Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Электронная книга - «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ». Краткое содержание книги:

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 179
Перейти на страницу:

Пасьля таго, як гаспадар пачаў уважаць усе пустыя незаселеныя землі за свае, ці лепш за собскасьць гаспадарства, на Беларусі ня было ўжо прастораў для калёнізацыі. Ня было ўжо земляў, ні да каго не належачых. Сялянства, якое з часам павялічвалася, шукаючы новых земляў, сялілася на тых, што належалі да гаспадара. За карыстаньне з зямлі сяляне ў гэтым выпадку мусілі плаціць нявысокую штогодную аплату, г. зв. чынш.

З часінай зьяўленьня на Беларусі вялікіх земляўласьнікаў апошнія таксама стараліся засяліць свае землі, аддаючы іх у карыстаньне сялянам з аплатай чыншу.

У абодвых выпадках сяляне атрымоўвалі землі ў г. зв. вечначыншовае ўладаньне. Значаньне чыншовага ўладаньня было ў тым, што гаспадарка пераходзіла у спадчыну ад бацькі да сына і фактычна была собскасьцю гаспадара, але ён павінен быў плаціць за яе тэарэтычнаму (юрыдычнаму) земляўласьніку штогод чынш.

Сваю чыншовую гаспадарку селянін мог таксама пакінуць, але пад умоваю, калі знаходзіў асобу, якая згаджалася пераняць яе (адкупіць). Гэткім парадкам селянін на Беларусі быў вольным і мог шточасіны пакінуць свае аселішча, калі знаходзіў сабе заступніка.

З тае пары, аднак, калі шляхта пачала здабываць розныя прывілеі і кіраўніцтва гаспадарства ў свае рукі, палажэньне сялянства ўсьцяж пагоршвалася. Пагоршвалася таксама і палажэньне мяшчанства, бо шляхта ўсюды ўмешвалася, усюды заводзіла балаган, п'янства і згубны разлад.

XXI

Народная гаспадарка.— Рамяство і гандаль.— Жыды ў народнай гаспадарцы.— Аграрная рэформа.— Палажэньне сялянства і мяшчанства.— Першыя беларускія паўстаньні супроць паноў і польскіх уплываў.

Агулам бяручы, першапачатная гаспадарка Беларусі мела замкнёны натуральны характар. Паасобныя краіны, княствы жылі сваім собскім ізаляваным самастойным эканамічным жыцьцём. Сяляне і земляробскія работнікі княжых двароў выраблялі ўсё самі, што ім трэ' было і што было патрэбнае для іхных валадароў, князёў і паноў. Адбываўся абмен вырабамі і прадуктамі, але ён не адыграваў большае ролі. З чужых краёў набываліся толькі такія прадукты і прадметы, як соль, мэталёвыя вырабы, розныя прыправы, прадметы раскошы. Гэтыя рэчы атрымваліся з поўначы, з Скандынаўшчыны і з паўдня, з Бізантыі, на замену за вывожаныя туды з Беларусі воск, скуры, смалу, збожжа ды іншыя земляробскія прадукты.

Рамяство і промысел, а таксама і гандаль спэцыяльна не выдзяляліся, а жыхарства ня мела рэзкага падзелу на станы-клясы. Праўда, былі ўжо гандлёвыя цэнтры ў Полацку, Смаленску, Віцебску, Менску, якія вялі гандаль з Скандынаўшчынай і Бізантыяй ды паўдзённа-ўсходнімі народамі, аб чым гаварылася раней, але ўсё гэта ня зьіначвала ўсё-ж агульнага характару беларускае самастойніцкае, самавыстарчальнае гаспадаркі і не дзяліла яе на вытворскія спэцыяльныя колы Гэтак гаспадарка ў Беларусі прадстаўлялася больш-менш да XV стагодзьдзя. Пасьля-ж палажэньне зыначвалася. Насамперш пачало выдзяляцца рамяство і гандаль. Гэтыя дзьве вельмі важныя галіны гаспадаркі канцэнтраваліся ў гарадох, якія штораз больш разьвіваліся. Асабліва гэта заўважаецца ў другой палове XV, праз усё XVI і ў першай палове XVII стагодзьдзя. Характэрнай асаблівасьцю гэтага пэрыяду зьяўляецца таксама рост прыгоннае гаспадаркі і ўзмацненьне панска-фэўдальна-прыгоньніцкай эксплёатацыі сялянства. Паны і шляхта, уцягваючыся ў гандаль, галоўна замежны, стараліся ўзьняць прыбытковасьць свае гаспадаркі, павялічвалі яе, павялічвалі лік падданых ім сялян, памеры натуральных іхных павіннасьцяў ды ўводзілі грашовыя падаткі. Паны, шляхта і духавенства знаёміліся з новымі прадметамі раскошы заходня-эўрапэйскага рынку і стараліся набыць іх як мага найбольш. Набыць-жа гэта можна было за кошт збыту прадуктаў сельскае гаспадаркі, жывёлагадоўлі і лясных распрацоваў.

Гандаль Беларусі з замежнымі краямі таксама зьіначыўся. Першым чынам адпаў гандаль з Бізантыяй. Сталася гэта ў XIII ст., калі паўдзённыя і ўсходнія землі занялі татары. Тады ўвесь бадай беларускі гандаль з замежнымі краямі зьвярнуўся на захад праз Рыгу, Кэнігзбэрг, Данцыг — у Нямеччыну, Галяндыю, Швэдыю, Гішпанію, Партугалію, Ангельшчыну, Італію, а пазьней, як былі знойдзеныя водныя шляхі,— у Афрыку, Індыю ды ўрэшце ў Амэрыку. Апрача Полацкага, Смаленскага, Віцебскага, Магілёўскага і Менскага гандлёвых цэнтраў расьлі новыя гандлёвыя цэнтры ў заходняй частцы беларускага гаспадарства ў Берасьці, Горадні, Вільні ды іншых гарадох.

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)