Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сустрэча з самім сабою - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сустрэча з самім сабою

Электронная книга - «Сустрэча з самім сабою». Краткое содержание книги:

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.
1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 94
Перейти на страницу:

Кацярына Рыгораўна ўзяла Надзю пад руку, і яны пайшлі, нібыта даўнія сяброўкі. Коля ішоў следам. Ён не ведаў, што рабіць: адправіць маці дадому адну, а самому праводзіць Надзю да аўтобуса? Пакінуць яе і пайсці з мамаю? Што ж рабіць? Колька разгубіўся, праз квартал ім трэба разыходзіцца — Надзі направа, а маме налева — к самай Дзвіне. А куды ж яму ісці? Што рабіць? Сёння няможна пакрыўдзіць маму і нельга пакінуць у незнаёмым горадзе Надзю. А змяркае ўвосень вельмі рана. Ён запаволіў крок. «Эх, хоць бы пяць хвілін лішніх пасядзець на скверы, дык не трэба было б цяпер галаву ламаць». Колька нават сам сябе не пазнаў. Куды дзеліся яго вынаходлівасць, развязнасць, балбатня.

На рагу яго чакалі мама з Надзяю.

— Вось прашу Надзю, каб зайшла да нас. Пасядзелі б, выпілі б чаю з тортам.

Колька ледзь не падскочыў ад радасці.

— Сапраўды. Надзя, хадзем. Гэта зусім блізка, а потым я цябе да самага інтэрната правяду.

Надзя аднеквалася, але не вельмі настойліва і рашуча. Яна ведала, што ў дзень нараджэння нельга крыўдзіць чалавека. Кацярына Рыгораўна энергічна ўзяла яе пад руку і павяла ўніз ад плошчы ў вузкі завулак, што збягаў да самай ракі.

Колька ішоў ззаду і ўсміхаўся.

* * *

Яны пілі чай у маленькім драўляным доміку. На сцяне вялікі даўнейшы гадзіннік шыпеў і адбіваў час. На падлозе ў цэбрыку рос лапушысты фікус. Ён упёрся ў столь і сагнуўся. На сцяне вісела рэпрадукцыя з рэпінскай карціны «Не чакалі». Усё тут было проста і сціпла: стол, ложак за шырмачкаю, каля другой сцяны — вузкая канапка, над ёю — каляровая паштоўка з партрэтам Германа Цітова.

Праз паўгадзіны Надзі ўжо здавалася, што яна даўно ведае гэты пакой і даўно бачыла гэтыя саматканыя палавічкі на вышараванай падлозе, і гэтую жанчыну ў сіняй шарсцяной кофтачцы з зацыраванымі рукавамі, з добраю, крышку сумнаю ўсмешкаю. У яе яшчэ зусім малады твар і чырвоныя выразныя вусны. Толькі каля вачэй разбегліся гусіныя лапкі зморшчынак ды на скронях валасы крыху святлейшыя, чым за вушамі. Відаць, яна вельмі добрая і даверлівая. Пакуль Колька бегаў у магазін па чай, яны сядзелі, як даўнія сяброўкі, і Кацярына Рыгораўна расказвала пра сваё нялёгкае жыццё.

Колькавага бацьку, марака, забралі ў сорак дзевятым годзе. Азваўся ён з Поўначы двума лістамі і змоўк.

Усё гэта прайшло, але самая вялікая крыўда засталася на сябе самую, што сына не дагледзела, не давучыла, што ледзь яго не страціла зусім.

Надзя разумела ўсё і спачувала гэтай яшчэ маладой кабеце. У яе было вельмі мала радасцей, звычайнага чалавечага і жаночага шчасця і вельмі многа гора і слёз. Надзя падумала, што людзі з цяжкім лёсам ад гора не чарсцвеюць, а робяцца чуллівымі і вельмі спагадлівымі. Такою была Кацярына Рыгораўна. Надзя расхвалявалася, калі Колька зашпіліў раменьчык з гадзіннікам на тонкай матчынай руцэ. Такога падарунка Кацярына Рыгораўна не чакала. Спачатку яна спалохалася, адхапіла руку, відаць, ледзь стрымалася, каб не спытаць: «Дзе ты ўзяў?» І Колька ўсё зразумеў. Ён усміхнуўся і сказаў:

— Разам з ёю выбіралі. Табе падабаецца, мама?

Яна прыцягнула сынаву галаву, моцна яго пацалавала і выскачыла ў кухню. Колька стаяў разгублены, як хлопчык.

Надзя адчувала, што яна замінае ім шчыра парадавацца, можа, пасмяяцца, а можа, і паплакаць у гэты дзень. І наогул, пры чым яна тут? Як яна трапіла ў гэтую чужую сям'ю? Кольку яна ведае толькі адзін дзень. Нават пабойвалася яго, лічыла блацяком. А ён зусім не такі. І мама яго — вельмі ж добрая жанчына.

На вуліцы змеркла, і Надзя заспяшалася дамоў.

— Сапраўды, вас Коля правядзе да інтэрната.

А Коля ўжо трымаў Надзіна паліто, як самы далікатны кавалер.

— Я вельмі рада, што пазнаёмілася з вамі,— гаварыла на развітанне Кацярына Рыгораўна.— Заходзьце да нас, калі ласка, да мяне заходзьце,— паправілася яна.— Я вам буду заўсёды рада. І дзякую, што дапамаглі гэтаму шалапуту купіць такую слаўную рэч, а то сам прывалок бы які-небудзь будзільнік.— Яна ласкава паглядзела на сына і ўсміхнулася добраю ўсмешкаю.

Надзя развіталася з Колем на аўтобусным прыпынку. Па слаба асветленай плошчы вецер гнаў і кружыў апалае лісце, згінаў верхавіны маладых таполяў. Напалову пусты аўтобус развярнуўся і хутка памчаўся па вуліцы. Надзя зірнула ў акно: на прыпынку ў крузе электрычнага святла гайдаўся адзінокі цень. Сёння Колька быў зусім другі чалавек: далікатны, мяккі, чулы, як і яго маці. А той, блатнаваты хлапчук, здавалася, недзе застаўся пад дажджом каля пустога вагона з-пад шчэбеню. Няўжо гэта бравада? А які ён будзе заўтра? «І чаго гэта я думаю пра яго? Што ён мне, брат, сват?» — спахапілася Надзя і, каб адагнаць думкі, пачала чытаць плакаты, правілы і абвесткі, расклееныя ў аўтобусе.

1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)