Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Исторические приключения » Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Краткое содержание книги:

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 100
Перейти на страницу:

Лёднік моўчкі кіўнуў галавой і агледзеўся вакол. Слуцкі замак быў падзелены на дзве часткі: Верхні замак і Ніжні, з’яднаныя мастом. Ад Верхняга засталася адна толькі вежа, ператвораная ў турму. Яна злавесна ўзвышалася над горадам, як увасобленая постаць смерці, альбо хутчэй яе адзіны гнілы, але ўсё яшчэ моцны зуб… Абарончыя пабудовы былі, як пры прадзедах, з зямлі і дрэва. За земляным валам у восем метраў вышынёй злучаліся рэкі Случ і Бычок, стаяла лазня. Галоўны выхад з замку быў праз чатырохярусную браму з гадзіннікам і звонам. На яе вежы красаваўся флюгер з двума арламі — чорным і чырвоным. Па абодва бакі ад брамы месціліся памяшканні для варты. Яшчэ адна брама была паўночней, між двума палацамі Ніжняга замку, ля лазні. Вакол самога Слуцку таксама былі валы і равы, праз якія вялі пяць брам. Пры гэтым Радзівіле горад ператварыўся ў моцную крэпасць. Жаўнераў гарнізону муштравалі ў цытадэлі, якая знаходзілася за межамі замка, і ключ ад якой начальнік гарнізону Карлінг прыносіў асабіста князю кожны вечар. Пранцысь шчыра не разумеў, як можна спадзявацца адсюль уцячы, калі нават просты слуцкі мяшчук, пакуль дойдзе да свайго дому, некалькі разоў адкажа варце, хто такі, дзе быў і куды ідзе.

Джавані ціха заспяваў арыю пра Царыцу Ночы… Сапраўды, імкліва цямнела, паказалася першая зорка, падобная на здзіўленае вока: што робяць трое дзівакоў на даху?

— Ну, усё… Трэба пачынаць, а то хтосьці з назіральнікаў дакладзе князю, што мы тут проста вочы лупілі, як праўдзівыя шпегі.

Алхімік у святле ліхтара з дрогкім сэрцам свечкі расставіў на пацямнелай ад часу гонце сасуды з рознымі вадкасцямі, прыклаўся да трубы, якую скіраваў у нейкую вядомую толькі яму кропку, змрочна прабурчэў:

— Галоўнае, каб усе звыклі, што нямецкі доктар, апантаны сваёй навукай, кожную ноч падымаецца на дах, каб з дапамогай сілы зорак і эманацый эфіру рыхтаваць незвычайна моцныя лекі.

— Не хвалюйцеся. Заўтра ўвесь замак будзе ведаць з маіх слоў, якія складаныя і страшныя рытуалы вы тут праводзіце, — пасміхнуўся Джавані. — Людзі вочы падымаць на дах у гэты час збаяцца!

— Толькі ні пра якую чорную магію не гавары! — трывожна папярэдзіў Пранцысь. — Не хапала яшчэ, каб князь запісаў нас у ведзьмакі.

І пачаў акуратна даставаць са дна доктарава сакваяжа невялікае прыстасаванне з колцамі… Блок, праз які ў першую ж слотную ноч пройдзе выратавальны сталёвы шнур.

Калі верыць прагнозам Лёдніка, такая ноч надарыцца ў наступную пятніцу.

Дні цягнуліся, як смаўжы па магільнай пліце, пакідаючы агідны след на душы. Лёднік вяртаўся з лекарскіх візітаў да Сільфіды з такой фізіяноміяй, што хацелася чыста ад шкадобы яго прыстрэліць. А ён жа ўмеў хаваць пачуцці… Пранцысь толькі раз насмеліўся папытацца, як там панна Рэніч. Лёднік кінуў:

— Кепска.

І зноў паглыбіўся ў нейкія вылічэнні ды крэмзанні.

Калі князь Геранім пакідаў у спакоі свайго новага доктара, гера Лотмана часам клікалі да сур’ёзна хворых. Тады ён змяняўся — зусім забываўся на свае клопаты і думаў толькі, як найлепш скласці патрушчаную галёнку альбо ачысціць пратокі жоўцевага пухіра… Нагадваў ён у такія моманты гетмана на полі бітвы, ягоныя каманды выконваліся бегма, нават Пранцысь не насмеліўся б аслухацца свайго слугу… А калі ўдавалася выратаваць чыёсьці жыццё, Лёднік ззяў, паблажліва пазіраючы на не такі ўжо паганы свет. А пасля пахмурнеў і браўся чытаць пакаяльныя малітвы: бо ўспамінаў, колькі змарнаваў часу, які мог прысвяціць выратаванню бліжніх. Дзівак!

А Пранцысь глядзеў рэпетыцыі тэатру, і яму ўсё больш падабалася гожая танцорка Міхалішыўна — у яе рухах была незвычайная плаўнасць, выразнасць, здавалася, яна размаўляе жэстамі… І часам перадае нямецкаму юнаку з сінімі вачыма, што сядзіць у куце залы, шчырае прывітанне. Потым наведваў гера Пфальцмана, які ўсё больш змрачнеў, але нават выказваць сваю незадаволенасць і трывогу ўжо не асмельваўся. Фрау Пфальцман крадма плакала. Для жалезнай чарапахі, якую паставілі ў стайні ля Малога замку, на мясцовай людвісарні адлівалі гарматы па чарцяжах Пфальцмана, і ён справядліва непакоіўся, што калі ў іх выявяцца хібы, вінаватым найперш апынецца ён. І, відаць, праклінаў глупства караля Аўгуста Саса, які ў свой час адхіліў ягоны праект, чым даў магчымасць Гераніму Жорсткаму стаць працадаўцай нямецкага вынаходніка. Пакуль што гер Якуб адладжваў лёгкасць руху сваёй машыны, змазваў шарніры і колцы адмысловым алеем. Пранцысь за працу, вядома, не браўся, таму што лічыў, што яна не сумяшчальная са шляхецкай годнасцю — за рамесніцтва шляхціца маглі й шляхецкай годнасці пазбавіць, гэта ж не тое, што высакародна араць сваё поле альбо гнаць гарэлку. Апошняе шляхціцу дазвалялася. У Статуце ж было сказана:

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)