Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сустрэча з самім сабою - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сустрэча з самім сабою

Электронная книга - «Сустрэча з самім сабою». Краткое содержание книги:

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 94
Перейти на страницу:

— Раз на машыне, значыць, начальнік. А каторы гэта пляменнік? Той, што авечак некалі пасвіў, нябожчыцы Волькі сын? Паўлік? А-я-яй, гэта ж трэба, з недаростка мурзатага такі чалавек выйшаў! — дзівіліся і доўга яшчэ гаманілі каля студні бабка Хрысціна і Пракопава суседка Сцепаніда. Яны ўспомнілі, што Паўлікаў бацька ў першы ж дзень вайны пайшоў у салдаты, і больш пра яго ніхто нічога не чуў. Прыгадалі, што маці была прыгожая працавітая маладзіца. Але, відаць, кароткі век суджаны ёй. Захварэла пры немцах на тыф. Тыдні тры пакідалася ў гарачцы і памерла. І от дзіва: гэты самы Паўлік, ма-а-ленечкі яшчэ быў, і карміў і паіў яе начамі, не адыходзіў — і хоць бы што — ніякая хвароба да яго но прыстала. А як пахавалі маці, бацькаў брат, Пракоп гэты самы, забраў да сябе Паўліка і яго меншанькую сястрычку. Так яны і гадаваліся пры ім. А як прыйшлі нашы, Паўлік авечак ганяў на пашу: пяты парэпаныя, шапка дзіравая, штаны ўсе ў дзядах. Затое вочкі, як чорненькія вугалькі, так і блішчаць, так і бегаюць. Давучыўся ён недзе мо да якога класа сёмага і ў рамеснае вучылішча падаўся. Разы са два прыязджаў дзядзьку адведаць, а потым як з'ехаў, дык от гадоў... мо не меней як дванаццаць і чуткі пра яго ніякай не было. Сястра таксама некуды ў людзі падалася. Кажуць, на доктарку вывучылася і вельмі ж далёка недзе жыве.

А яго, бач ты, усё ж пацягнула ў родныя мясціны. Птушак і то кожную вясну дадому цягне, а гэта ж чалавека! Як бы недзе добра ні было, а ўсё роўна да свайго гнязда горнецца.

Пакуль гаварылі кабеты, з сенцаў Пракопавай хаты выйшаў высокі чарнявы мужчына. Рукавы белай кашулі закасаныя, каўнер расшпілены. Твар і грудзі загарэлі. Здаецца, дакраніся да іх — зазвіняць. З пустым вядром у руках ідзе да студні. Бач ты, усміхаецца. Няўжо старых пазнаў?

— Дзень добры, цётка Хрысціна! — весела гаворыць Павел і працягвае дужую, у залацістых валасінках руку.

Цётка Хрысціна выцірае фартухом вялікую, з пакручанымі пальцамі далонь і неяк нязграбна і сарамяжа працягвае яе Паўлу.

Гэтак жа ён вітаецца і са Сцепанідаю.

— Ну, як жывецца, цётачкі? Здароўе як? — пытаецца ён.

— Авой, глядзі ты, і гаварыць па-нашаму не забыўся,— смяецца цётка Хрысціна.— Як жа ты, дзіцятка, жывеш? А-я-яй, вырас які. От мамка паглядзела б, не нарадавалася б.— Кабета ражком хусткі выцірае слязінкі, што набеглі на вочы.

Павел сціскае сківіцы, ссоўвае бровы і некалькі імгненняў маўчыць.

— Дзе ж вы цяпер хоць жывяце, Павел Рыгоравіч?

— Ды вы мяне, цётка Стэфа, завіце проста Павел, і ніякі я не вы. А жыву недалёка ад Полацка. Можа, чулі, завод там вялікі пабудавалі. Нафту пераганяем, бензін, газу і ўсякую ўсячыну робім. Вось я і працую там інжынерам. Вучыўся ў Маскве, самастойна жыць пачынаў на Волзе, каля Куйбышава. А потым сюды папрасіўся, ахвота бліжэй к дому быць.

— Ну, а сям'я? Дзеткі, мабыць, маленькія яшчэ? — дапытваліся кабеты.

На Сцепаніду і Хрысціну з-за веснічак пазірала то адна, то другая жанчына, потым хапалі пустыя вёдры, а калі не было парожняга, вылівалі ваду на грады і барзджэй беглі да студні.

Павел усміхаўся і думаў: «Ну, пачынаецца прэс-канферэнцыя». Ён ветліва вітаўся з жанчынамі, помніў кожнай імя, распытваў пра іх сыноў і дачок.

— А мой ты галубок, глядзі, не забыўся. І Змітра і Антолю помніць, і мяне, старую. Каб табе даў бог здароўечка. Не суджана было мамцы парадавацца на цябе, дык хоць мы ўжо нацешымся, што і наш без бацькі і маці ў людзі выбіўся, што вунь якім чалавекам стаў.

У Паўла то падкочваўся да горла тугі камяк, то яму рабілася смешна, што суседкі лічаць яго нейкім вялікім начальнікам. Ён разумеў, што галоўным вінаваўцам быў ягоны «Масквіч». Ды хіба ж ім раскажаш, колькі ён збіраў на яго, колькі прыйшлося пазычаць, каб выкупіць у тэрмін.

Павел выцягнуў вочапам вядро вады і, адыходзячы, сказаў жанчынам:

— Сёння ўвечары, цётачкі, прыходзьце да нас. Пасядзім, пагамонім, колішняе ўспомнім. Дык глядзіце ж, прыходзьце ўсе.

Жанчыны разыходзіліся па дварах. А Павел паласкаў сваю машыну, праціраў фары, шараваў колы і дзверцы.

Каля яго тупаў на сваёй кульбе дзядзька Пракоп. Ёы быў у новай сацінетавай кашулі, у саламяным брылі, увесь нейкі святочны, рухавы і гаваркі. Толькі чорная барада крыху заінела.

— Дык кажаш, Паўлік, свая машына. Здорава, брат, ты сігануў. Грэшны чалавек, каюся, ніколі не думаў, што дапнеш да такой навукі і ваабчэ: падумаеш, аж смех, колькі таго хлопца было, эт, вераб'ю раз каўтануць. А цяпер — ого-го, і адкуль усё ўзялося?

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)