Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Ноч Цмока». Краткое содержание книги:

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…
1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 90
Перейти на страницу:

— Ну і добра. І мушу дадаць, я б табе не пазайздросціла як жрацу. Вось каб не выпала ў якім месяцы патрэбнага дажджу — цябе б хуценька, як няўмеку, на дно ракі ці возера адправілі, каб ты там дажджу прасіў.

— Надзея. слухай, — пачаў я сур’ёзна, і стала ціха. — Хай сабе і так: Яшчур выбіраў сабе маладую ды гожую. А ці нараджала яна? І вось кім станавілася дзіця Яшчура?

— Ой, не ведаю, — уздыхнула са шкадаваннем Надзея. — Я сёння параспытваю, у мяне засталіся сувязі ў Інтэрнэце.

— Тады спытай наўпрост: ці мог Цмок быць дзіцём Яшчура?

— Як? — Надзея акругліла вочы. — Вось дык паварот міфа.

— Ды вось так.

Павісла маўчанне. Потым Сяргей лёгка ўзняўся:

— Прайдуся. Пешкі. Як кароль.

Ён узняўся — і нечакана твар яго быццам успыхнуў чырванню.

— Ого! Сонца! — выгукнуў ён і азірнуўся, нечакана радасны, як хлапчук. — Сонца бачу!

І я, і Надзея ўзняліся таксама, зірнулі ў той бок, адкуль на твар Сяргея лілося чырвонае святло. На захадзе неба было нечакана чыстым і светлым, быццам нехта ўладна пацягнуў завесу хмар наверх, прыўзняў яе і даў сонцу паказаць сваё чырвонае кола людзям.

— Дасць Бог пагоду, — задумліва прамовіла Надзея. — Будзе вам добра працавацца.

— Можа, урэшце і лета стане падобным да лета, — дадаў я.

Сяргей паволі пайшоў у агарод. Я застыў у чаканні: Надзея павінна была патлумачыць хоць нешта. І яна не стала чакаць:

— Здзівіўся?

Я ўдыхнуў паветра, і тут зайграў тэлефон. Ад неспадзеўкі я ўздрыгнуў — так недарэчна было пачуць вось цяпер, у гэты момант выклік. «Зіначка! Вось жа смала! Не буду браць!» А Надзея глядзела на мяне. Я адчуваў: яна думае пра тое ж, што і я.

Асуджана выцягнуў з кішэні тэлефон. І быццам камень з душы спаў — тэлефанавала не Зіначка, а Антон Джэйгала, эксперт.

— Васіль, вечар добры. Я тут закончыў. І не змог утрымацца, каб табе не паведаміць.

— Што закончыў? Што паведаміць? — насцярожыўся я.

— Ну, па смерці таго немаўляці-гідрацэфала.

— Яго забілі?

— Калі цалкам, дык нічога асаблівага, смерць натуральная. Ён пражыў колькі дзён, памёр ад ацёку лёгкіх, задыхнуўся. Але вось які момант.

— Ну, не цягні ж ты, не дзяўчынка!

— Дык вось. У яго чацвёртая група крыві.

 — І? У Насці… Чакай, а ў Насці?

— У Насці першая група. Я пераправерыў — так, дакладна першая.

— Ніякай памылкі? — я нервова адной рукой спрабаваў выцягнуць цыгарэту з пачка, Надзея заўважыла мае намаганні, узяла пачак і дастала мне сама.

— Ніякай памылкі, — сцвярджальным рэхам адказаў Антон. — У немаўляці чацвёртая група крыві. У верагоднай маці, забітай Насці Грыцук — першая група. І гэта значыць: знойдзенае мёртвае дзіця-гідрацэфал не яе.

12.

Самаўпэўненасць грунтуецца не на ведах, а на няведанні.

Вось жа дакладна ўяўляў сабе: як робяцца вароты з дзвюх створак. Металічная труба разразаецца на часткі, тыя зварваюцца між сабой, да кожнай часткі наварваюцца завесы. Пасля — слупкі, прыварваем да іх завесы, прытрымліваючы гатовыя створкі. Уся работа! Таму быў не проста здзіўлены, а больш разгублена таптаўся вакол Сяргея, калі той пачаў працаваць, і я пабачыў, што мы робім не вароты, а агароджу нібыта.

— Дык а чаму так? — не ўцярпеў я. — Хіба не прасцей разрэзаць-зварыць паасобку?

— Прасцей, — з усмешкай адказаў Сяргей. — Ды калі варыць з асобных частак, то роўныя не атрымаюцца — ад зваркі пойдзе касіна. Розныя кропкі па рознаму награваюцца, па рознаму астываюць. І створкі прымаюць кожная сваю форму.

— Як людзі — характар, — нечакана прыйшло на розум параўнанне.

— То дакладна, — згадзіўся Сяргей. — Таму так рэдка і сустрэнеш пару, быццам дзве палавінкі аднаго цэлага. Зварваем адну суцэльную, пасля разразаем акуратна. Вось тады будуць дзве аднолькавыя.

Работа была не цяжкая, але ж правошкаліся мы гадзін да трох дня. Якраз вярнулася з рынку Надзея, гукнула мыць рукі і садзіцца за стол. А палове восьмай гадзіны Сяргей падвёз мяне да першых хат Ляўдка.

Я павінен быў падумаць, прадбачыць той факт, што сярод мноства дачнікаў, дзе былі людзі самых розных прафесій, знойдзецца той, хто дастаткова поўна ўяўляе сабе магчымасці сучаснай тэхнікі, ведае пра абавязкі сацсетак і іншых рэсурсаў Інтэрнэта перад следчымі органамі. І той чалавек лёгка і пераканаўча давядзе астатнім, што я валодаю куды больш разгорнутай інфармацыяй, чым паказваю. Значыць, мяне чакаў не разгублены і запалоханы страшным словам «пракуратура» гурток аматараў старажытных беларускіх абрадаў, а дружны калектыў дарослых людзей, якія старанна абдумалі наперад, як будуць адказваць на пытанні. Варта было толькі перагледзець спіс гэтых дачнікаў — вось, калі ласка, журналістка. Ды яшчэ апазіцыйнага выдання. Такія пракурораў не баяцца, не тое што маладых следчых.

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)