Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сустрэча з самім сабою - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сустрэча з самім сабою

Электронная книга - «Сустрэча з самім сабою». Краткое содержание книги:

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 94
Перейти на страницу:

Паўлу было няёмка, што ўсе глядзяць на яго, гавораць пра яго, і дзядзька ж вельмі ім задаецца. Павел нават пашкадаваў, што прыехаў на гэтым драндулеце. Прыйшоў бы са станцыі пехатою, і ўсё было б прасцей, шчырэй, будзённей. А то форс паказаў, глядзіце, які я! Сваю машыну мае былы аўчар. А вы? Зайздросце яму. «Цьфу ты»,— аж плюнуў ад злосці на самога сябе.

— Ты чаго злуеш? На мяне, ці што?

Я ж праўду кажу,— усхапіўся дзядзька Пракоп.

— Ды не, што вы. Я на сябе злую, што прыгнала нялёгкая на гэтай тарахцёлцы, а цяпер палашчы і шаруй яе, а яна ў дарозе возьме ды занатурыцца, поўзай тады пад ёю і хоць на сабе каці.

Пакуль мужчыны тупалі каля «Масквіча», у хаце трашчала печ. Пракопіха з дачкою пяклі і смажылі, адкрывалі кансервы, што навёз Павел, кроілі хлеб і гарадскі сыр.

Увечары ў Пракопавай хаце было людна і тлумна. Сышліся старыя і кабеты сярэдняга веку, а Паўлавы аднагодкі раз'ехаліся хто куды, равесніцы павыходзілі замуж. Вось і балюй са старымі. А яны, як пасядзелі — разышліся, разгаманіліся, адна перад адною ўспаміналі, што было і чаго не было. І паўздыхалі, і паспявалі, і паплакалі. Адной успомніўся сын, што не вярнуўся з вайны, другой муж, трэцяй зяць. А колькі перагаварылі за вечар, колькі дабра пажадалі Пракопу і яго пляменніку.

Стары сядзеў побач з Паўлам, расчырванелы, вясёлы, гаваркі і шчодры на словы, на прыказкі і пачастункі.

— Госцейкі, даражэнькія, піце і ешце! Падай яшчэ, дачушка, квашаніны! Кум Анікей, скажы і ты пра нашага дарагога Паўла Рыгоравіча!

Пляменніку рабілася сорамна ад дзядзькавай пахвальбы.

Пакуль гаманілі ды частавалі адзін аднаго, а цётка Хрысціна маўчала, маўчала, ды і зацягнула звонкім голасам:

Ой, пад дубам, дубам Чабор расцвітае, А ў новай крыніцы Вада прыбывае.

Жанкі падхапілі песню з падгалоскамі, з пералівамі, з узлётамі і спадамі да шэпту, спявалі, аддаючы песні нерастрачаную сілу дачасна завялай маладосці, усё хараство жаночай душы. Песня растрывожыла Паўла. Успомнілася: ідзе з поля маці, абветраная і загарэлая, з букецікам васількоў. Колькі ёй тады было гадоў? Пэўна, меней, чым цяпер яму. Ён спахмурнеў і маўчаў.

Госці пакрысе пачыналі разыходзіцца, дзякавалі за пачастунак, прасілі, каб заўтра ж Павел прыйшоў да іх, а больш хітрыя дзядзькі прыдумалі розныя пільныя патрэбы і справы да яго, якія можна вырашыць толькі ў іх дома.

Калі ў хаце асталіся адны свае, дзядзька Пракоп утаропіўся Паўлу ў вочы і спытаў:

— А як цяпер твая фамілія?

— Што вы, дзядзька, забыліся, як наша фамілія?

— І... І... не,— пакруціў стары пракураным пальцам,— ты мне скажы, як твая фамілія.

«Ну ж і жартаўнік...» — падумаў здзіўлены Павел.

— Унь Хведзька Міронаў з Мухі Мухіным стаў, забыўся, з якога боку кабылу запрагаюць, бацькі выракся. А Матроніну Ганну Жаляк* завуць, ха-ха-ха, у спёку, кажуць, з парасонам і ў чорных акулярах ходзіць і сваіх не пазнае. А ты?

— А я Павел Воўк.

— Пакажы пашпарт, тады паверу.

Пляменнік усміхнуўся, дастаў пашпарт і падаў Пракопу. Той пакруціў яго з усіх бакоў, нібы бачыў упершыню, паслініў палец і разгарнуў :

— Воўк Павел Рыгоравіч... А я думаў, чаго добрага, ты ўжо Валковіч які-небудзь.

Пракоп абняў пляменніка і моцна прыціснуў да сябе.

— Малайчына. Не цурайся свайго роду, хлопча!

СЫН

— Можа, пусціш, цётка Ганна, чалавека пераначаваць, а то куды ні ткніся — дзяцей пад самую завязку, а ў цябе і прасторна, і чыста, і ціха.

— Не бог ведае якія і ў мяне палацы,— азвалася немаладая жанчына, адхінуўшыся ад печы.— Калі няма дзе, хай начуюць, месца хопіць.— Яна паглядзела на мяне, нібы ацэньваючы, ці варта пускаць у хату незнаёмага чалавека. Хваліць самому сябе няёмка, прасіцца няма патрэбы, калі за цябе гэта робіць нехта іншы.

Цётка Ганна выцерла фартухом доўгую лаву каля стала і запрасіла сесці. Брыгадзір, відаць, быў рады больш за мяне, што збыў клопат і можа спакойна ісці дадому. Але адразу павярнуцца і пайсці, напэўна, было не зусім ёмка. Ён дастаў пакамечаны пачак «Прыбою», пакруціў у парэпаных пальцах пагнутую тоненькую папяроску і са смакам закурыў. Я распрануўся і сеў на лаве каля акна.

Гаспадыня доўга мяне разглядала і лагодна спытала, дзе жыву і кім служу.

Я расказаў, хто і адкуль, чаго прыехаў у іх калгас, і адразу супакоіў яе, што заўтра раніцаю падамся ў суседні раён.

Брыгадзір дакурыў цыгарку, патаптаўся ў парозе, развітаўся і пайшоў. Цётка Ганна ўпраўляецца каля печы. Мы маўчым. Я аглядаю хату. Яна нагадвае тую, дзе некалі вырас і я: замазаныя глінаю пазы патынкованых сцен са слядамі дужых шырокіх пальцаў, чыста вышараваная падлога, на стале — саматканы абрус з шырокаю прошваю. У хаце пахне рошчынаю і сырымі смалякамі. На тумбачцы стаіць невялічкі прыёмнік, а над ім у зграбнай рамачцы адзіны ў гэтай хаце партрэт маладога сяржанта. Прыгожы бялявы хлопец нечым нагадвае Ясеніна.

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)