Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
З людзьмі і сам-насам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

З людзьмі і сам-насам

Электронная книга - «З людзьмі і сам-насам». Краткое содержание книги:

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.
1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 92
Перейти на страницу:

I такое яшчэ. Не памятаю нават, ці я гэта бачыў ды чуў асабіста, ці ўяўляю з чужое падачы з таго часу, калі ўжо ў царкву я сам, дастаткова крамольна начытаны, не заходзіў.

Як зноў жа Конюх, Пятро, яшчэ i найлепшы спявак у добра наладжаным царкоўным хоры, выходзіў з кліраса да аналоя, крыху не на самую сярэдзіну паўналюднай, урачыста аціхлай царквы, i грымотна чытаў сваім магутным басам «Апостала». Рэчытатыў быў такі, што празрыстыя вісюлькі панікадзіла над чытальнікам дрыжалі, гайдаліся i крыштальна пазвоньвалі...

...Улетку 1998-га, калі ў нашых раённых Карэлічах святкавалася двухсотгоддзе Яна Чачота — таксама ж земляка! — Пятро па запісе ды з вечнасці спяваў нам велічна натхнёную «Магутны Божа»...

* * *

Што за дурны звычай — хваліць аднаго ў дакор другому, трэцяму, якія тут па сутнасці ні пры чым!.. Нібыта нам цесна побач.

А той, што хваліць, не надта i хавае, не можа схаваць у падтэксце самога сябе. Я, маўляў з тымі быў, што яго блізка ведалі, што хвалілі яго раней ды больш, чым усе іншыя...

* * *

...У палавіне снежня ён званіў мне ўвечары пра ўражанне ад майго «кнігазбораўскага» тома «Запаветнае», весела віншаваў, i тады гэта было мне прыемна, а цяпер, успомшўшы, i горыч дадалася. Ягоны том вось-вось павінен выйеці там, а я яму не адудзячуся віншаваннем...

Калі ішоў на развітанне, думалася, што на ім законна, заслужана будзе вельмі шмат людзей. Гэта ж Мікола Ермаловіч!.. А як выходзілі, услед за труной, з былога Дома літаратара, я нават ціха спытаўся ў найбліжэйшых: «А дзе ж маладыя?..» Згадалася пахаванне Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага, калі можна было спытацца таксама. Ды тое ж было ў канцы 1988-га, за гэты час адны маладыя пасталелі, другія, яшчэ маладзейшыя, увайшлі ў строй, а належнай адказнасці ў грамадскіх, нацыянальных справах не пабольшала...

* * *

Прызнацца, што ты зрабіў або неаднойчы рабіў штосьці, кажучы наймякчэй, не так, а то i зусім не так, i гэта ўсё — такое пакаянне?..

А не сказаць пра сваю віну, моўчкі, ледзь не няспынна цярпець дакоры сумлення — гэта лягчэй?..

А перад кім жа каяцца?..

* * *

Учора неяк ясней убачылася пошлая дробязнасць літаратарскай паўсядзённасці, чаго ў маіх запісах нямала. Ужо цяпер трэба праполваць ды адсейваць тое, што не цікава, не патрэбна ўяўнаму чытачу, а калі падумаць шырэй, на большую перспектыву — каму будзе зноў жа цікавай, а то i патрэбнай тая важданіна з мноствам імёнаў, з накідамі вобразаў людзей, у якіх i тады, калі яны існавалі са сваімі мепамернымі прэтэнзіямі, не было за душой нічога сапраўднага, а тым больш нічога не засталося надалей, што ўжо відно крыху здалёк, а потым будзе i яшчэ відней.

* * *

Беларуска-руская, а то i з польскай прымессю («Я бальны, бесскрыдлаты паэт»), калі сказаць пасучаснаму, трасянка не змагла сваёй, даруй, Божа, пявіннай неахайнасцю прыглушыць сапраўдную паэзію Максіма Багдановіча.

Аднак вельмі прыемна бывала ў лепшых перакладах яго вершаў на рускую або ўкраінскую мовы (за даўнасцю не памятаю, чыіх персанальна, але добрае ўражанне, пачуццё задавальнення ўдзячна помніцца здаўна), або на польскую, у выкананні закаханага ў Багдановіча таленавітага Яна Гушчы, калі тыя моўныя недахопы, тая трасянка знікалі ў перастварэнні добрым! i выдатнымі майстрамі на мовы чысцейшыя ад неабавязковых запазычанняў, дасканалейшыя ў сваёй нацыянальнай культуры.

* * *

У густой, шматфарбнай, але ж i запаволенамаруднай прозе Марселя Пруста («По направлению к Свану») блізкім здалося такое (перакладаю крыху скарочана):

«Вялікае адрачэнне старасці (...) можна назіраць у канцы жыцця кожнага чалавека, старасць якога зацягнулася, нават у самых даўніх, гарачых каханкаў, у сяброў, злучаных найцяснейшымі повязямі духоўнага сяброўства, калі, пражыўшы пэўную колькасць гадоў, яны раптам перастаюць ездзіць або проста нават выходзіць з дому, каб пабачыцца, перастаюць перапісвацца, бо настае разумение, што на гэтым свеце ўсё для ix закончана».

Пражыў ён, Пруст, палавіну майго, раман гэты напісаў саракагадовым, i можна толькі праніклівасцю таленту апраўдаць такое разумение старасці. У параўнанні з ім, жыццё маё зацягнулася, аднак жа i адчування, што «кантакты закончаны», на шчасце, яшчэ няма, ёсць чым адбівацца, на што мець надзею, чагосьці добрага чакаць.

1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)