Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
З людзьмі і сам-насам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

З людзьмі і сам-насам

Электронная книга - «З людзьмі і сам-насам». Краткое содержание книги:

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.
1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 92
Перейти на страницу:

* * *

— Ды я ўжо тую чарку i ў рот не бяру,— кажа па тэлефоне саракагадовая загладуха, якая неяк перад гэтым, пры сустрэчы, скардзілася на сваю печань.

Адказваю:

— А яе i не трэба браць у рот. Палажыла краечкам на ніжнюю губку, а тады коўць — i па ўсім страху!..

Смяемся.

* * *

У сноўскай багатай аграгаспадарцы — галандская апаратура для гадоўлі на адкорм i продаж куранятаў. Карэспандэнтка абласнога радыё ў сваім рэпартажы захапляецца міжволі па-сучаснаму, па-хатняму:

— Жывуць кураняткі коратка, сорак пяць дзён, але ж пристойна!.. Як пазайздросціла.

* * *

Славутыя словы Тургенева пра родную мову ніхто, наколькі мне помніцца, ніколі нацыяналізмам не называў. Ён толькі намі, беларусамі, згадваецца часам! іранічна, з горкім падтэкстам, з болем даўно ды глыбока пакрыўжанай меншасці, якую ў гэтым крыўдзяць i цяпер, далей...

* * *

Русіфікацыя пад выглядам другое дзяржаўнай мовы — па праву двухгаловасці i надалей імперскага арла.

* * *

«Белорусский писатель, пишущий на русском языке». Гэта якраз тое, чаго не толькі для нашай літаратуры, але i для ўсяго народа дамагаецца сучасная ўлада.

* * *

Пасля цікавай, шматлюднай сустрэчы з моладдзю ў Купалавым музеі,— «Кніжны клуб ТБМ»,— падумалася, што вертыкальныя культурнікі, трэба думаць, ужо даўно мяркуюць, як гэта знайсці спосаб больш падкантроліць нашы музеі, як падкантролілі Дом літаратара, у планавым заціску нацыянальнага, народнага, называючы яго толькі апазіцыйным, бэнээфаўскім, а то i фашысцкім...

Ох, каб не накаркаць!..

* * *

Галоўны расійскі камуніст з крывой усмешкаи" радасці гаварыў днямі на каляровым экране, як гэта будзе добра, калі аб'яднаюцца Расія, «независимая Украина и самобытная Белоруссия»... Яшчэ не аб'ядналіся, a ўжо толькі самабытная. У складзе Расіі?..

* * *

Дык жа не ў адных нас, беларусаў, такая бядота з роднаю мовай. Вось прачытаў у татарскім квартальніку «Байрам» пра курдаў у Турцыі:

«Улады вырашылі на тэрыторыі Малой Азіі склеіць усе этнічныя групы ў адзін гурэцкі народ... Улады не ўлічылі, што адзін з гэтых народаў — курды — маюць уласную культуру, сваю мову. Улады вырашылі, што курды павінны быць туркамі, i ўсё. Або наогул не павінны быць».

На колькі гэта разлічана? I ў рускіх з намі таксама ж.

А жыць жа трэба!..

* * *

Нашы глядзелі ў купалаўцаў «Тутэйшых», а потым задаволена здзіўляліся, як рэагуе на спектакль зала, поўная моладзі,— i сцягі, i воклічы.

А потым я пачуў i смешнае. Ha спектаклі па «Раскіданым гняздзе» (у рускім тэатры — па-беларуску!), калі са сцэны пачулася: «Чаго сядзіце? Бацька павесіўся!», моладзь грымнула смехам i воплескамі.

А яшчэ крыху пазней пачуў, што тое «чаго сядзіце?» i далейшае ў Купалавым тэксце... знята. Ці па загаду адных, ці з асцярогі або са страху ў другіх.

* * *

Па радыё «Свабода», у Дубаўцовай «Вострай Браме» — слушная думка пра нашу нацыянальную культурную эліту, якую трэба рупліва ствараць ды ахоўваць, як народны скарб, падмурак самастойнасці. Ён спасылаецца на польскага спецыяліста па Беларусі, прозвішча якога я на слых не ўлавіў. А дадаў бы яшчэ i прыказку: «Najgorzej jak się dziady poczną chlebem bić». («Найгорш, калі жабракі пачнуць хлебам біцца».) А мы гэта ўмеем, i маладыя, i старэйшыя, даводзячы кожны толькі сваё.

* * *

Студзеньская «Rzeczpospolita», святочны дадатак «+ Plus Minus», фрагменты з дзённіка Анны Кавальскай:

«4.XI.61. Жукроўскі гаварыў. Бранеўскі, хворы на рак горла, атрымаў у шпіталі ад міністра кошык з апельсінавым сокам. Сказаў: «У мяне ўсё ёсць. Хай пан міністр пашле гэта ад мяне Карнацкаму ў турму».

Ежы Карнацкі быў арыштаваны два месяцы перад гэтым. У яго забралі дзённікі. Кавальская трывожылася, што гэта зашкодзіць многім, каго ён там згадвае. I яе, i Карнацкага я, на жаль, не ведаю бліжэй. Мне толькі роднасна бліснуў здалёк Бранеўскі —мужным характарам, звонкімі вершамі...

* * *

У Ластоўскага каменаклёў — майстар па выклёўванні надпісаў на валунах.

Перакладчык з лацінскай мовы Шатон да месца i дасціпна карыстаецца словам святуля.

A ў Макаля — таксама ўпершыню сустрэтае — безвач.

* * *

Дзябёла-пануры дыктар ледзь не ўдушыўся словам фан-ду-мен-та-ліст, пераможна ўзяўшы яго з другога прыступу ды іменна ў такім гучанні.

...Даволі культурны каментатар стараецца ажно так: «Вера, надзея i каханне». Як не ведаючы, што гэта ж яшчэ i імёны, дзе трэцяе — Люба, Любося, Любоў.

...Замест бізнесмен у нашых рупліўцаў пра роднае слова ёсць двухмоўны наватвор — бізнесовец. Не меней гучна i вясковец, замест спрадвечнатрадыцыйнага, проста прыемнага селянін. Нават i радыёперадача такая: «Для вяскоўцаў i пра вяскоўцаў» — зубное цаўканне кожную раніцу.

1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)