Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 77
Перейти на страницу:

Мне ж глядзець, хай сабе i трыццаць тэлепраграм, зусiм не захацелася. Якi, ё-маё, тэлевiзар, калi ты самым натуральным чынам у Амстэрдаме? I можна спакойненька выйсцi на пляц Дам, што азначае не асоб жаночага лёсу, а дамбы, канструкцыi для затрымкi вады, дзеля засцярогi мясцовасцi ад затаплення. А выйшаўшы, можна тут жа пачуць: "Кока, кока, гашыш?!" Амстэрдам — горад вольных, свабодных i не славянскiх нораваў. Хочаш какаiн? Купляй, нюхай, кайфуй... Не жадаеш какаiну? Набывай гашыш, купляй анашу, ужывай алкаголь... Можаш з рук у мурына, на пляцы Дам, не адыходзячы ад гатэля "Краснапольскi", прыдбаць любы (без нацiску) кайф. А калi ты, як я, гiдзiшся вулiчных гандляроў наркотыкамi, дык можаш з пляца Дам павярнуць на вулiцу Дамрак i рушыць у бок чыгуначнага вакзала. Дамрак будзе зiхцець i пералiваць вiтрынны бляск, а ты будзеш спакойна i самаўпэўнена iсцi i думаць: вось iду па Амстэрдаме, проста, бязмэтна. Дзеля ўласнага лёгкага задавальнення шпацырую сабе па вулiцы Дамрак. І ўсiм прадаўцам кайфу зноў i зноў кажу: "Ноў i ноў". Мне i так выдатна.

Адно мне яўна назаляла: брудныя гандляры наркотыкамi. Пакуль дайшоў да вакзала, у мяне ледзь галава не адкруцiлася ад бясконцых "не".

У першы амстэрдамскi вечар мне цалкам хапiла кароценькага шпацыру, каб смяротна стамiцца i, праглынуўшы гарачую канапку ў "Макдональдзе", вярнуцца ў гатэль i заснуць, каб прыснiць эратычны сон...

Нiбыта прыехаў я не ў сталiцу Нiдэрландаў, а ў горад на рэчцы Прыпяцi, слынны Мазыр, да сваёй даўно пакiнутай жанчыны — Тамары. Яна сустрэла мяне на аўтобусным прыпынку. Стаяла жахлiвая спёка, i Тамара скардзiлася, што доўга чакала i стамiлася ад гарачынi, а я чамусьцi не захацеў iсцi да яе дамоў, каб у цяньку папалуднаваць, а загадаў цягнуцца на будоўлю, дзе Тамара зрабiла мазаiчнае пано. Мая жанчына мела мастацкую адукацыю i выкладала з каляровых каменьчыкаў постацi будаўнiкоў лепшай, святлейшай, справядлiвай будучынi. Толькi ў дадатак да самавiтай адукацыi Тамара мела наравiсты характар i мужчынскую, жывёльную, казiную ўпартасць. Паказваць пано яна адмовiлася. І мы, як бывае ў сне, вокамгненна апынулiся ў лесе, дзе не было спёкi, а стаяла цяплынь i цiша, i можна было распрануцца i пазаймацца тым, чым захапляюцца ён i яна, калi вельмi кахаюць адно аднаго. Тамара ўзняла спаднiцу, легла на падасланы швэдар, развяла блакiтныя сцёгны i прашаптала: "Толькi давай хутчэй, я саромеюся ў лесе". Мне зусiм не спадабалася абразлiвае "хутчэй", але я не ўдакладняў, наколькi моцна маёй жанчыне не падабаецца iнтым у лесе. Я ўвайшоў у маленечкую мышыную адтулiну, каб хутчэй забыцца на ўвесь навакольны свет. І я забыўся. І апынуўся, так бывае ў сне, у кватэры Тамарыных бацькоў. Я сядзеў на маленькай варэльнi i з апетытам еў дробныя, добра прасмажаныя катлеты. Тамара стаяла ў кутку з белай вяроўкаю ў руцэ. На ёй быў адно празрысты халацiк, пад якiм тырчалi вялiкiя, поўныя малака, грудзi, а там, дзе смочкi дакраналiся да тканiны, распаўзлiся дзве вiльготныя плямiны. "Зараз, даем катлеты i нацягну тваю вяроўку для сушкi пялюшак". Тамара не адказала, толькi ўздыхнула цяжка, як па нябожчыку, i сышла ў пакой да нашай трохтыднёвай дачкi. Дакаўтаўшы катлеты, у дзiцячы пакой прыцягнуўся i я. Тамара кармiла Вольгу, а я глядзеў i здзiўляўся — якiя вялiкiя цыцкi парабiлiся ў маёй жанчыны. Пакармiўшы, яна пачала спавiваць дзiця, i я спытаў: "Чаму ў нашае Вольгi ўвесь жывот выпацканы зялёнкаю?". — "А вось такiя мастакi працуюць у мазырскай радзiльнi, не могуць акуратна пафарбаваць пуп". Мы не засмяялiся. Мы апынулiся ў Мiнску на Прывакзальным пляцы. Ішоў снег. Было дванаццаць гадзiнаў ночы. "Мне трэба бегчы, iнакш спазнюся на цягнiк". Я паспрабаваў быў утрымаць Тамару, але марна, яна вырвалася i хуценька пабегла ў аснежаную цемрадзь.

А прачнуўся я ў Амстэрдаме, на пляцы Дам, на трэцiм паверсе гатэля "Краснапольскi", у мяккiм шырокiм ложку. Нумар залiвала цёплае жаўтаватае святло, якiм падсвечвалiся фасады будынкаў, каб начны горад не губляў урачыстасцi. Я сеў на ложку i ўтаропiўся на вялiкi шкляны стол, на якiм красавалася залацiстая лямпа. Стол i лямпа адбiвалiся ў насценным люстэрку i зiхацелi прыцiшаным бляскам. Багацце дадае ўпэўненасцi, але не дае весялосцi. Я маркоцiўся, седзячы ў ложку найшыкоўнейшага еўрапейскага гатэля. Над маёй галавою вiсела квадратная карцiна, вышытая залатымi нiткамi i ўпрыгожаная штучнымi перлiнкамi. Такi зграбны акуратны жаночы палавiчок, выштукаваны ўмелымi рукамi i прымацаваны да сцяны. Сумна. Я павалокся ў душ i гарачай вадою спрабаваў змыць маркотны настрой, i змыў.

1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)