Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Электронная книга - «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ». Краткое содержание книги:

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 179
Перейти на страницу:

Жыгімонт IV Ваза быў гаспадаром з вялікімі амбіцыямі і плянамі. Ён, даведаўшыся аб нутраных забурэньнях у Маскве, якія пачаліся ў 1609 годзе пасьля сьмерці цара Івана Грознага за царскі пасад, пайшоў на Расею вайной, хочучы стацца ейным царам. Вайна цягнулася да 1611 году і ў часе яе Жыгімонту IV удалося адабраць ад Расеі Смаленск. Другая частка войска Вялікага Княства і Польшчы, сярод якіх былі аддзелы слаўных беларускіх ваякаў, званых лісоўшчыкамі, заняла Маскву і хацела ўтрымаць там на царскім пасадзе свайго каралевіча Уладыслава, які меў нават падтрыманьне ад часткі расейскіх магнатаў. У канцы канцоў, аднак, бальшыня расейскіх магнатаў выбрала сабе за цара Міхала Раманава і адбіла паход палякоў, беларусаў і жмудзінаў на Маскву. Смаленск усё-ж згодна з мірным дагаворам, падпісаным у 1618 г. у в. Дзяўліне пад Масквой, астаўся пры Беларусі.

Калі памёр у 1632 годзе кароль Жыгімонт IV і на ягонае месца абралі ягонага сына Уладыслава IV Вазу (1632—1648), вайна з Масквой узнавілася і цягнулася да 1634 году. У ёй шчасьце спрыяла больш для Масквы і таму Уладыслаў IV пайшоў на ўгоду з Расеяй і, падпісваючы ў 1634 г. у Палянаўцы мір, зрокся сваіх пратэнзіяў да царскага расейскага пасаду. Рэлігійнае змаганьне за часоў Уладыслава IV Вазы спачатку быццам крыху заціхла. Выдатнейшыя людзі разумелі ўсю шкоднасьць рэлігійных ходаньняў і таму на выбарна-каралеўскім сойме ў 1632 г. быў прыняты закон, на аснове якога праваслаўным давалася магчымасьць вярнуць некаторыя цэрквы і праводзіць сваю рэлігійную працу. Але гэта трывала нядоўга, бо езуітам удалося перацягнуць на свой бок Уладыслава IV Вазу, і яны зноў пачалі заўзята праводзіць вуніяцкую агітацыю, што, бязумоўна, выклікала незадавальненьне і новыя паўстаньні сялян і мяшчан як наБеларусі, так і на Украіне. Асабліва багата паўстаньняў было за часоў панаваньня у Польшчы караля Яна Казіміра (1648—1668), а таксама вайны Польшчы з Расеяй і Швэцыяй. З Расеяй Польшча ваявала за беларускія і ўкраінскія землі, і з Швэцыяй за Лівонію (Інфлянты), куды пашыралі свае ўплывы швэды.

Перш за ўсё паўстаньне пачалося ізноў на Украіне, дзе на чале паўстанцкага руху стаў казацкі старшыня Багдан Хмяльніцкі. Яно хутка шырака разраслося і ахапіла ўсю Украіну. Казацкае войска ў 1648 г. у бітвах пад Жоўтымі Водамі, пад Корсунем разьбіла панскае войска, а самых начальнікаў гэтага войска, гэтманаў Патоцкага і Каліноўскага, забрала ў палон. У 1649 г. казак! разьбілі польскае войска пад Зборавам. Сяляне жорстка распраўляліся з сваймі прыгнятальнікамі. Панскія сялібы паліліся, а самых паноў паўстанцы нішчылі.

Паўстанцкі рух у 1648 г. хутка дакаціўся да Беларусі. На чале яго стаялі Нябаба, Няпаліч, Хвеська, Крывашапка і Гаркуш. Яны арганізавалі сялянскія паўстанцкія аддзелы, разьбівалі панскія сялібы, касьцёлы, забіваючы зьненавіджаных паноў і ксяндзоў. Да паўстанцаў-сялян далучаліся мяшчане гарадоў — Гомеля, Лоева, Брагіна. Магнаты і шляхта зараз-жа імкнуліся разьбіць паўстанцаў, але гэта ім не ўдавалася. Неўзабаве ў паўстанцкіх руках апынуліся Мазыр, Тураў, Гомель, Лоеў, Брагін, Пінск, Чэрыкаў, Магілеў і іншыя гарады. Па рацэ Бярэзіне паўстанцы пасоўваліся далей у глыб краю, і каля вёскі Гарволі спаткаліся з войскам магнатаў і шляхты і разьбілі яго. Тады магнаты сабралі большыя сілы і ўдарылі на паўстанцаў у Пінску, дзе быў сам Нябаба. Паўстанцы і мяшчане доўга адбіваліся, урэшце, аднак, панскае войска ўзяло Пінск штурмам. Нябаба мусіў адступіць і пасьля загінуў у баі.

У ваколіцах Мазыра і Бабруйска дзеілі тады паўстанцы (казакі, беларускія сяляне і мяшчане) пад кіраўніцтвам Міхненка. I проці іх таксама скіравалася войска. Мазыр, так як і Пінск, доўга бараніўся, але пасьля, падпалены, быў усё-ж-ткі захоплены войскам. Паўстанцаў разьбілі, а самога Міхненку палякі скінулі з вежы. Бараніўся і Бабруйск, але і тут перавага сілаў паноў здабыла перамогу. Горад зьнішчылі, а правадыра паўстанцаў узьбілі на кол.

Аб змаганьнях гэных маскоўскія ваяводы пісалі цару з Украіны: «...і ляхі... на другой нядзелі вялікага паста... узялі горад Бабруйск і ў тым горадзе сталі абозам, а купецкіх і ўсякіх людзей беларусаў высеклі без астачы, а з таго горада Бабруйска і пад іныя гарады... гэтман... ляхаў рассылае тысяч па пяці і дзесяці і веліт те города вояваць, а беларусаў сеч».

Увесну 1649 г. паўстаньні разгараюцца з новай сілай. На Беларусь зьяўляецца з Украіны адзін з казацкіх кіраўнікоў Ільля Галота на чале 10 тысяч казакоў. Да яго далучаюцца беларускія сяляне, і змаганьне цягнецца далей. Але і гэтым разам перамогу здабываюць урадавыя аддзелы. Сам-жа Галота загінуў у вадным з баёў. Тады з Украіны на Беларусь на дапамогу прыбываюць казацкія аддзелы пад правадырствам Падабайла і Крачоўскага. Але і іх магнаты, маючы ў сябе на службе замежных ваякаў, разьбіваюць.

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)