Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Исторические приключения » Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Краткое содержание книги:

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.
1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 100
Перейти на страницу:

— А мурынка вам нашто? — падазрона папытаўся начальнік варты.

— Ну, калі вы, гер афіцэр, ведаеце мурынскую мову, гэтая кабета нам сапраўды не спатрэбіцца. Вы замест яе дапаможаце нам паразумецца з мурынамі ды афрыканскім сланом, якіх князю прывезлі, — у голасе Лёдніка было столькі атруты, што афіцэр махнуў рукой, і доктар са сваімі спадарожнікамі прайшлі наперад, да выхаду з брамы.

Па той бок мосту бачылася некалькі вершнікаў і падвода, на якой нешта варочалася і жаласна па-нялюдску крычала.

— Апусціце мост, я павінен перагаварыць з тым чалавекам, — загадаў Лёднік. Афіцэр пераклаў загад, жаўнеры кінуліся выконваць.

Маладзён, размахваючы паперай, перабег мост, і Пранцысь са здзіўленнем пазнаў Ігната Мянчынскага ў адзежы купца і з барадою.

— Панове, вось ліст князя Радзівіла! Няўжо вы асмеліцеся не пусціць у замак купленых ім жывёлаў?

Лёднік холадна папытаўся, ці гаворыць пан па-нямецку, і купец паўтарыў усё на ламанай мове бюргераў.

— Спакойна, пан, не спяшайцеся! — ільдзяным голасам прагаварыў Лёднік. — Па-першае, князь у вас яшчэ нічога не купіў, нават канарэйкі. Па-другое, з таго, што вы прывезлі, князь загадаў адабраць жывёлаў і мурынаў пэўнага гатунку. Яго мосць даведаўся, напрыклад, што цюлені з асаблівай формы белай плямай і мурыны з асаблівым кляйном могуць быць звязаныя з дэманамі. Карацей, пойдзем, я сам усё прывезенае агледжу, а гэтая мурынка разбярэцца са сваймі адзінапляменнікамі.

Мянчынскі развёў рукамі, нібыта з прыкрасцю, і моўчкі пакланіўся.

— Гэта непадалёк, ваша мосць. Можаце скарыстацца нашай падводай — на ёй толькі маленькі цюлень, мы яго навязалі, ён бясшкодны. А гэтую дзікунку я пасажу на свайго каня.

Мянчынскі схапіў Саламею за руку і павёў да коней. Пранцысь рушыў следам. Лёднік павярнуўся да варты:

— Я прышлю сказаць, колькі патрэбна падводаў і бочак з вадой.

— А пякельнай карэты за табой не прыслаць? — раптам пачуўся здзеклівы голас. Аднавокі жаўнер асвяціў ліхтаром твар Лёдніка. — А я думаю, што за голас знаёмы? Вось пан Юдыцкі ўзрадуецца!

— Не разумею, пра што спадар гаворыць, — па нямецку адказаў Лёднік, не мяняючы голасу, і павярнуўся, каб сысці…

— Хапай шпега! Гэта не немец, гэта Баўтрамей Лёднік, чарнакніжнік, што ад Юдыцкага збег! — загарлаў жаўнер. — І памочнік яго шпег! Трымайце!

Жаўнеры выхапілі шаблі, начальнік варты цвёрда прамовіў:

— Застаньцеся, пан доктар. Гэты чалавек сцвярждае, што вы — не той, за каго сябе выдаяце. Мы лёгка выявім, ці ён ілжэ.

— Толькі пасля таго, як я выканаю загад князя, — запярэчыў Лёднік. Афіцэр вагаўся, у той час, як жаўнер крычаў:

— Ды гэта ж ён мяне вока пазбавіў! Навалач паганая! Паглядзіце на ягоны лоб — пан Юдыцкі прыклаў!

Прусак крануў рукой шаблю, што ўсе палічылі знакам да трывогі.

— Эй, вы, таксама стойце! — крыкнуў адзін з афіцэраў тым, хто ўжо апынуўся па той бок мосту, і нехта з жаўнераў рушыў, каб іх затрымаць.

— Рабіце, што павінны! — крыкнуў з усяе сілы Лёднік і выхапіў шаблю.

Мянчынскі яго зразумеў, ускочыў на каня, і, моцна трымаючы ў абдоймах мурынку, пусціўся намётам. Трое, што былі з ім, таксама прышпорылі коней і выпусцілі пару куль у бок пераследнікаў, каб суцішыць іхні імпэт. А ў жаўнераў Радзівіла на выхадзе з брамы аказалася перашкода ў выглядзе аднаго, але баявітага доктара, шабля якога мільгала, як крылы шалёнага ветрака.

Лёднік разумеў, што пры ўсёй упартасці і добрай стратэгічнай пазіцыі хопіць яго ненадоўга, але кожная выйграная секунда дадавала пясчынку на шалі, што ўзважвалі верагоднасць выратавання Саламеі Рэніч. Шлях на той бок маста быў не для яго. Раптам побач пачуўся зухаваты крык, і жаўнеры сустрэліся з яшчэ адной шабляй. Лёднік прастагнаў скрозь зубы:

— Вырвіч! Якога ражна ты вярнуўся!

— Я сваю маёмасць не кідаю! У мяне не так яе многа! — з вясёлым цынізмам пракрычаў Пранцысь, радуючыся, што нарэшце развітаўся са сваім «нямецкім маўчаннем», і што можа заняцца праўдзівай шляхецкай справай і выпрабаваць сваю фехтавальную навуку.

У замку пратрубілі трывогу. Зазванілі званы… Падобна, выявіўся і пабег Сільфіды. Цяпер узнімецца ўвесь гарнізон. Лёднік і Пранцысь стаялі ўнутры брамы, плячо да пляча, задыханыя, потныя… А на іх скіравалі рулі стрэльбаў столькі жаўнераў, колькі змагло змясціцца ў праёме.

— Ну нашто ты вярнуўся… — неяк тужліва прагаварыў Лёднік. — Сапсуў мне ўсё, дурны хлапчыска. Я б зараз мог…

1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)