Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сустрэча з самім сабою - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сустрэча з самім сабою

Электронная книга - «Сустрэча з самім сабою». Краткое содержание книги:

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 94
Перейти на страницу:

Дачушка паехала ў вялікі свет,— не спіць маці,— хоць бы ніхто не ашукаў і не пакрыўдзіў яе. І так да скону будуць побач любоў і радасць, боль і трывога ў адным сэрцы.

Як жа яны месцяцца ў ім? Месцяцца. Яно ж матчына! А большага сэрца няма.

Маладзенькая мама з дзіцяткам у каламажачцы не заўважае мяне — яна аж праменіцца ад радасці за сваё дзіця. А яно светлае, ласкавае, лагоднае, здаволена пускае бурбалкі з ружовых вуснаў і ўсміхаецца маме і сонцу. Шчаслівая мама!

Я гляджу, зайздрошчу. І раптам падумалася: адкуль жа бяруцца нягоднікі, ашуканцы, ачмурэлыя п'яніцы і прайдзісветы?

Не адмахвайцеся, мацеры, не заплюшчвайце ад жаху воч — ваша дзіця нягоднікам не будзе, а калі ім стане чужое, хіба лягчэй?

Глядзіце, мацеры, як ваша дзіцятка зробіць першы крок. Сачыце, куды яно пойдзе.

«ЧУЖАЗЕМЕЦ»

Я ўпершыню пасля вайны цёмным дажджлівым вечарам позняй восені прыехаў у роднае мястэчка. Тут, апрача матчынай магілы і ўспамінаў маленства, бадай, нічога не засталося. Спыніўся я ў скасабочанай хаце, прыстасаванай пад «гасцініцу». У чатырох пакойчыках з пукатаю падлогаю звычайна начавалі шафёры рэйсавых аўтобусаў ды два-тры камандзіровачных. Некалі гэтая стадола належала мнагадзетнаму краўцу. У вайну ўсю сям'ю разам з сотнямі такіх жа пакутнікаў фашысты пастралялі пад Мыслачанскаю гарою толькі таму, што іх продкі былі іншае веры.

Цяпер насупраць тае развалюхі стаіць сучасны трохпавярховы гатэль, з дыванамі, люстрамі і люксамі, ваннамі і гарачаю вадою.

А тады, у мой першы прыезд, дзяжурная ў целагрэйцы і гаматной суконнай хустцы (відаць, па прозвішчу здагадалася, што я з тутэйшых) пасяліла ў невялічкі асобны пакойчык. Я здаў на прапіску пашпарт, пакінуў партфель і пайшоў на Галоўную вуліцу, каб дзе перакусіць. Чайная прывабіла ўсімі асветленымі вокнамі. Некалі тут была цырульня з устойлівым пахам адэкалону і вежаталю, цяпер цягнула перасмажаным алеем і паранаю капустаю. За буфетнаю стойкаю з жоўтымі плямамі на рукавах і на грудзях халата стаяла сытая кірпатая жанчына з вузенькімі шчылінкамі вачэй. Яна ляскала на лічыльніках і не звяртала на мяне ўвагі. Праз запацелае буфетнае шкло я разглядаў злінялыя вінегрэты, грудкі шэрага халадцу і яшчэ нешта не надта апетытнае. Буфетчыца заўважыла мяне.

— Так нічога і не нагледзеў? — усміхаючыся, фамільярна запытала яна.— Даўно ж пра цябе ні слыху ні дыху не было...— Я сумеўся. У абліччы і пагрубелым голасе было нешта знаёмае, а назваць, каб не памыліцца, не адважваўся.

— Ая-яй! Няўжо не пазнаеш? У трэцім жа класе, у Сыцькі, на адной лаўцы сядзелі.

Ну, канешне, Насця. Але як раздалася, налітыя шчокі шырэй вушэй, а была ж тычка тычкаю: ножкі — цыркуль, тварык з кулачок, а цяпер халат па швах раз'ехаўся.

— Дзе ж ты цяпер? Што робіш? Набадзяўся, відаць, па свеце.

Я коратка расказаў.

— У буфет не глядзі. Праходзь, садзіся. Накармлю па-зямляцку. Падцягло ж цябе, як таго харта,— хіхікнула яна, і вейкі зліпліся ў тоненькія шворачкі. Я прайшоў у даўно не белены пакой з увагнутаю падлогаю. У тытунёвай смузе за накрытымі аблезлымі цыратамі столікамі мужчыны пілі піва, здзіралі луску з вяленых плотак і акунькоў, голасна гаварылі і спрачаліся, размахваючы хрыбтамі абглыданых рыбін, надпітыя куфлі далівалі сіняватым самагонам. Словам, усё было, як мае быць такою парою ў пасляваеннай местачковай чайной.

Я сеў за вольны столік, перакінуў сваё шэрае букліраванае паліто і такую ж кепку на спінку хісткага крэсла і, чакаючы абяцанага пачастунку, прыглядаўся да прысутных: а раптам убачу каго знаёмага. За суседнім сталом длубаў відэльцам шэры халадзец хударлявы ў выцертым да белых рубцоў скураным паліто і ссунутай на вочы кепцы чалавек сярэдняга веку. Перад ім стаяў куфаль светленькага піва, а побач за сталом сядзела двое дужых мужчын з бурымі абветранымі тварамі: адзін у зашмальцаванай, некалі зялёнай целагрэйцы, другі ў аблемаваным шэраю аўчынкаю кажушку сваёй работы і ў салдацкай вушанцы. Хударлявы нешта ім тлумачыў, а яны, відаць, падначаленыя, асалавела слухалі і лісліва ківалі галовамі. Да мяне даляталі толькі асобныя словы: «...факцічаскі з парашутамі скінулі недзе за Капаткевічамі. Казадоеў бажыўся, што аблава і ў яго хляве трэсла...» — «Нідзе не дзенуцца,— загуў мужчына ў салдацкай шапцы,— там жа была парцізанская зона. Людзі вунь якія вушлыя: чужога, як шклянога, наскрозь бачаць. Летась я там па грыбох аж два планы зрабіў. Паверыш, урадзіла іх, хоць касою касі...»

1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)