Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Ноч Цмока». Краткое содержание книги:

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 90
Перейти на страницу:

Сваю паразу я адчуў, як толькі сустрэўся позіркам з гісторыкам, «каштанам» Алесем Федаруком. Ён не хваляваўся. Быў такім жа ветлівым, далікатным нават, але — упэўненым. Я не мог нават заўважыць, каб мой візіт сюды і мая просьба хоць крышачку назалялі яму. Ён увесь быў сама тактоўнасць і гасціннасць.

— Рады бачыць вас! — сустрэў ён мяне ля веснічак, і яго словы прагучалі так, быццам ён пабачыў перад сабой даўняга сябра. — Нашы ўсе сабраліся, калі ласка, будзем вельмі рады быць вам карыснымі. Пойдзем адразу ці, можа, пап’еце чаго з дарогі? Кавы ці гарбаты? Бярозавік ёсць, праўда не свой, нас гэтым цудоўным пітвом забяспечвае цётка Соф’я, цудоўная жанчына. Выбачайце, у хату не запрашаю, там у мяне… непрыбрана вельмі. Ведаеце, я чалавек неахайны, адно слова — навуковец, — павініўся ён напрыканцы.

— Дзякуй, пакуль не хочацца нічога, — адмовіўся я, міжволі крануты такім клопатам і той акалічнасцю, што мае пажаданні цалкам спраўджаныя: людзі папярэджаныя і сабраныя ў адным месцы.

— Як пажадаеце. Там, дзе мы збіраемся, усё, канешне, таксама ёсць. Звычайная дача, а гаспадар там — адзінокая наша сяброўка. Дом ёй дастаўся вялікі, то яна займае адно пакойчык пярэдні, а другая палова — наша імправізаваная канферэнц-зала. Дарэчы, гаспадыня — выключная знаўца міфалогіі, наш самы аўтарытэтны эксперт. Яна этнограф, збіральніца. І яе работы вядомыя далёка за нашымі межамі. На жаль, толькі сярод спецыялістаў ды адзінак вось такіх. апантаных, — самакрытычна закончыў ён свой хуткі маналог.

— А трэба, каб ведалі ўсе? — скептычна заўважыў я.

— Вось! Вось гэтае пытанне я чую так часта! Скажыце, малады чалавек. выбачайце, таварыш следчы пракуратуры, чаму нашы малодшыя школьнікі ведаюць пра Зеўса, але Пярун для іх — усяго толькі моцны ўдар грому? Чаму знаюць, хто такая Афрадыта, а Ляля — лялька, дый годзе? Чаму Апалон, а не Вялес? Вы лічыце правільным — вучыць дзяцей захапляцца чужой культурай, вывучаць яе і ў той жа час літаральна замоўчваць сваю? Не-не, я за тое, каб дзеці і ўсе вакол ведалі як мага больш з гісторыі і культуры іншых народаў, але як можна быць культурнай нацыяй, не ведаючы сваіх падмуркаў?

— Магчыма, вы маеце рацыю, — згадзіўся я. — Мне вось таксама б не зашкодзіла што-небудзь даведацца. з вашай міфалогіі.

— З нашай, з нашай міфалогіі, — мякка паправіў мяне Федарук. — Пытайцеся, калі ласка, здолеем — патлумачым.

— Дзякуй, абавязкова скарыстаюся вашай гасціннасцю і дасведчанасцю, — паабяцаў я, і атрымалася ў мяне з дрэнна схаванай амаль пагрозай. Маўляў, пабачым мы, што вы там ведаеце.

Для мяне быў падрыхтаваны стол, на якім стаялі сапраўдны гліняны збанок і дзве шклянкі. У самім пакоі сабралася — я хутка палічыў — сямнаццаць чалавек. Зацікаўленыя, ветлівыя, насцярожаныя, добразычлівыя позіркі. Амаль усе — з відавочным лёгкім сумам. Так збіраюцца на пахаванні далёкія сябры: быццам і радасна ад сустрэчы, ды вось жа якая нагода. Але я не пабачыў ніводнага позірку з ценем страху ці разгубленасці, нервовасці нейкай. І цяпер ужо дакладна зразумеў: пра ўсё тут дамоўлена-прагаворана. Мабыць, пагуляем у гульню.

Бліжэй да мяне сядзела маладая жанчына гадоў дваццаці пяці, рудая, з носам бульбінай і пульхнымі вуснамі (але пры гэтым сімпатычная), з ёй побач жанчына гадоў шасцідзесяці, а то і больш, таксама рудая. Дачка і маці? Вельмі нават падобна. Толькі ў гэтай дзяўчыны на крыху рабаціністым твары я заўважыў прыкметы страху. Чаго яна баіцца?

— Вы не проста здагадваецеся, а ведаеце, чаму я папрасіў вас сабрацца сёння, — пасля прывітання і афіцыйнага прадстаўлення пачаў я. — Загінула маладая жанчына, жыхарка вашай вёскі, загінула пры загадкавых абставінах. Узнікла нямала пытанняў пры расследаванні справы. Я вас хачу папярэдзіць: дванаццаць чалавек з вас будуць выкліканы павесткай і афіцыйна дапытаны ў якасці сведкаў па справе. (Так-так, трэба іх трошкі прыпужнуць — вось, ужо крышачку пасумнелі позіркі. Ніхто не любіць слоў «допыт», «сведка», «справа».) І вы, я так думаю, разумееце, хто і чаму. Сёння ж у нас папярэдняя гутарка, яна больш для таго, каб вы не марнавалі ў маім кабінеце кожны па тры гадзіны (вось, яшчэ прыстрашым). Гэта неафіцыйная размова, мне важна як мага больш даведацца пра загінулую (я спецыяльна не зрабіў акцэнту на забойстве. Можа, у іх гатова свая версія?) Я нават нічога запісваць не буду, акрамя чыста рабочых паметак для сябе. Пачнём… Следства сёння мае звесткі пра тое, што прысутныя тут. Па спісе: Алесь Федарук, Ганна Латышонак… — я стаў зачытваць прозвішчы, і гэта выклікала ўражанне. У хаце стаяла выключная цішыня. Ніхто літаральна не варушыўся.

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)