Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 77
Перейти на страницу:

— Хто не спiць?

Застаўся, каб хаваць за шчакою варанае сала, бо даглядчыца правярала талеркi.

— Хто не з'есць, не ўстане з-за стала!

I як жа карцела, хай толькi выйдзе ў другi пакой, ускочыць на стол з нагамi, i як потым не хацелася тлумачыць мацi, чаму ад мяне патыхае хлоркай i прыбiральняй.

— Хто не спiць?

Я не сплю. Я позна кладуся, я позна ўстаю, бо люблю начны Мiнск, пусты i чысты, вымыты i падмецены. Самае вялiкае смецце ў горадзе нясе з сабою пасажыраплынь у час пiк. А ўночы яны спяць, яны паслухмяныя, iх навучылi з'ядаць варанае сала, спаць на правым баку, паважаць выхавацеля, старшыну, старшыню, загадчыка, начальнiка i камандзiра. А мяне навучылi стаяць у прыбiральнi i не гiдзiцца, калi астатнiх ванiтуе. Мяне навучылi любiць ноч. А гаварыць тое, што думаю, я навучыўся сам, бо заўважыў — можна апавядаць пра самыя вясёлыя рэчы i выклiкаць сум, а можна гаварыць пра непатрэбшчыну i будзе цiкава слухаць.

Толькi цяпер гаворка пра iншае пачуццё.

Згадалася пра гiдкасць востра i нечакана, калi ўночы праходзiў паўз кафедральны касцёл, упрыгожаны бел-чырвона-белымi сцягамi ды харугвамi з Iсусам ды Божай Мацi. У гэтым будынку яшчэ школьнiкам я займаўся вольнай барацьбою. Заняткi праходзiлi на самым верхнiм, дабудаваным паверсе. У майго аднакласнiка, Барыса, падчас трэнiроўкi ад вялiкай напругi пачаў вылазiць з рота даўжэзны глiст. Спачатку паказаўся самы кончык. Мы абступiлi Барыса, бо не ўцямiлi, што з iм робiцца. Чаму гэта ён на карачках папоўз з барцоўскага кiлiма? Барыс рукамi выцягнуў белаватага чарвяка i шпурнуў на дашчаную падлогу, побач з сiнiм кiлiмам. Пасля з'яўлення глiста народу Барыс саромеўся хадзiць на вольную барацьбу i запiсаўся ў секцыю бокса. Баксёры трэнiравалiся ў тым жа будынку, толькi на першым паверсе.

Можа, таму з усiх чатырох мiнскiх касцёлаў ты незалюбiла менавiта кафедральны. У iм яшчэ доўга будзе смярдзець спартсменавым потам...

Ракаў. 7.VII. 1992

Толькi не гавары маёй маме...

Раман пра зьдзіўленьне

А-а-а... Ну вядома, пра здзiўленне, пра сустрэчу з дзiвам, пра шырока разяўлены рот. Слухай.

Ну, што можа здзiвiць больш за супадзенне? Паводле розных тэорыяў верагоднасцi, такога быць не можа, таму што не можа быць. А яно ёсць! Яно, дзiва, iснуе.

Вось у самалёце Мiнск-Варшава нахiляюся да сцюардэсы — стрункай, насаценькай паветранай праваднiцы. Я гарнуся, каб прачытаць яе прозвiшча на цэтлiку, што целяпаецца, прышпiленым да форменнага штрыфля. А яна адхiляецца, сцюардэса не ведае пра мой кепскi зрок. У яе ўзнiклi iншыя думкi пра мой нахiл, але чужыя думкi я не збiраюся рассакрэчваць. Кожнаму сваё. А тутака раз, i дзiва сапраўднае: не кожнаму сваё прозвiшча, а адно на дваiх чужых людзей. Не верыш? Можаш у майго брата перапытаць, ён таксама бачыў на сцюардэсавай картцы роднае прозвiшча. Брат нават ёй сказаў, пра агульнае прозвiшча. Дзяўчына заружавела. Люблю, калi дзяўчаты чырванеюць. Ружовасць на шчоках вельмi эратычная праява, пячатка сексу i сораму, знак узбуджанасцi. Як i драпiны, пакiнутыя на дзявочых руках кацiнымi кiпцямi, я таксама залiчваю да любоўных адзнак. У сцюардэсы былi падрапаныя рукi, i мне зрабiлася сумна ад выгляду лiловых пiсягоў i ад успамiнаў.

