Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 77
Перейти на страницу:

У польскай сталiцы я заўсёды транзiтнiк, як на станцыях Баранавiчы, Орша i Дно. Таму нiчога дзiўнага ў Варшаве не бачыў, толькi чуў — прыемны жаночы голас у мужчынскай прыбiральнi. Я цiхенька выцiраў вымытыя рукi папяровым ручнiком, калi з-пад столi на маё прычасанае цемя палiўся лагодны галасочак з паведамленнямi, што трэба выбiрацца з прыбiральнi хутчэй, калi ёсць жаданне вылецець у Амстэрдам. Мiльганула думка: прапанаваць вакзальным i паветраным службам рабiць абвесткi мужчынскiм голасам, але я адкiнуў прапанову разам з пакамечаным папяровым ручнiком, бо мужчынскi голас у жаночым ватэрклазеце яшчэ большая недарэчнасць.

О, гэтая прырода, з яе падзелам полаў! О, гэтае паўсюднае штоiмгненнае раздзяленне на чорнае i белае, на "iнь" ды "ян". О, гэты фундаментальны выраз: "Пол — гэта лёс!" А я прыхiльнiк шарага колеру, i мой час памiж папярэднiм i наступным, памiж днём i ноччу — час шарай гадзiны, час спакою i цiшынi, час сталёвых штандараў i цiхiх размоў. Але жыццё не складзеш з ланцуга сутонлiвых нiрванных iмгненняў. На жаль.

Намеры паспаць у самалёце Варшава — Амстэрдам скончылiся знаёмствам з суседам, якi таксама спрабаваў заснуць i не мог. Гэта быў ветлiвы амстэрдамец польскага паходжання з беларускiм прозвiшчам Сакалоўскi. Ён служыў кансультантам пры мiнiстры ўнутраных спраў Польшчы i дапамагаў у стварэннi на берагах Вiслы паўнавартаснай, узброенай кампутарамi i пiсталетамi сацыяльнай палiцыi. Ва ўнутраных дзяржаўных справах я зусiм недасведчаны прафан. Таму гутарка перавялася на пабытовы ўзровень. Што колькi каштуе ў слынным Амстэрдаме. Кошты вялiкiя. Нiдэрландскi гульдэн роўны з нямецкаю маркаю. Знаёмствы з кансультантамi бясспрэчна каштоўныя. Развiталiся мы цёпла, сардэчна, iнтэлiгентна. Але памылка была зробленая: я не спытаў пра выхад з аэрапорта.

Амстэрдамскi аэравакзал досыць вялiкi, ну i крамы прывабныя, люстраныя, танныя. Каб выйсцi з аэрапорта, давялося спусцiцца на эскалатары ў пусты, цалкам бязлюдны хол. Нi душы. Нi чэргаў, нi мытнiкаў, нi тых, хто чакае, нi тых, хто сустракае. Нiкога. Пустэльна. Сцюдзёны бляск турнiкетаў. Гэта насцярожыла i збiла з тропу. Я з братам зрабiў яшчэ адно кола гонару па аэравакзале, каб потым вярнуцца ў той самы бязлюдны хол i падысцi да турнiкетаў. Умомант з бакавых дзвярэй выскачыў гнуткi шакаладны мурын, каб ружовымi падушачкамi доўгiх пальцаў выхапiць мой пашпарт i, зiрнуўшы ў вочы фотакарткi, праштэмпеляваць вiзу краiн БеНiЛюкс. Тое самае адбылося з братавым дакументам, i праз iмгненне мае лёгкiя прагна ўцягвалi начное вiльготнае паветра Нiдэрландаў.

У гатэль мяне везла, канешне, таксоўка. Можна было на аўтобусе цi электрычцы, што танней. Але калi ты ў Амстэрдаме i для цябе замоўлены нумар у пяцiзоркавым гатэлi "Краснапольскi", дык мусiш ехаць на таксi, бо швейцар цябе не зразумее, хоць i ўмее вiтацца на ўсiх больш-менш вядомых у свеце мовах. Дарэчы, калi хочаш ведаць, таксоўкi лётаюць у Амстэрдаме з хуткасцю сто дваццаць кiламетраў у гадзiну. Так што начным незнаёмым горадам я любаваўся праз таксовачнае шкло зусiм нядоўга.

Мне больш спадабалася любавацца пляцам Дам праз акно гатэльнага нумара тры тысячы трыццаць тры. Акно выходзiла на каралеўскi палац, той самы велiчны палац, у якiм павiнна жыць каралева Нiдэрландаў. Толькi Яе Вялiкасцi там не было. І нiводнага разу мне не давялося пабачыць, каб туды заходзiла каранаваная асоба. Зрэшты, на маiх вачах у шыкоўны, з рабрыстым купалам i стрункiмi пiлястрамi, еўрапейскi палац нiхто не заходзiў. А з надыходам паўночнай золкай цемры на ўсiм шматаконным фасадзе загаралася толькi адно акенца, нехта, пэўна тоўсты ахоўнiк, глядзеў тэлевiзар.

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)