Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 139
Перейти на страницу:

Іван перакінуў праз плячо мяшэчак і выйшаў з рэўкома. Над ганкам, цупкі ад марозу, трапятаў і патрэскваў чырвоны сцяг.

«А ў Глуску ўжо, напэўна, легіянеры»,— з трывогаю падумаў Мазалеўскі.

10...

Байцы самаабароны жылі ў сваіх вёсках і на хутарах. Зранку калолі дровы, давалі каровам трусянку, косамі рэзалі сечку, насілі ў цэбрах паранку, латалі хамуты і мянялі ў санях закруткі. А прыбягаў суседскі хлопчык і казаў: «Анупрэй загадаў к вечару ўсім сабрацца»,— і яны кідалі ўсё, набівалі кішэні патронамі, збіралі ў торбачку харчы, чаплялі на плячо карабін або дубальтоўку, збіраліся ў хаце свайго ўзводнага. Тады завальваліся ў палукашкі і ехалі, куды было трэба.

...На хутары вярсты за паўтары ад Ратміравіч сабралася чалавек трыццаць узброеных мужчын з Рудабельскай самаабароны. Разышліся па двух хатах: грэліся, перакусвалі, курылі. Хто драмаў у запечку, а хто і байкі расказваў.

Анупрэй тлумачыў сваім байцам, што палякі прыедуць на браніраваным цягніку, каб захапіць уладу ў іх воласці.

— Задача такая,— казаў ён,— адбіць у легіянераў ахвоту ездзіць да нас, а калі пашанцуе — разжыцца яшчэ карабінамі і патронамі.

Многія зроду не бачылі браняпоезда, хоць і чулі, што яго ніякая куля не бярэ. Граната ўзарвецца, асколкі забарабаняць па жалезе, а ён і не шманае. Што ж ты яму зробіш з карабінам ці з нейкаю двухстволкаю!

Пра свае трывогі хлопцы сказалі камандзіру.

— Мы яго сюды і блізка не пусцім. У яго жалеза, а ў нас галовы ёсць на плячах. От і пабачым, хто каго абхітруе.

— А дзе ж Салавей? — спытаў нехта з байцоў.

— Можа нас падтыкнуў, а сам схаваўся? — пачуўся ў змроку цеснай хаты нечы голас.

— Што ты там, смаркач, плявузгаеш? Лепш прызнайся, пачом дрыжыкі прадаеш,— заступіўся за таварыша Нічыпар Званковіч.— Ён, брат, на фронце не тое бачыў. Ягорыі абы-каму не даюць. А ў яго аж два, і медалёў цэлая жменя.

— Таварышы, Салавей тут. Усім сам камандаваць будзе,— супакоіў Драпеза. Мужчыны загулі і засыкалі на хлопца, што сапраўды спужаўся нябачнага браніраванага страшыдла.

А Салавей, Пракоп Малаковіч і Ляўкоў сядзелі ў Пракопавай хаце. На камінку, то затухаючы, то разгараючыся, трашчалі смалякі. З-за коміна час ад часу вытыркаліся дзве беленькія галоўкі і хаваліся зноў. Пракопава жонка на ўслончыку каля прыпечка лузгала ў вялікае рэшата сухія струкі фасолі і так была занята сваёй работай, што, здавалася, не бачыць і не чуе мужчын. А яны гаварылі ціха. Пракоп паглядаў у акно, відаць, некага чакаў.

— Ідуць,— узрадаваўся ён.

У сенцах мякка затупалі,— відаць, абутыя ў лапці ці ў валёнкі,— і ў хату ўвайшлі двое маладых хлопцаў. Адзін у доўгай суконнай свіце, падпяразанай чырвоным паяском з кутасамі, другі — у кароткім кажушку і аблезлай заечай шапцы.

Пракопіха адразу пазнала Сымона Вежаўца і Амялляна Саковіча. Яны кожную зіму валілі лес ці пілавалі на станцыі дровы. Зямлі было мала, сем'і вялікія, от і хадзілі ў заработкі.

Яны паздароўкаліся і сталі ў парозе. Салавей выйшаў ім насустрач, пасадзіў побач на лаўку і запытаў, ці добрыя ў іх пілы.

— Точым, бо кормімся з іх,— адказаў Сымон і падумаў, ці не новы падрадчык прыехаў на работу наймаць.

— Та-ак, кажаце, пілы добрыя, і самі, бачу, не зломкі.

— А так што любую дзеравіну звалім, куды захочам,— набіваў сабе цану Амяллян.

— От і памажыце нам зваліць адну дзеравіну. Легіянерамі завецца.

Хлопцы адразу не зразумелі, што ад іх хоча гэты чалавек у вайсковай гімнасцёрцы.

— Я — старшыня Рудабельскага валрэўкома. Нашага ваеннага камісара Пракопа Малаковіча вы ведаеце. Мы не павінны пусціць у нашу воласць легіянераў.— І, памаўчаўшы, запытаў:— Ці можа няхай прыходзяць?

— А на чорта яны нам здаліся?— адказаў Амяллян.— Толькі як ты іх не пусціш, калі рукі голыя.

— Рукі ў нас не голыя. Бярыце пілы і пойдзем са мною,— устаючы сказаў Салавей. Услед за ім падняліся і хлопцы.

— Вы толькі скажыце, таварыш прысядацель, што рабіць, а мы гатовы,— азваўся Вежавец.

— Прыйдзем на месца, усё раскажу.

Аляксандр апрануў шынель і выйшаў з хаты. Следам за ім падаліся Сымон з Амяллянам...

Маладзік хаваўся за густымі аблокамі і ніяк не мог прабіцца праз іх. Ноч была шаравата-сіняя. Снег іскрыўся на сумётах. Абапал расслізганай палазамі дарогі сінелі прыцярушаныя інеем прысады. Людзі пад высокім небам сярод прастораў белых палёў здаваліся маленькімі і мітуслівымі. Вакол было ціха-ціха. Але недзе за аб'інелымі лясамі, за марознай смугою ночы напэўна ўжо лязгалі колы браніраванай пачвары, у цёмных вагонах сядзелі салдаты ў канфедэратках і шынялях з ангельскага сукна. Куды і чаго іх гнала? Яны ніколі не бачылі тых людзей, якія жывуць на гэтай зямлі, якія прагнуць свабоды, хочуць быць гаспадарамі свайго лёсу. За што ў іх павінны страляць салдаты?

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)