Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Ноч Цмока». Краткое содержание книги:

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 90
Перейти на страницу:

— Што ж, вельмі ўсё проста атрымліваецца… — я задумаўся на імгненне, працягнуў: — Я зразумеў так: вы ўсе, ваш гурток (так жа можна, думаю, назваць) прымалі Насцю як сваю, і віншавалі вы яе шчыра і аддана, як добрага сябра. Ясна. А вы ведалі пра бацьку гэтага дзіцяці?

Канешне, адказваць будзе гэты ўрач-гінеколаг, няма сумнення. А яна ж кажа няпраўду. Калі мне яе яшчэ раз перапытаць пра пачутае, яна паўторыць слова ў слова, бо казала па завучанаму! І зараз яна скажа, што Насця прызналася. што бацька — той самы небарака, паэт Андрэй Дылько.

— Не, Насця не захацела казаць, ад каго нарадзіла.

Я на момант разгубіўся. Не ўкладалася ў сістэму. Я памыляюся? Ім жа так добра настойваць на бацькоўстве Андрэя, загінулага мужчыны. Давай паслухаем далей.

— Вось як. Добра. А далей пасля нараджэння?

— Дзіця заставалася ў маім доме разам з Насцяй. Вы ж самі ўжо ведаеце. Тая страшная аварыя. Дзіця нарадзілася хворым, прычым смяротна хворым. Вадзянка галаўнога мозгу. Калі б Насця стала на ўлік, дык захворванне б выявілі на самай ранняй стадыі.

 — І гэты час, да смерці, дзіця знаходзілася ў вас? І вы як урач, прабачце, як вопытны медык не павезлі яго ў бальніцу?

— Малады чалавек, не трэба мяне ўпікаць непрафесійнасцю ці бесчалавечнасцю, — падціснула свае сухаватыя вусны Русецкая. — У дзіцяці адсутнічала большасць рэфлексаў, нават глытальны. Ён жыў на глюкозе, пакуль не перасталі працаваць лёгкія. Дзіця было асуджана. Мозг яго быў пад страшэнным ціскам, ён не мог функцыянаваць нармальна.

— Добра, дзякуй, Антаніна Пятроўна. Значыць, менавіта ад вас Андрэй Дылько забраў мёртвае дзіця?

— Так, я яго папрасіла зрабіць невялікую труну і пахаваць дзіця. Няшчасны Андрэй.

— Насця ўвесь час была з вамі?

— Не, яна хадзіла дадому, варыла бацьку ежу, займалася па гаспадарцы.

— Вы бачылі Настассю ў апошні яе вечар жывой?

— Канечне, яна прабыла ў мяне да шасці гадзін вечара.

— Антаніна Пятроўна, буду чакаць вас у панядзелак, у любы час, прыходзьце, калі ласка, павестку я вам выпішу на месцы. Самі разумееце, трэба прытрымлівацца закону, вашыя ж сведчанні вельмі важныя для следства. І павінен заўважыць, вашыя дзеянні выклікаюць мноства пытанняў.

— Канечне, я ўсё разумею. Калі трэба, то адкажу па законе. Я прыйду.

Прыходзь, прыходзь, думаў я, робячы паметкі ў нататніку, больш дзеля таго, каб прадумаць далейшыя пытанні. Ах, як хочацца вось цяпер адкрыць табе праўду: дзіцяці-гідрацэфала не Насця Грыцук нарадзіла. Што ж ты тады адкажаш? Ты не паспела здаць кроў дзіцяці на аналіз, ты не прадбачыла, што ў яго можа быць такая рэдкая — чацвёртая — група крыві… Ці яны проста не здагадваюцца, якія аналізы судовы медэксперт праводзіць абавязкова?

А той факт, што Русецкая, якая ведае больш за ўсіх, хавае ад мяне праўду, спецыяльна маніць, сведчыць: справа тут вельмі ж непрыгожая. І гэтая мілая акушэрка можа быць якраз тым сувязным звяном між заказчыкам і сурагатнай маці. Каму ж, як не ёй? Нічога, ты раскажаш, дзе сапраўднае дзіця Насці і адкуль тут узяўся гэты няшчасны гідрацэфал.

Праверым мы цябе, Антаніна Русецкая, уважліва праверым. Твае сувязі, званкі, кантакты ў сацсетках. Заўтра ты будзеш як прышпілены ў калекцыі матылёк — усё пра цябе будзе вядома.

— Я спадзяюся, за гэты час, пакуль вы ведаеце. ведалі Настассю Грыцук, нехта з вас мог быць з ёй узаемна шчырым. Я вельмі прашу таго чалавека цяпер быць гэткім жа шчырым са мной. Мяне, канешне, цікавіць самае галоўнае пытанне: як загінула Насця? Хто-небудзь у тую ноч чуў нешта незвычайнае? Крык, шум? Да вас прыязджаў нехта чужы?

З хвіліну стаяла цішыня, потым загаварыў Алесь Федарук:

— Я павінен прызнацца, для ўсіх нас навіна пра смерць Насці была літаральна шокам. Мы самі. мы самі не адзін раз па хвілінах успаміналі тыя вечар і ноч. Не, нічога незвычайнага ніхто з нас не заўважыў. Паверце, мы былі шчырыя ў сваіх памкненнях. І павінен прызнаць, хоць мы любілі Насцю за ўзаемнасць адносінаў, яна. яна не была з намі адкрытая настолькі, каб мы маглі нешта распавесці сёння пра яе асабістае жыццё.

— Значыць, вы не ведаеце, хто мог нават тэарэтычна быць бацькам дзіцяці?

— Так. Дакладна можна канстатаваць адно: ніхто з нашых. сяброў.

— А хто такі Яшчур? — хутка спытаў я, гледзячы ў вочы Федаруку.

І ён разгублена маргнуў, потым адвёў позірк — у стол, зірнуў на дальні кут.

— Прабачце. а гэта мае нейкае дачыненне да. да нашай гаворкі?

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)