Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Ноч Цмока». Краткое содержание книги:

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 90
Перейти на страницу:

— Ды ўсё нармальна, — шчыра супакоіў я ўчастковага. — На ты, дык на ты, мне не праблемна. А падказаць. Наўрад ці з мяне які дарадца ў такіх выпадках. А жонка твая?

— А для яе я мент ці не першы, — сумна ўсміхнуўся Тумар. — Бачыць жа, з чым і кім я справу маю, а вось. Палітыкай яна ў мяне надта цікавіцца. У нас быццам жа і ладам усё было, пакуль гэтая палітыка, выбары ды апазіцыя. Ледзь не развяліся былі падчас адных выбараў, два месяцы ў розных пакоях спалі.

— Яна хіба не бачыць розніцы між палітыкай і элементарнай службай? — здзівіўся я.

— Не, не бачыць, — адказаў Тумар і стаў прыбіраць са стала. — У нас большая частка людзей бачыць толькі чорнае і белае. Як ва ўладзе хто, значыць, падхалім, супраць народу. Калі ты не за, значыць супраць. Вось так і жывуць, лёгка для сябе вызначаючы каштоўнасці. Калі недзе міліцыянеры мітынгі разганяюць, дубінкамі лупцуюць, значыць, і ты тут — гэткі ж. І няважна, што я той дзень патраціў, каб украдзеных у Сцёпчыхі курэй знайсці, я ўсё адно тае масці, таго колеру, дубінку магу ў рукі ўзяць… Нічога, тры гадочкі — і я на пенсію, дзеці — у інстытуты. Знайду занятак.

— А цяпер не можаш?

— Навошта? — прыпыніўся ля стала Тумар. — Я толькі і ўмею быць участковым міліцыянерам. Я раблю амаль 20 гадоў. А больш — нічога. Ну, зямлю капаць — калі ласка. Але ж. мне падабаецца. Я бачу сэнс у сваёй працы. Хоць я і мент паганы, — нечкана ўсміхнуўся ён амаль весела. — Вось! На пенсію — і на развод. І паеду да Верачкі сваёй.

— Дык жа не прыме, гаварыла!

— Там пабачым. Усё пабачым. Пераначуем — і пачуем. Хадзем да Зміцера?

Марылю мы засталі ў сенцах Зміцеравай хаты, яна нешта памешвала ў каструлі на газавай пліце. Было заўважна, што тут, у сенцах, гаспадыняй была сучасная жанчына: новыя шафкі, добрая газавая пліта, асаблівая утульнасць і парадак.

— Не спіць? — спытаў Тумар пра Зміцера.

— Не, толькі папіў, — адказала старая.

Хата складалася з двух паловаў, Зміцер ляжаў у першай на канапе, якая стаяла за печчу ў прыцемку — невялікае акенца ў сцяне насупраць было дбайна занавешана. На нашае з’яўленне ён ніяк не адрэагаваў, не павёў нават вачыма, хоць тыя былі расплюшчаныя і скіраваныя ў столь. Толькі вочы і казалі пра тое, што чалавек не мёртвы — ніводная клетачка на твары больш не выглядала жывой. Скура твару, жаўтлявая, у мностве карычневых плямаў і плямкаў, парасла рэдкімі белымі валасамі, густаватымі і доўгімі ўжо на барадзе.

— Здароў, дзядзька Зміцер, — Тумар падышоў бліжэй да канапы. — Тут да цябе з пракуратуры, следчы. Хоча, каб ты яму дапамог знайсці таго, хто забіў Насцю.

Стары быццам не чуў гэтых слоў.

— Мы шукаем забойцу вашай дачкі, — голасна, афіцыйна пачаў я. — Вы можаце нам сказаць: ці былі ў яе ворагі? Чаму ў апошні вечар Насця пайшла з дому? Яна з кімсьці сустракалася?

Адказу не было.

— Пагаварылі.

Для мяне стала відавочным: мы толькі марнуем час.

Дзверы ў другую палову хаты былі зачыненыя. Я ведаў, аператыўнікі ў першы ж дзень старанна тут усё абшукалі. Больш дзеля цікавасці, чым у надзеі нешта знайсці, я адчыніў дзверы, зайшоў.

Тут было вельмі сціпла, але зусім не па-вясковаму. Хіба грубка злева ад уваходу. Сучасная мэбля, не дарагая, не новая, але падабраная з густам: канапа, два фатэлі, часопісны столік са крэслам. Вуглавы стол для кампутара, з дзясятак кніг на яго паліцах. Шафа і камода. Не, ператрасаць рэчы я не збіраўся. Кнігі. Жаночыя раманы, часопісы.

Вярнуўся ў пакой, зноў падышоў да старога, загаварыў гучней, чым раней (можа, ён недачувае?).

— Ваша дачка была цяжарнай і нарадзіла дзіця. Дзе яна нарадзіла? Хто бацька?

І тут ён паглядзеў на мяне. Зрэнкі ягоныя павольна змясціліся ў мой бок — і Зміцер зірнуў. Доўгім, пранізваючым усё маё нутро позіркам вачэй, якія былі амаль светла-шэрыя, так выцвілі з часам.

— Калі пайшла замуж за Яшчура, павінна была нарадзіць, — нечакана ціха скрыпучым шэптам прамовіў Зміцер аднымі вуснамі.

— За. за якога Яшчура? — перапытаў я, заікнуўшыся ад нечаканасці.

Зміцер маўчаў.

— Каго тут завуць Яшчурам? — павярнуўся я да Тумара.

— Ды халера ведае, — паціснуў той плячыма. — Можа, і таго паэта так звалі між сабой дачнікі.

— Вы бачылі гэтага Яшчура? Як ён выглядае? Колькі яму гадоў? Ён мясцовы ці гарадскі, дачнік?

Шэрыя плямы зрэнак зноў утаропіліся ў столь, потым старэчыя векі павольна апусціліся.

— Пайшлі. Будзем шукаць Яшчура заўтра, — махнуў я рукой Тумару.

— Падыдзі, — нечакана зноў захрыпеў Зміцер.

— Слухаю вас, — зрабіў я крок да канапы.

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)