Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Ноч Цмока». Краткое содержание книги:

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 90
Перейти на страницу:

— Яшчура не чапай. Дзіця не чапай, — прагаварыў стары, не расплюшчваючы вачэй.

— Дзіця памерла. Яго вёз хаваць чалавек, ад якога магла нарадзіць ваша дачка, той самы Яшчур, — адкрыта стаў казаць я. — Хто такі Яшчур?

Вядзьмак не ўздрыгнуў, але нейкая быццам хваля, як сонечны зайчык ад акна насупраць, прабегла па яго твары і ўсім целе.

— Ты дурань яшчэ зусім, — прасіпеў ён. — Дзіця жывое. Яго вам не забіць…

— Ніхто не збіраўся яго забіваць, — разгублена прагаварыў я. — Яно само. Вы ведаеце, хто забіў Насцю? У яе былі ворагі?

Хвіліну стаяла цішыня.

— Дзед, ты нам што яшчэ скажаш ці не? — з настойлівай просьбай спытаў Тумар.

На твары старога не зварухнулася ні адна жылка.

11.

Тое, што ў нас іншым разам асабліва шануецца і завецца прастатой, можа быць усяго толькі прэсным прымітывам.

Зіначка ўжо збіралася дахаты: выключала камп’ютар, складвала паперы на стале. Усміхнулася мне і паведаміла проста, бы жонка мужу:

— На вячэру сёння амлет з курынай каўбасой! Не пазніся!

Я мусіў вяла ўсміхнуцца ў адказ. Зіначка заўважыла маю млявасць, насцярожана-клапатліва запыталася:

— Стаміўся?

— Больш эмацыйна, — як мог шчыра прамовіў я. — Амлет з курынай каўбасой — цікава. Маці, запечаная ў сваіх дзецях… — Што? — спуджана акругліла вочы Зіначка.

— Ды я смяюся, не палохайся, — супакоіў я і пашкадаваў пра сказанае. Не да месца такія дурныя жартачкі.

— Ну добра… Глядзі, Тамара нешта не ў гуморы.

— Нічога… Дзякуй, — я ўзяўся за ручку дзвярэй пракурорскага кабінета і прымусіў сябе яшчэ раз усміхнуцца і паабяцаць: — Амлет з’ем.

Пачуццё маёй залежнасці ад гэтай жанчыны выклікала супраціў. Бач, як хутка яна… Заўтра прынясе каву ў кабінет, дэманструючы свае правы на мяне. Трэба мякка прыпыніць гэты разгон уладарнай прагі.

Мая запланаваная сустрэча з ляўдоцкімі дачнікамі выклікала ў Тамары раздражненне:

— Што ты хочаш ад іх даведацца?

Ніяк не быў гатовы да такога пытання, да настрою пракурора. Здаецца ж, усё ідзе нармальна: месца забойства практычна вызначана, тое, чым была забіта Насця Грыцук, амаль вядома. Выклікаем на допыт Падлужнага як падазронага ў забойстве, націснем добра — усё раскажа. Не мог жа ён, калі і выціраў тыя зубы грабляў не спецыяльна, не заўважыць рудых плямаў крыві? І я павінен дакапацца да ісціны: з якога перапуду жанчына-лесбіянка вырашыла зацяжарыць і ўпотай ад усіх, акрамя гэтых дачнікаў, нарадзіць дзіця? І дзе яна яго нарадзіла? Дзе было дзіця гэты час? Што за Яшчур такі? Якая роля таго небаракі — паэта Дылько?

— Бо ён і быў бацькам, — безапеляцыйна адрэзала Тамара на мае разгубленыя пярэчанні. — І не прымай трызненне чалавека, якому заўтра пад бярозкі, за тэму для роздуму. Што табе яшчэ невядома? Уключы фантазію!

— Ну, няхай ён бацька… Але чаму ведаюць усе ў Ляўдку, усе чужыя, а не ведаюць калегі, таварышы па рабоце? Насця ж не магла не ведаць, у якія грошы, правільней, у якую згубу грошай абернецца для яе таемная цяжарнасць: на ўлік у час не стала.

— Значыць, так яна захацела. Можа, і не збіралася яна з ім жыць. Ды няважна…

— А адзенне яе? Хто сабраў яго ў пакет, калі нават дапусціць, што Насця і Андрэй Дылько займаліся на паляне пад дубам каханнем?

— Сама склала, — адмахнулася Тамара, быццам я спытаўся пра відавочнае. — Чаго ты на мяне дзівішся? Я ў маладосці любіла мужа сустрэць пасля работы голай. І Насця магла сустрэць так свайго Андрэя. Ноч, ніхто не бачыць, такое месца… Тым больш пра яе кажуць як пра ведзьму. Можа, і адна яна была, качалася па расе, падкацілася пад тыя граблі… Няшчасны выпадак.

— А сляды? Мы ж не пабачылі…

— Бо шукалі проста сляды, а не тыя, якія зацерлі.

— Хто зацёр? Ды мы так глядзелі!

Я пытаўся, як школьнік у настаўніка пра новую цалкам тэму. Я не разумеў, не мог ісці логікай пракурора.

— Той, хто нёс Насцю… А глядзелі дрэнна, — стомлена ўздыхнула Тамара і дастала цыгарэту.

Я замаўчаў, пераварваючы пачутае, пастараўся шчыра стаць на пазіцыю пракурора. Калі і сапраўды так?

— Тады… Тады Насцю мог несці ці Андрэй Дылько, ці Міхась Падлужны. Скажам, грымнулі граблі, забрахаў сабака — Падлужны выйшаў, пабачыў… А неслі да Зміцера, бо ці яна сама, яшчэ жывая, папрасіла, ці падумалі, ён, як вядзьмак, адно і дапаможа. Але памерла дарогай, не данеслі, то і кінулі на полі?

— Не іначай, — Тамара энергічна пастукала цыгарэтай аб край попельніцы. — Выклікай Падлужнага павесткай, але не запалохвай. Сам ён не мог забіць яе тымі граблямі. Не будзе ж яна голай ляжаць і чакаць, пакуль той нейкі рычаг адпусціць. Ды і прычыны няма. — Тамара яшчэ раз паглядзела на раздрукаваныя здымкі — агульны выгляд паляны, конныя граблі, зубы. — Так, эксперт толькі пацвердзіць, што гэтыя зубы і маглі пакінуць такія сляды. Сам бачыш, якая тут трава густая… Некалі мая бабуля казала, як па першай расе надта добра качацца, для здароўя карысна. Каб скура была свежай, не друзлай. І нейкія хваробы так лячылі. А на Купалле, каб ты знаў, яшчэ ў час маёй маладосці жанкі ў гадах качаліся, цішком ад моладзі і мужыкоў. Сама бачыла. Праўда, усяго з сябе не скідалі — ільняныя доўгія кашулі апраналі. Як у каго не было, дык па чарзе.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)