БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
- Автор: Найдзюк Язэп, Касяк Іван
- Год: 1993
- Язык: белорусский
- Год: Навука і тэхніка
- ISBN: 5343014585
- Жанр: История
Электронная книга - «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ». Краткое содержание книги:
Селянін на сваіх плячох мусіў, такім парадкам трымаць ня толькі гаспадарства магнатаў, паноў і шляхты, але і жыдоў. Пад такім цяжарам ён угінаўся і ягонае працы не ставала, каб напхаць усе кішэні, даць магчымасьць паном і жыдом дастатна жыць гуляць і ваяваць. Бязьмежная эксплёатацыя нічога не памагала, а скарб гаспадарства патрабаваў грошаў. Трэ' было думаць аб тым як узьняць прыбытковасьць сельскіх гаспадарак і пачаць плянавую, больш рацыянальную сельскую гаспадарку, каб ейны плён мог задаволіць ня толькі нутраныя патрэбы, але і замежныя рынкі. З гэтае прычыны ў XVI ст. зьяўляюцца розныя інструкцыі што да як найбольшага выкарыстаньня зямлі і працы, справаздачнасьці прыбыткаў і выдаткаў гаспадарак і г. д. Урэшце 1 красавіка 1557 г. Жыгімонт II Аўгуст выдаў закон аб «Валочнай памеры», які рэфармаваў сельскою гаспадарку. Паводле гэтага закону ўся гаспадарская зямля была перамераная і ўсюды ўводзілася адзіная зямельная адзінка — валока памерам 19Ѕ дзесяцін (каля 20 гэктараў). На гэтыя поўныя валокі і паўвалокі, разьбітыя пасьля на маргі, шнуры, пруты і локці саджалі сялянскія семьі. Дакладна былі устаноўленыя павіннасьці сялян і падзе і на цяглых і асадных. Цяглыя сяляне мусілі штотыдня адрабляць 2 дні паншчыны плаціць чынш грашмі і даваць натуральны падатак: куры, гусі, яйкі, сена, авёс ды чатыры разы выходзіць на «талаку» (супольную агульную працу) даваць хурманкі, вартаваць, ладзіць дарогі.
Асадныя сяляне выплачвалі чынш, дробны даход, талаку, гвалт, авёс, сена. На «гвалт» сялян зганялі для выкананьня якіх небудзь тэрміновых работаў у дварох, для жніва, касьбы аблаваў, лаўленьня рыбы, перавозу лесу 1 г д
Каб упарадкаваць гаспадарку ў лясох у 1579 г была выдадзеная «Лясная Устава». Лясы, вазёры, рэкі, лугі ўважаліся за собскасьць гаспадарства, але з іх дазвалялася карыстаць сялянам. Так на Беларусі паўсталі г. зв. сэрвітуты (права карыстацца з чужое рэчы).
Аграрная (зямельная) рэформа ня здолела аднак палепшыць ані дзяржаўнае гаспадаркі ані палажэньня сялянства ў сувязі з пашырэньнем шляхоцкіх прывілеяў. Беларуская шляхта за прыкладам польскае шляхты імкнулася да ўзалежненьня ад сябе сялянства і дамагалася ўсе вялікшага абмежаваньня ягоных правоў на сваю карысьць Разьвіцьцё г. зв. хвальваркавых гаспадарак якія шляхта старалася абрабляць пры дапамозе найманае сілы адбілася вельмі некарысна на палажэньні сялян бо шляхта змушала сялян да працы ў гэтых хвальварках (дварох) Адначасна павялічаліся падаткі і абмяжоўваліся правы. Усе гэта ішло з Польшчы дзе ўжо ў 1496 г. быў выдадзены закон паводле якога толькі аднаму селяніну з вёскі можна было выехаць з вёскі і аднаму сялянскаму сыну паехаць. у места здабываць навуку або вучыцца рамяства У 1532 г і гэтае права зусім скасавалі. I так паступова шляхта абмежавала сялянства ў Польшчы і на Беларусі і ў 1573 г здабыла для сябе права суду над сялянствам, ад якога ня было нават апэляцыі. Словам, сялянства апынулася ў вельмі цяжкім палажэньні, тым больш што паншчына часта даводзілася некаторымі панамі да чатырох — пяцёх і нават шасьцёх дзён на тыдзень.
Гэткія дачыненьні паноў да сялян прычыніліся да таго, што сяляне пачалі ўцякаць з вёсак на Украіну і незаселеныя землі, дзе не магла дасягнуць іх панская рука. На Украіне, дзе было вольнае казацтва, арганізаваўся бунтарскі асяродак супроць паноў і Польшчы. Туды ішлі і беларускія сяляне. У ліку гэных сялян у канцы XVI ст. быў і Налівайка, бацьку якога буйны магнат прагнаў з зямлі і зьбіў аж да сьмерці. Налівайка, абураны панскай самаволяй і польскім наступам, зьвязаўся з запароскімі казакамі і зарганізаваў у 1595 г. паўстаньне. Ён на чале аддзелу казакоў і беларускіх сялян, лік якіх сягаў да дзьвёх тысячаў чалавек, ударыў на Слуцк, заняў яго, а ў слуцкім замку, забраўшы зброю — 14 гарматаў, 80 гакаўніцаў, 70 стрэльбаў, накіраваўся на Магілеў, які таксама заняў. Каля Магілева, аднак, Налівайку давялося спаткацца з 18-тысячнай арміяй Радзівіла. Радзівіл хацеў абкружыць паўстанцаў і зьнішчыць. Не зважаючы на вялікую перавагу сілаў ворага, Налівайку ўдалося ад іх абараніцца. Ён, праўда, мусіў адступіць ад Магілеву, але затое, прайшоўшы Быхаў, Рэчыцу, заняў Пінск, дзе разграміў маёнтак пінскага епіскапа, аднаго з галоўных арганізатараў царкоўнае вуніі, і дамы ненавідных магнатаў і духоўнікаў.
Мяшчанам у XVII стагодзьдзі, таксама як і сялянам, пачалося незайздроснае жыцьцё. Гандляром перашкаджалі разьвіваць свае прадпрыемствы шляхта і магнаты. Зямлі купляць ня можна было. Рамесьнікаў-жа аблажылі непамерна высокімі падаткамі. Гарадзкія рады, апанаваныя найчасьцей багацейшымі купцамі, гаспадарылі, як хацелі, бяз ніякіх кантроляў. У дадатак да гэтага разьвіваліся рэлігійнае змаганьне і польскі наступ. Усё гэта выклікала незадавальненьне ніжэйшых мяшчанскіх рамесьніцкіх колаў і яны падыймалі таксама, як і сяляне, паўстаньні. Між іншым, у 1606—1610 гг. было зарганізаванае паўстаньне мяшчан у г. Магілеве. На чале яго стаяў Стахар Мітковіч. Паўстанцы дамагаліся большых правоў для рамесьнікаў і нават забралі ў свае рукі кіраўніцтва гораду, а таксама патрабавалі спыненьня вунійнай акцыі.