Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Ноч Цмока». Краткое содержание книги:

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…
1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 90
Перейти на страницу:

Але Зіначка была ў кароткіх цесных шортах белага колеру і жоўтай майцы. Як звычайна апранаецца Надзея. Мяне быццам нямоцна нешта штурхнула ў грудзі. Працягнуў пакет, сказаў найграна-абыякава:

— Выбачай, браў наўгад, не спадабаецца — выльеш мне на галаву. Можа, не аблысею.

— Ой, навошта ты траціўся? Цукеркі ж дарагія! А я не пераборлівая на віно, — нечакана для мяне без аніякага падтэксту, заклапочана, без усмешкі адказала Зіначка. — Праходзь.

— Давай фронт работы паказвай, — прапанаваў я, непрыемна крануты сустрэчай на парозе, у якой не было ніколькі выразнага праяўлення радасці, не было нават намёку на гарачую ноч у ложку. Зіначка была апранута па-хатняму, зусім па-хатняму, нават шорты і майка не былі свежымі, яна іх колькі дзён насіла, гэта ж так відаць! І я ўставіў пра «фронт работ» наўмысна, даючы ёй магчымасць адказаць гуллівай двухсэнсоўнасцю, якая б магла стаць прыемным і ўзбуджальным пачаткам.

— Які там фронт! — Зіначка вярнулася з кухні, куды аднесла віно і цукеркі. — Скідай абутак. Зараз пакажу. — і павяла мяне ў залу.

Тут не было накрытага на дваіх століка з чыстымі талеркамі, салатай і чысцюткімі ззяючымі фужэрамі. Канапа не была нават добра засцеленай, пярэстая пакрыўка ляжала прымятая.

— Во, глядзі! — Зіначка ўзяла з канапы пульт, павяла ў бок тэлевізара.

— Бачыш?

Экран засвяціўся, але тэкст на блакітным фоне паведамляў аб адсутнасці сігналу.

— Зразумела, — са штучнай бадзёрасцю адказаў я. — Зараз пашукаем…

— Ну, глядзі, я пайду гатаваць амлет, які абяцала, бо больш няма чаго.

Я застаўся адзін у пакоі, літаральна аглушаны сваёй думкай: а Зіначка ж мяне запрасіла менавіта і толькі для таго, каб я паправіў гэты пракля — ты тэлевізар! І больш нічога! То майму затуманенаму пахмеллем мозгу ўявілася, што мяне запрашалі на секс! Цьфу, ідыёт! Яна ж замужняя жанчына, хай сабе і на мяжы разводу, як сама кажа, хай без мужчынскай ласкі даўно, хай цела яе прагне любошчаў, ды не падстава гэта для маёй упэўненасці, быццам мяне тут чакае неўтаймаваная, выпушчаная на волю жарсць без усялякіх межаў! Самаўпэўнены дурань!

Праверыў злучэнні прыстаўкі і кабелю, прайшоўся па ўсёй яго даўжыні. Кабель ляжаў у жолабе пластыкавага плінтуса, не мог яго ніхто перагрызці. Дайшоў да вітальні. Пабачыў калодку злучэння. Так і ёсць: тут стаяла невялікая тумба для абутку, ці то шмарганулі незнарок, ці то ад часу загнуты назад кабель вылез з гнязда. Дастаў, пакратаў зусім слаба накручанае мацаванне. Заціснуў, усунуў на месца, закруціў бліскучую гайку-стопар. Праверыў — на экране з’явілася карцінка.

Зіначка выйшла на гук перадачы, задаволена цмокнула языком:

— Вой, не памылілася, рукі ў цябе растуць адкуль трэба! Ідзі іх мый і садзіся за стол.

Мы вячэралі. Мы проста вячэралі, як добрыя знаёмыя, як суседзі, як брат з сястрой — ніякага намёку нават не пабачыў, не пачуў ад Зіначкі, што ў гэтай вячэры будзе нейкі іншы працяг, чым той, які зазвычай бывае ў такіх сітуацыях: я зараз падзякую і пайду. Проста пайду, падмануты і зняважаны гэтым падманам.

Зіначка выпіла многа, але не захмялела. Не мянташыла языком, хіба толькі паружавела ды прымружыла вочы. Мы размаўлялі пра рознае, цікавае нам абаім: вунь Тамары Сяргееўне хутка на пенсію, а на яе месца нікога з нашых прызначаць не будуць; мяне паставілі на чаргу, у райцэнтры заклалі два новыя дамы, то ў трэці я патраплю абавязкова, у новы мікрараён, казалі, там кватэры прасторныя.

— Табе жаніцца трэба, абавязкова, лепш фіктыўна, — раіла Зіначка. — Толькі знайдзі жанчыну, каб пасля без праблем развёўся. Магу пазнаёміць, у мяне сяброўка ёсць. За які добры падарунак згодзіцца, а табе два пакоі будзе, а не адзін, — паказвала яна мне сваю жыццёвую дасведчанасць у пытаннях жылля. — Аднапакаёвых вельмі мала будуюць, будзеш чакаць гады чатыры.

Я згодліва ківаў галавой. Злосці на Зіначку ў мяне не было, я быў агідны самому сабе: ну няхай яна не запрашала мяне на ноч у ложак, але чаму я сам, вось цяпер, не магу паспрабаваць атрымаць ад яе большага, чым курыны амлет? Што мне замінае нагадаць смехам: я не толькі ўмею ладзіць тэлевізійны кабель? Баюся пачуць, напрыклад, такое: «Не сумняваюся, але будзеш дэманстраваць сваё ўменне ў іншым месцы з іншай жанчынай»? Баюся! Бо будзе канчаткова і беспаваротна, пасля чаго мне трэба будзе выйсці з-за стала, падзякаваць і перціся да парога. Ці насамрэч плюнуць ды пайсці, не кончуся ж я без сексу за гэтую ноч?

1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)