Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 139
Перейти на страницу:

Не, яны і сёння сюды не прыйдуць, не павінны прыйсці. Аляксандр сцёбае ляйчынаю сівага коніка, рыпяць палазы, з-пад капытоў вырываецца снежная крошка.

Спыніліся ў лагчыне каля маладога хвойніку. Лейцы прывязалі за сук, падкінулі каню абярэмак сена, а самі палезлі на круты насып. Рэйкі цьмяна пабліскваюць, відаць, пачынаюць іржавець, бо цягнікі ходзяць рэдка. Ды і дзіўна, як яны яшчэ ходзяць наогул! Гаспадара чыгункі пакуль што няма.

Толькі часам мяшэчнікі вязуць свае клуначкі солі і васьмушкі махоркі, каб абмяняць на бульбу і крупы. Ды вось ачмурэлы генерал гоніць сваіх «жалнежаў» на непакорлівых рудабельскіх мужыкоў.

А яны сапраўды непакорлівыя, ласкавыя ў любові і бязлітасныя ў нянавісці. Бо ўпершыню мужык адчуў, што ён чалавек, што ён сам можа выбраць сабе дарогу. Ён прагаласаваў за «мір народам», за «зямлю сялянам», за ўладу людзей, чые рукі ў мазалях, чые спіны спаласаваны бізунамі і густа пасолены потам. «Чаго вам хочацца, панове? Чаго? Не чапайце нас, не гнявіце! Бо самы добры чалавек, калі ён у гневе,— бывае страшны. А ў душы мы мяккія і чулыя: перапёлчына гняздо ўбачым у траве і абкошваем яго. Але любы з нас раздзярэ пашчу кручанаму воўку і не пашкадуе таго, хто першы падняў меч. Куды вы лезеце, паны? Броні такой, як у нас, яшчэ свет не бачыў. А вы цягнік пасылаеце! Куды ён дойдзе? Ці падумалі вы?»— разважаў Салавей. А калі спыніліся, запытаў:

— Ну, што будзем рабіць, хлопцы?

Над замеценымі снегам берагамі нешырокай ракі выгнуўся мост на прысадзістых палях. Нічога не гаворачы, Сымон закруціўся ў світу і па сыпкім снезе з'ехаў пад мост, Амяллян следам пусціў пілу і ссунуўся сам.

Зашоргала, завішчала піла па настылым дрэве.

Аляксандр стуліўся за альховым заінелым кустом і пачаў углядацца ўдалечыню: нідзе ні агеньчыка, ні жывое душы, толькі чуваць, як шастае піла і сапуць пад мостам хлопцы.

— Можа каторага падмяніць? — спытаў Салавей.

— Ты пазірай, камандзір, а што якое — свісні,— азваліся пад мастом хлопцы.

Калі падрэзалі ўсе палі, увагрэтыя, вылезлі на мост.

— От і ўсяго страху,— сказаў Амяллян.— Але не і заціскала, не пацягнуць. Мусілі па два рэзы рабіць.

— Развод малаваты,— растлумачыў Вежавец.— Прымай работу, таварыш старшыня.

— Ранічкаю легіянеры прымуць. А пакуль што дзякую вам ад рэўкома і ад савецкай уласці вабчэ.

Калі вярнуліся ў вёску, Сымон сказаў Салаўю:

— Мы не толькі пілаваць умеем, таварыш старшыня, а і страляць мажэм. Вазьміце нас у свой атрад.

— А з чаго страляць будзеце?

— Такія-сякія ламакі знойдуцца, там мо і чаго лепшага расстараемся.

Пад раніцу рудабельскі атрад раскінуўся ў кустах каля берага рачулкі. Салавей загадаў стаіцца, каб і духу не чутна было, страляць толькі па камандзе.

На марозе час цягнецца марудна: мерзнуць калені, заходзяцца рукі і ногі. Але нічога не зробіш, трэба цішком ляжаць і маўчаць. Усе ўглядаюцца ў цёмную сцяну лесу, прыслухоўваюцца, ці не гудуць рэйкі.

Цішыня.

Салавей ляжыць на левым фланзе, Драпеза — на правым. Абодва думаюць, чым усё гэта скончыцца. Калі легіянеры не заўважаць пасткі, цягнік узыдзе на мост. Ох і грукату ж будзе! Палезуць браніраваныя вагоны адзін на адзін, заскуголіць жалеза аб жалеза. Ламаючы парэнчы, рэйкі і апоры, усё паляціць пад лёд. Шкода толькі машыністаў... А калі агледзяцца? Прыйдзецца біцца. Можа нехта загіне з гэтых хлопцаў, некага параніць. А тут і кавалка бінта няма. Неяк не дадумалі.

Але што гэта? Над лесам узвіўся дымок. Ён большае і набліжаецца. Зазвінелі рэйкі, чуваць прыглушаны адлегласцю гул. Усе без каманды ўзяліся за вінтоўкі, карабіны і стрэльбы, прытаіліся.

З лесу павольна выпаўзае нешта няўклюднае і шэрае. Дым вырываецца недзе з сярэдзіны састава і адплывае белым воблачкам. Наперадзе сунецца металічная скрыня з дахам, як века дамавіны. Відаць байніцы і шчыліны. Праз іх, напэўна, углядаюцца чыесьці вочы.

Цягнік спыніўся за некалькі сажняў ад моста. Ён не адважваецца ўзысці на яго. Ад састава аддзялілася невялічкая чорная постаць, такая чорная, што, здаецца, ад яе застаюцца цьмяныя плямы на снезе. Відаць, качагар. Ён падыходзіць да моста і глядзіць уніз.

«Эх, дурні, пілавінне не прысыпалі снегам»,— злуецца Сымон Вежавец. А яму так хацелася, каб гэтыя ашчэраныя жалезныя скрыні разам з мастом паляцелі ў прорву замёрзлай ракі.

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)