Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Электронная книга - «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ». Краткое содержание книги:

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 179
Перейти на страницу:

У 1623 г. выбухла паўстаньне ў Віцебску. Яно было скірованае супроць вунійнай акцыі епіскапа Кунцэвіча,які, між іншым, у 1610 годзе пад'яжджаў з сваёй сьвітай у Магілеў, але яго туды ня ўпусьцілі. Быў ён і ў Воршы, але там мяшчане хацелі яго ўтапіць. У Мсьціславе нейкі мешчанін хацеў яго застрэліць. У Віцебску-ж Кунцэвіч, калі зьявіўся і калі забраў усе праваслаўныя цэрквы, выгнаў усіх праваслаўных сьвятароў, дык страшэнна ўзбурыў беларускіх праваслаўных мяшчан і яны ў змове з мяшчанамі Воршы, Магілеву, Полацку і нават Вільні зарганізавалі паўстаньне. У часе паўстаньня натоўп уварваўся ў памешканьне Кунцэвіча, забіў яго, а пасьля цела ўкінуў у Дзьвіну. За арганізацыю гэтага паўстаньня ўрад пакараў сьмерцяй 20 чалавек, і Віцебск быў пазбаўлены майтборскага права. У самым горадзе былі зробленыя вялікія спустошаньні.

XXII

Беларусь пасьля Люблінскае і Берасьцейскае вуніяў.— Адыход беларускага баярства ад свайго народу.— Рэлігійныя змаганьні.— «Брацтвы».— Сялянскія паўстаньні.— Расейска-польскія войны за Беларусь і Украіну.— Спробы Я. Радзівіла і П. Сапегі ўзнавіць Беларускае гаспадарства.— Забарона польскім соймам ужываць беларускую мову ў афіцыйным жыцьці.

Пасьля Люблінскае і Берасьцейскае вуніяў Беларусь, можна сказаць, знайшлася пад польскім уплывам. Наступ палякоў і палёнізацыі ўсьцяж павялічваўся. Асабліва шырокіх памераў ён набыў за часоў Жыгімонта IV Вазы (1586—1632). Польскім уплывам першым чынам паддавалася шляхта і паны. Яны пакідалі свой беларускі народ, сваю беларускую мову і прыймалі каталіцтва. Моцна гэта перажываў слаўны сьвятар беларускі, які ад 1620 да 1627 г. быў праваслаўным, а пазьней, аж да сьмерці (7.1.1634), полацкім вуніяцкім архіепіскапам, Мялет Сматрыцкі. Ён свой жаль выліў у літаратурна-палемічным творы, выданым у 1610 г. пад назовам «Плян».

У гэны час якраз пакінулі беларусаў беларускія князі і паны: Астроскія, Слуцкія, Заслаўскія, Збараскія, Вішнеўскія, Сангушкі, Чартарыскія, Пронскія, Рожынскія, Саламярэцкія, Галаўчынскія, Кашырскія, Масальскія, Горскія, Сакалінскія, Лукомскія, Хадкевічы, Глябовічы, Сапегі, Дарагастойскія, Войны, Валовічы, Зеновічы, Пацы, Халецкія, Тышкевічы, Корсакі, Хрэптовічы, Трызны, Гарнастаі, Баскі, Мышкоўскія, Гуркі, Сямашкі, Гулевічы, Ермалінскія, Чалінскія, Каліноўскія, Кірдзеі, Забароўскія, Багавіцыны, Паўловічы, Сасноўскія, Скуміны, Пацеі і шмат іншых. Пакінуўшы праваслаўе і прыняўшы каталіцтва, гэтыя панскія роды адыйшлі ад беларускага народу, паступова паленізаваліся і ўжо ў XVIII, XIX і XX стст. былі найбольшымі палёнізацыйнымі асяродкамі ў нашым краі.

Рэлігійнае змаганьне разгаралася, і яно ў некаторай меры прычынілася да разьвіцьця беларускага друкаванага слова. Бо як каталікі, так і пратэстанты і праваслаўныя, і вуніяты, каб пашырыць свае ўплывы, выдавалі кніжкі, брашуры, пасланьні, адозвы, закладалі школы. Вялікія заслугі мелі тут насамперш праваслаўныя брацтвы,, Гэта былі арганізацыі беларускіх гарадзкіх рамесьнікаў і гандляроў. Часам да іх належалі некаторыя беларускія шляхцічы і паны, якія ня выракліся свае праваслаўнае веры. Брацтвы давалі матар'яльную і маральную дапамогу праваслаўным цэрквам, адчынялі беларускія праваслаўныя школы, закладалі друкарні, выдавалі кніжкі, падтрымвалі вучоных, прапаведнікаў і пісьменьнікаў, што змагаліся за праваслаўе супроць каталіцтва і вуніі. Вельмі вялікую ролю адыгравала беларускае праваслаўнае брацтва ў Вільні. Яно мела сваю школу і друкарню Былі таксама брацтвы ў Магілеве, Полацку, Менску,

Віцебску, Слуцку і іншых гарадох Польскія езуіты ўсялякімі спосабамі змагаліся з брацтвамі. Урэшце дайшло да пагромаў брацкіх школаў і паленьня кніжак. Такое змаганьне зрабіла для беларускае культуры нязвычайна вялікія шкоды. Яно нішчыла культурныя беларускія багацьці. Езуіты палілі беларускія кніжкі, выданыя ня толькі праваслаўнай царквой, але і пратэстантамі. У вадплату за гэта пратэстанты і праваслаўныя палілі кніжкі езуіцкія, вуніяцкія і г. д. Так што ў рэшце рэштаў па багатай беларускай рэлігійнай літаратуры беларускіх кніжак ад сярэдніх вякоў засталіся толькі рэдкія сьляды.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)