калі гарачая хваля адплыла, шал i ўтрапенне ўлягліся, Жэня ўжо абдумана, шчасліва задыхала мне на вуха:

— Мой! Увесь мой!

Выбачай, браце, што расказваю пра тое з такімі драбніцамі, я не хвалюся, не маю схільнасці да нейкіх нездаровых адхіленняў, я спрабую толькі расказаць, што адчуў тады як чалавек, як мужчына якраз з Жэняй, з якой так нечакана звёў нас лёс. Праўда, ёй не гаварыў нічога, доўга ляжаў побач моўчкі, толькі трымаў руку на яе папрутчэлых грудзях.

— Вась, ты жывы?

— Жывы.

— Табе добра было са мной?

— Мала сказаць — добра.

— I мне, Вась. Я, мабыць, разоў пяць амаль страчвала прытомнасць ад пачуццяў. Я ж, бадай, ужо з год не адчувала сябе жанчынаю... А ты такі дужы i пяшчотны... Ды яшчэ нібы маланка асляпіла, нібы полымя апякло... Я такога ніколі не адчувала.

— I я такога не адчуваў.

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)