Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Электронная книга - «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ». Краткое содержание книги:

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 179
Перейти на страницу:

Для лепшага разьвіцьця гандлю паўсталі гандлёвыя магазыны, крамы, арганізаваныя рынкі, кірмашы, у якіх бралі ўдзел як мясцовыя, так і замежныя купцы. Так, прыкладам, у 1468 годзе ў Полацку былі ўстаноўленыя тры двохтыднёвыя кірмашы. На кірмашох гэтых замежныя купцы маглі гандляваць і з мясцовым жыхарствам, і міжсобку, і ня толькі гуртам, але і ўраздроб. Прыежджыя на кірмашы купцы карысталіся правам прытулку і рознымі палёгкамі. З гэтага відаць, як высокай была ўжо тады арганізацыя гандлю на Беларусь Бо-ж падобна і цяпер арганізуюцца розныя краёвыя і міжнародныя таргі. Для сьцягваньня падаткаў ад купцоў існавалі мытныя канторы — мытніцы. У гэтым часе з Беларусі вывозілася: збожжа, мяса, тлушч, жывёла, дубовыя клёпкі, лён, смала, дзёгаць, паташ, скуры, хутры, лес ды іншыя тавары, а з замежных краёў прывозілася: соль, зялезныя вырабы, віно, прадметы раскошы, зброя і г. д.

У гандлі з захадам вельмі важную ролю адыйгравала Берасьце. Гэты горад дзякуючы выгоднаму свайму геаграфічнаму палажэньню быў зьвязаны воднымі і сухаземнымі шляхамі з нутранымі рынкамі ў Кобрыні, Пінску, Пружанах, Слуцку, Менску, Бабруйску, Шклове, Магілёве, Вільні, Слоніме, а з замежнымі — у Данцыгу, Любліне. Берасьце славілася гандлем сольлю, воскам, ботамі, збожжам, мясам і прадметамі лясное гаспадаркі. Аб тым, як вялікі быў гандлёвы рух у Берасьці, сьведчыць прыбытковасьць мытнае канторы, што ўжо ў канцы XV ст. давала 1 100 коп. грошаў (да 10 000 руб.) прыбытку, тымчасам як Менск даваў 250 коп.

Полацк, Віцебск, Смаленск вялі гандаль з замежнымі краямі праз Рыгу з захадам і з Ноўгарадам ды Масквою. У гэтыя гарады, асабліва ў Віцебск, звозіліся з усіх куткоў краю розныя тавары, як скуры, аўчыны, замша, палотны, лямец, кажухі, мёд, хмель, ільняное і канаплянае насеньне.

Але і Менск разьвіваўся ў гандлёвым сэньсе, і ў сярэдзіне XVI ст. ягоная мытная кантора аддавалася ў арэнду ўжо за 1500 коп. грошаў. Менск таксама меў і мае цяпер вельмі спрыяльнае для гандлю геаграфічнае палажэньне. Менск вёў гандаль з Вільняю, Лагойскам, Барысавам, Друцкам, Магілёвам, Слуцкам, Койданавым. Праз Менск праяжджалі і затрымваліся маскоўскія купцы, што ехалі на захад, а таксама і заходнія, едучы на ўсход.

Магілёў у гандлёвым сэнсе пачаў выдзяляцца ў XV стагодзьдзі. Ён вёў гандаль з Гомелем, Бабруйскам, Жлобінам, Полацкам, з паўночнымі гарадамі Украіны, з Рыгаю, Кэнігзбэргам, Данцыгам. Галоўнымі таварамі магілёўскага рынку былі: мёд, воск, сала, алей, дзёгаць, жыта, авёс, ячмень, мясныя прадукты.

Вільня шырока гандлявала з замежжам і краёвымі рынкамі дарагімі прадметамі, зброяй, прадметамі раскошы. У Вільні быў таксама вельмі буйна разьвіты гандлёва -рамесьніцкі цэнтар.

Рамяство і гандаль прычыняліся да буйнага разросту гарадоў. Разрост гэты, аднак, пачынаючы ад другое паловы XVII ст., спыняўся. Прычынаю гэтага была перш за ўсё самаволя шляхты. Шляхта ўмешвалася ў гандаль і, будучы ўпрывілеяванай ды ня плацячы вывознага і ўвознага мыта, моцна канкуравала з гарадзкімі купцамі, тымчасам як падаткі мусілі плаціць мяшчане. Разрост гарадоў спыняў таксама польскі наступ і рэлігійныя змаганьні, якія даводзілі да забурэньняў, ды ваенныя дзеяньні, асабліва напады расейцаў і татараў, а пазьней і швэдзкія войны.

Калі ў канцы XIV ст. у гарады Беларусі зьяўлялася больш жыдоў, дык яны перш-наперш забіралі ў свае рукі гандаль і пачалі адыграваць ролю пасярэднікаў у замежным гандлі Беларусі з Эўропай. Дзякуючы намнажэньню капіталу, жыды хутка забралі ў свае рукі больш прыбыткавыя крыніцы і пашыралі сваю эксплёатацыю, супроць чаго спачатку бунтавалася шляхта так, што ў канцы XV ст. з боку жыхарства паўстала супроць жыдоў нагэтулькі моцная рэакцыя, што вялікі князь Аляксандар выдаў закон аб выгнаньні жыдоў з Беларусь Маемасьць іхная была канфіскаваная, самі-ж жыды ўцяклі ў Польшчу. Пасьля, аднак, праз колькі год, выйшаў новы закон, які вяртаў жыдом усе раней дадзеныя ім правы і сканфіскаваную маемасьць ды пацьвярджаў усе раней выдадзеныя ім прывілеі. Ад гэнага часу, не зважаючы на даволі частыя антыжыдоўскія выступленьні жыхарства, роля жыдоў у эканамічным жыцьці паступова ўзрастала, тым больш што беларуская шляхта, пераймаючы польскія звычаі і звычкі, пераняла, між Іншым, ад палякоў пагарду да гандлю. Такім парадкам жыды без перашкодаў апаноўвалі ўвесь гандаль, промысел, апаноўвалі гарады местачкі, а нават і вёскі закладаючы там свае корчмы праз якія шырылася ня толькі п'янства, але і ахвярства і бязьмежная эксплёатацыя сялян.

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)