Я згадаў сваю котку, тоўстую кацяру па мянушцы Плюс. Проста, калi яна куплялася за тры рублi на кiрмашы, дык была маленечкiм чорным кацянём з слаба вызначанымi палавымi прыкметамi. А калi кацянё падрасло, дык аформiлася коткаю, а вось мужчынская мянушка засталася. Якая ў рэшце рэшт рознiца? Для мяне як гаспадара анiякай прынцыповасцi няма, цi котка па кiлiмах ходзiць, цi кот. Гэта для жывёлы была прадвызначаная рознiца, i Плюс скокнула з гаўбца на сакавiцкi снег, яна паляцела з пятага паверха ў начную цямрэчу на поклiч ката-спакушальнiка. Плюс няўдала прызямлiлася i зламала заднюю лапу. Дзесяць дзён праляжала мая любая, злосная котачка на кiлiме ў перадпакоi i адышла. Толькi гладзiць сябе больш нiкому нiколi не дазваляла. Плюс зрабiлася аскеткаю, i ў значна большай ступенi, чым можна падумаць. Бо нашую Плюс мая цешча па жончыным даручэннi знасiла пад пахаю ў ветэрынарную лякарню. Там котка пакiнула свой нараджальны орган. Ветэрынар як бы ўзаконiў бясполавасць жывёлы. Плюс зрабiлася нiякага роду, i вясновае скавытанне спакушальнiкаў болей не кранала яе маленькую драпежную душу.

А вось паводзiны суседскай кудлатай коткi страшэнна раздражнялi Плюс. І бясполая iстота нападала на гаўбцы на чужынку, у неба ляцела поўсць. Чужынка ўцякала на свой гаўбец, дзерлася па сцяне i залягала на дзвюх вяровачках для сушкi бялiзны. Котка вiсела на вяровачках, пакуль на гаўбец не выходзiў гаспадар i не праганяў Плюс, якая сычэла на вуграватага хлопца, як атрутная змяя. Толькi вуграваты сусед не баяўся нi сычэння, нi ўзнятай дыбарам поўсцi. Ён спакойненька браў сваю котку на рукi i сыходзiў. Са мною сусед нiколi не вiтаўся. Чаму? Не ведаю. Праўда, i я з iм не вiтаўся, больш за тое, я рабiў выгляд, што нi яго, нi ягонае кудлатае коткi наогул не iснуе ў прыродзе, а таму i праблемаў нуль. Пра чортаў нуль я прыдумаў пазней, калi Плюс прапала. Я шукаў, шукаў, шукаў. Пад канапамi, за плiтою, за ваннаю, на шафах, на буфеце, на калiдоры, пад гаўбцом, у сутарэннях, у суседнiх дварах. Клiкаў: "Плюс, Плюс, Плюс... Котачка мая... Плюс, Плюс, Плюс..." Нуль. Усе мае, жончыны i даччыны пошукi, сплюсаваныя разам, далi нуль, пусты, як вечнасць. Плюс прапала назаўсёды. Я не буду нагаворваць на суседа i ягоную котку, што спакойненька гуляе па маiм гаўбцы. Я скажу толькi iншае: амаль паўгода на маiх руках няма лiловых пiсягоў ад кацiных кiпцяў, такiх жудасна жывапiсных драпiнак, якiя былi ў сцюардэсы з маiм родным прозвiшчам, што паслужлiва ўсмiхалася на борце самалёта Мiнск-Варшава.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)