Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 110
Перейти на страницу:

Усталяванне савецкай сістэмы ўладаў у Заходняй Беларусі

5 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР правёў новы адміністрацыйны падзел зямель, якія да 17 верасня 1939 г. знаходзіліся ў складзе польскай дзяржавы. Створана пяць абласцей: Баранавіцкую, Беластоцкую, Брэсцкую, Пінскую і Вілейскую. Вобласці дзяліліся на раёны згодна прынцыпу, што кожны раён павінен налічваць 35–50 тыс. жыхароў. На абласным і раённым узроўні адміністрацыйная ўлада належала выканаўчым камітэтам Саветаў дэпутатаў працоўных. Прэзідыум Вярхоўнага Савета зацвярджаў састаў аблвыканкамаў, а тыя — райвыканкамаў. Райвыканкамы вызначалі састаў вясковых кіруючых органаў — сельсаветаў. Канчаткова, аднак, толькі ў сакавіку 1940 г. улада часовых упраўленняў была замешчана выканаўчымі камітэтамі.

Паралельна са з’яўленнем структур дзяржаўнай адміністрацыі ўзнікалі камітэты Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. У сувязі з тым, што камітэты КП(б)Б у адносінах да выканаўчых камітэтаў Саветаў дэпутатаў працоўных былі вышэйстаячымі ўстановамі, у іх кіруючыя органы ў прынцыпе назначаліся камуністы, якія сюды прыбылі з усходу. На пераломе 1939 і 1940 гадоў 4500 партыйных функцыянераў з Мінска і Масквы былі напраўлены на працу ў заходніх абласцях БССР. Партыйныя ячэйкі папаўняліся галоўным чынам людзьмі, якія да гэтай пары не ўдзельнічалі ў публічным жыцці. Неахвотна прымаліся ў рады партыі найбольш ідэйныя камуністы, якія раней былі чальцамі распушчанай Камінтэрнам КПЗБ. З усходніх абласцей Беларусі прыбыло таксама 6200 дзеячаў камсамола з мэтай узяць пад ідэалагічную «апеку» моладзь, якая да гэтай пары знаходзілася ў рэчышчы «кулацкіх і буржуазных» уплываў. Апрача дзеячаў КП(б)Б і камсамола ў заходнія вобласці напраўляліся яшчэ настаўнікі, спецыялісты па савецкай адміністрацыі, гаспадарцы і культуры. Агулам да кастрычніка 1940 г. дэлегавана была 31 тысяча цывільных работнікаў з мэтай арганізаваць публічнае жыццё па мадэлі, якая існавала ў БССР у трыццатых гадах.

17 кастрычніка Цэнтральны Камітэт КП(б)Б загадаў на кіруючыя пасады ў дзяржаўным апараце прызначыць «мясцовых». У выніку да 21 чэрвеня 1941 г. на работу ў аблвыканкамах, райвыканкамах і сельсаветах паступіла 18 060 чалавек, у тым ліку 10 245 палякаў, 4451 беларус, 3045 яўрэяў і 329 расіян. Адносна вялікая лічба палякаў, якія паступілі на працу ў савецкую адміністрацыю была вынікам іх лепшай адукаванасці і інтэлектуальнай падрыхтоўкі, вынесенай з даваеннага перыяду. Палякі, калі вызваліліся ад першага шоку пасля падзення сваёй дзяржавы, таксама шукалі спосабаў пратрымацца ва ўмовах савецкай сістэмы. Прынцыпова, аднак, не прымаліся на работу людзі, якія працавалі ў дзяржаўнай адміністрацыі да 17 верасня 1939 г. Паколькі ў даваеннай польскай адміністрацыі пераважалі палякі, былі яны падменены новымі людзьмі, часта таксама палякамі, якіх абучалі на кароткатэрміновых курсах для новай наменклатуры. У галіне падборкі кадраў нацыянальны крытэрый у савецкай сістэме не адыгрываў большай ролі. У выпадку беларусаў найчасцей прымаліся тыя, якія да гэтай пары не ўдзельнічалі ў публічным жыцці. Зрэшты, беларусы ўпершыню апынуліся ва ўсіх дзяржаўных структурах — адміністрацыі, судаводстве, пракуратуры. Было гэта магчымым таксама таму, што не патрабавалася ад іх адпаведная кваліфікацыя, а толькі акрэсленае грамадскае паходжанне і адпаведнае палітычнае стаўленне да існуючай рэчаіснасці. Старшынёю сельсавета, штатным работнікам партыі або інструктарам камсамола часта ставаў той, у каго было многа дзяцей, мала зямлі, і ў каго замест ікон вісеў патрэт Сталіна.

Эканамічная палітыка

Ад першых месяцаў савецкай улады ў Заходняй Беларусі ўкараняліся асноўныя лозунгі камуністычнай дактрыны, паскараючы з цягам часу і ў выніку ліквідацыі «варожых грамадскіх класаў» тэмпы саветызацыі гэтай тэрыторыі. Пасля падзелу памешчыцкіх маёнткаў павялічылася плошча найменшых гаспадарак. Дадатковыя надзелы пераважна даставаліся беларускім сялянам.

Напрыканцы верасня 1939 г. часовыя ўправы і рэвалюцыйныя сельскія камітэты аб’яўлялі ў паасобных раёнах перыяд вольніцы — неабмежаванага доступу да лясоў. Спрыяла гэта забеспячэнню сялян у недаступную ім да гэтай пары драўніну, якая выкарыстоўвалася ў якасці будаўнічага матэрылу і апалу. І хаця новыя адміністрацыйныя структуры ў выглядзе выканаўчых камітэтаў адмянілі вольніцу, аднак нелегальны гандаль драўнінай на выгадных для мясцовага насельніцтва ўмовах не спыняўся і займаліся ім і савецкія афіцэры, і цывільныя службоўцы. У якасці плацёжнага сродка найчасцей прымянялася гарэлка.

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)