Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сустрэча з самім сабою - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сустрэча з самім сабою

Электронная книга - «Сустрэча з самім сабою». Краткое содержание книги:

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.
1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 94
Перейти на страницу:

«Дадатковы прыём на першы курс вячэрняга нафтавага тэхнікума».

Яна дачытала да канца абвестку і задумалася. Задумалася пра ўсё разам: то перад яе вачыма раздвойваўся Колька, то бачыла сумныя вочы Кацярыны Рыгораўны, то ўспомніўся пусты сквер і на дарожках пажоўклае лісце... І пра тэхнікум думала Надзя: «Ну што я буду рабіць вечарамі? На танцульках збіваць падноскі? А ў тэхнікуме ўсё ж нечаму навучуся. А можа, з мяне выйдзе лепшы хімік, чым журналіст? Ды што я ведаю пра гэтую журналістыку? Не болей, як і пра нафту. Чула, што журналісты многа ездзяць, бачаць шмат цікавага. Ды яшчэ невядома, які з мяне журналіст выйдзе. А тэхнікум не перашкодзіць і ва універсітэт паступіць. Трэба будзе Мікалаю параіць падаць дакументы. А як будзе рада маці! Цьфу ты! Зноў тое ж самае лезе ў галаву».

У інтэрнаце сяброўкам па пакоі Надзя сказала няпраўду:

— Паехала ў Полацк, паглядзела горад і трапіла ў кіно.

Яе суседка, маленькая, шустрая электразваршчыца Паша, паківала галавою і разанула ў вочы:

— Кі-і-но-о! Расказвай маме — яна паверыць. Ты глядзі, дзеўка, закруціць табе мазгі гэты рыжы. Бач ты, з першага дня падарункі купляе. А ты і клюнула, дурнічка.

Надзя ледзь не заплакала ад крыўды, але і апраўдвацца не магла, і расказваць нічога не хацела. Раздзелася і лягла. Яна толькі цяпер адчула, што стамілася, і заплюшчыла вочы, але ўсё адчутае, убачанае і перажытае не давала ёй заснуць. Яна не шкадавала, што так прайшоў гэты дзень, што сустрэла Кацярыну Рыгораўну і Кольку, што ведае іх лепш, чым усе іншыя, што ўбачыла абвестку ў аўтобусе, што ўсё жыццё пачалося не так, як яна думала. А як? Будзе відаць!

І людзі сустракаліся добрыя. І нават Колька. А што за людзі Сымон Пятровіч, Алёшка, Юрка? Чалавека, як кнігу, па вокладцы не пазнаеш. Цярпліва чытай, журналіст. А можа, і не журналіст? Ат, усё роўна. Хоць бы заўтра толькі дажджу не было.

Які вялікі дзень прайшоў.

За чорнай шыбінай Надзя ўбачыла буйныя блакітныя зоры. Значыць, будзе пагода».

* * *

Была другая гадзіна ночы. «А ў нас, у Сібіры, ужо світае,— падумалася Мікалаю Іванавічу.— Трэба пазваніць Надзі, пакуль на работу не збегла, бо там ужо не зловіш. Тэлефаністкі злучаць не раней як праз гадзіну». І ён заказаў свой сібірскі гарадок, а сам, не распранаючыся, прылёг на канапцы і задрамаў... Снілася нешта светлае і прыемнае. Сон перарваў настойлівы прарэзлівы званок. Здалося, звоніць будзільнік. Пара на работу. Мікалай Іванавіч прахапіўся і не мог уцяміць, дзе ён. Быў чужы пакой, гарэў прыглушаны незнаёмы таршэр і заходзіўся тэлефон. Ён ухапіў трубку:

— Таежнае заказвалі? Гаварыце,— пачуўся таропкі голас тэлефаністкі. Маўчанне і трэск. Трэск і маўчанне. «Алё! Алё! Слухаю. Надзя! Надзюша, ты? Гэта я. Я, Коля. Так, так, на месцы. Усё нармальна. Цудоўна, кажу. Горад? Горад ашаломіў. З кім сустрэўся? Кольку канапатага сустрэў. Не помніш якога? Таго самага. З самім сабою сустрэўся... і з Надзяю, толькі трошкі маладзейшымі. І сасна наша стаіць. Адна яна засталася. Як ты там упраўляешся? Ну і добра. Свята пачнецца заўтра. А як Колька-маленькі? Як унучак, пытаюся. Ну, і добра. Перадам усім. Будуць лаяць мяне, чаму ты не прыехала...» — У трубцы нешта трэснула: «Заканчвайце. Засталася хвіліна»,— папярэдзіла тэлефаністка. «І ўсё астатняе жыццё»,— паправіў яе Мікалай Іванавіч. У трубцы пачуліся кароткія гудкі.

РУЖОВЫ ВЕТРАЗЬ

Позняй восенню ў пісьменніцкім Доме творчасці было ціха: гаварылі напаўголаса, ледзь чутна ступалі па дывановых дарожках. Толькі ў некалькіх пакоях стракаталі машынкі. Рэштту — займалі шахцёры. Відаць, многія нудзіліся без гучнай музыкі, танцаў і вясёлых песень. Толькі вечарамі ў падобным на вялізны акварыум холе дазвалялася ўключаць тэлевізар. Нават на перадачах футбола і хакея гарачыя балельшчыкі стараліся стрымліваць эмоцыі, каб не перашкаджаць аўтарам будучых кніг. За шклянымі сценамі гайдаліся стромкія сосны, даносіўся прыглушаны хлюпат прыбою і трывожны крык чаек.

Перад захадам сонца па пругкім прыбярэжным пяску курортнікі гулялі парамі, групкамі і па адным: дыхалі марскім паветрам і «нагульвалі» апетыт. На водмель марудна накочваліся хвалі. У промнях вечаровага сонца затока здавалася то ружовай, то бэзавай. На небасхіле гусцела сінеча і разлівалася па ўсёй прасторы, а праз нейкі час бляклі фарбы, і мора залівалася сырадоем у скалачках залацістых хваляў.

1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)